Мірон Канстанцінавіч Уладзіміраў
Мірон Канстанцінавіч Уладзіміраў (сапраўднае прозвішча Шэйнфінкель, партыйныя псеўданімы Лёва, Канстанцінаў[2]; 27 лістапада 1879, г. Херсон — 20 сакавіка 1925, Нерва, каля Генуі, Італія) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Палескага камітэту РСДРП(б).
Мірон Канстанцінавіч Уладзіміраў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Мірон Канстанцінавіч Шэйнфінкель | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рыгор Якаўлевіч Сакольнікаў | ||||||
Пераемнік | Мікалай Аляксандравіч Мілюцін(руск.) бел. | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Дзмітрый Захаравіч Мануільскі(руск.) бел. | ||||||
Пераемнік | Іван Еўдакімавіч Кліменка(укр.) бел. | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
27 лістапада 1879 |
||||||
Смерць |
20 сакавіка 1925[1] (45 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | РСДРП | ||||||
Член у | |||||||
Дзейнасць | дзяржаўны дзеяч | ||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Сям’яПравіць
Нарадзіўся ў сям’і сельскагаспадарчага арандатара, яўрэй. Брат Героя Працы В. К. Шэйнфінкель(руск.) бел..
Раннія гадыПравіць
У 1892 годзе паступіў у Херсонскае сельскагаспадарчае вучылішча, якое не скончыў. З 1898 па 1899 працаваў у губернскім статыстычным упраўленні.
У 1902 выехаў за мяжу: спачатку ў Берлін, потым у Берн), дзе ўстанаўлівае сувязі з рэдакцыяй газеты «Іскра(руск.) бел.» і знаёміцца з У. І. Леніным.
З 1903 года стаў членам РСДРП і вярнуўся ў Расійскую імперыю, спачатку ў Кіеў, потым пераехаў у Гомель. Вёў працу ў Гомелі па стварэнні і аб’яднанні сацыял-дэмакратычных арганізацый Палескага раёна[2]. З 1904 года старшыня Палескага камітэту РСДРП(б)[2], які ахопліваў сваім уплывам частку Магілёўскай, Чарнігаўскую і Палтаўскую губерні. Дэлегат III (Лонданскага) з'езду РСДРП(руск.) бел. у 1905 годзе[2].
Прымаў удзел у рэвалюцыі 1905-7 гадоў.
У пачатку 1906 рэдактар сацыял-дэмакратычнай газеты «Труд» у Гомелі.
Як агент ЦК РСДРП адпраўлены на поўдзень Расійскай імперыі ва Украіну. Працаваў у Адэсе і Екацярынаславе[2]. У 1907 Ваенны суд прысудзіў да спасылкі на вечнае пасяленне ва Усходнюю Сібір у Іркуцку[2]. Праз тыдзень уцёк. У 1908[2] збег за мяжу ў Вену.
За мяжойПравіць
Працаваў у Парыжскай бальшавіцкай групе, у 1911 годзе быў адным з лектараў партыйнай школы ў Ланжумо(руск.) бел.[2][3], у тым жа годзе на нарадзе членаў ЦК бальшавікоў быў абраны ў склад Тэхнічнай камісіі, якая павінна была выконваць функцыі распушчанага Замежнага бюро ЦК.
У 1911 годзе далучыўся ў Францыі да «прымірэнцаў»[2] і адышоў ад бальшавікоў.
Вярнуўся ў Расію пасля Лютаўскай рэвалюцыі і ў 1917 годзе на VI з'здзе РСДРП(б)(руск.) бел. разам з «міжраёнцамі(руск.) бел.» быў прыняты ў партыю бальшавікоў[2]. Працаваў у Петраградскай харчовай управе.
Пасля кастрычніцкай рэвалюцыіПравіць
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года член калегіі наркамата харчавання(руск.) бел. РСФСР, потым — член Усерасійскай эвакуацыйнай камісіі.
З 19 чэрвеня па 17 снежня 1919 года член РВС Паўднёвага фронту(руск.) бел., з 1921 — наркам харчавання Украінскай ССР, а потым наркам земляробства(укр.) бел. Украінскай ССР[2].
У 1922—1924 гадах па рэкамендацыі У. І. Леніна прызначаны наркамам фінансаў(руск.) бел. РСФСР і намеснікам наркама фінансаў СССР. Адзін з кіраўнікоў грашовай рэформы 1922-24 гадоў(руск.) бел..
З 1924 года намеснік старшыні Вышэйшага савета народнай гаспадаркі СССР(руск.) бел. і кандыдат у члены ЦК РКП(б). Член УУЦВК(руск.) бел., ЦВК СССР[2].
Цяжка хварэў, але адмаўляўся ад лячэння і ў лютым 1924 Саўнаркам СССР спецыяльнай пастановай накіраваў яго на лячэнне. Але было ўжо позна. Памёр у г. Нерва, паблізу Генуі ў Італіі.
Урна з прахам пахавана на Краснай плошчы каля Крамлёўскай сцяны(руск.) бел.[2].
ПамяцьПравіць
- 10 лістапада 1925 года астановай Савета Народных Камісараў Саюза ССР быў заснаваны фонд імя М. К. Уладзімірава[4]. Ліквідаваны ў 1980 годзе[5]
- Яго імем у 1928 годзе ў Маскве названы праезд (былы Юшкоў завулак). У 1992 годзе праезд перайменаваны ў Нікольскі завулак(руск.) бел..
- Яго імя носіць вуліца ў Херсоне.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Владимиров Мирон Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ 2,00 2,01 2,02 2,03 2,04 2,05 2,06 2,07 2,08 2,09 2,10 2,11 2,12 Владимиров Мирон Константинович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 117-118. — 737 с.
- ↑ Владимиров Мирон Константинович — Революционеры — Яндекс.Словари . Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2013. Праверана 29 студзеня 2013.
- ↑ Постановление СНК СССР от 10.11.1925 «Об учреждении фонда имени М. К. Владимирова» (руск.)
- ↑ Постановление Совмина СССР от 26.06.1980 N 527 «О внебюджетных средствах учреждений, состоящих на государственном бюджете СССР» (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Кульчицький С. В. Історія одного законопроекту. «Наука і суспільство», 1988, № 2.
- Москва. Энциклопедия. 1980 г.
- Абрамов Алексей. У Кремлёвской стены. — М., Политиздат, 1988. ISBN 5-250-00071-1