Міхаіл Іванавіч Будыка
Міхаіл Іванавіч Буды́ка[7] (20 студзеня 1920, Гомель — 10 снежня 2001, Санкт-Пецярбург) — вучоны ў галіне геафізікі, геаграфіі, геахіміі[8]. Член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1964), акадэмік Расійскай акадэміі навук (1992).
Міхаіл Іванавіч Будыка | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 студзеня 1920[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 снежня 2001[2] (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | геафізік, кліматолаг, географ |
Навуковая сфера | геафізіка[5], геаграфія[5] і кліматалогія[5] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Sergey Zimov[d][6] |
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьМ. І. Будыка нарадзіўся ў горадзе Гомель. У 1942 годзе скончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут. Працаваў у Галоўнай геафізічнай лабараторыі імя А. І. Ваейкава, у 1954—1972 гг. на пасадзе дырэктара, з 1972 года — загадчыка аддзелам. З 1975 года загадчык аддзелам у Дзяржаўным гідралагічным інстытуце ў Ленінградзе.
Навуковая дзейнасць
правіцьМ. І. Будыка належаць навуковы працы па фізічнай кліматалогіі, актынаметрыі, біякліматалогіі, экалогіі, цеплавому балансу зямной паверхні. Разам з акадэмікам А. А. Грыгор’евым сфармуляваў «перыядычны закон геаграфічнай занальнасці». У 1955 годзе ўвёў колькасны крытэрый геабатанічных зон (радыяцыйны індэкс сухасці Будыка)[9]. Пад яго кіраўніцтвам выдадзены (у 1956, 1963 гг.) атлас цеплавога балансу Зямлі[9].
Аўтар больш за 200 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў, 24 манаграфій.
Сярод апублікаванага:
- Испарение в естественных условиях. — Л., 1948.
- Тепловой баланс земной поверхности. — Л., 1956.
- Климат и жизнь. — Л., 1971.
- Влияние человека на климат. — Л., 1972.
- Глобальная экология. М.: Мысль, 1977.
- Эволюция биосферы. — Л., 1984.
- Антропогенные изменения климата. Л.: Гидрометеоиздат, 1987 (у сааўтарстве).
- Путешествие во времени. — М., 1990.
Узнагароды і званні
правіць- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Ордэн «За заслугі перад Айчынай» 2-й ступені
- Ленінская прэмія 1958 г.
- Прэмія «Блакітная планета» (1998)
- Прэмія імя А. П. Вінаградава (1989)
- Прэмія імя А. А. Грыгор’ева (1995)
- Залаты медаль імя Ф. П. Літке (1972)[9]
- Медаль Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі (1987)[9]
- Медаль імя Р. Хортана Амерыканскага геаграфічнага саюза[9]
- Ганаровы член Геаграфічнага таварыства Расіі і Амерыканскага метэаралагічнага таварыства
Зноскі
- ↑ Будыко Михаил Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #171174976 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 мая 2014.
- ↑ Будыко Михаил Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #171174976 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ https://rg.ru/2022/08/14/esli-v-moskve-klimat-stanet-kak-v-parizhe.html
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.
- ↑ Профіль на сайце Расійскай акадэміі навук (руск.)
- ↑ а б в г д Будыко Михаил Иванович // Сотрудничество Беларусь — ЕС: наука и культура // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (руск.)
Літаратура
правіць- Будыка Міхаіл Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 317.
Спасылкі
правіць- Профіль на сайце Расійскай акадэміі навук (руск.)
- Будыка Михаил Иванович // Знаменитые люди Гомельщины (руск.)
- Будыко, Михаил Иванович (геофизик ; 1920—2001)(недаступная спасылка) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі (руск.)
- Будыко Михаил Иванович // Сотрудничество Беларусь — ЕС: наука и культура // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (руск.)
- Лапенис А. Г. Выдающийся российский климатолог: памяти М. И. Будыко // Век глобализации. Выпуск №1(7)/2011 (руск.)