Міхаіл Веньямінавіч Могілеў

вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі

Міхаіл Веньямінавіч Мо́гілеў[1] (1 чэрвеня 1898 — 14 сакавіка 1967) — вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі, доктар медыцынскіх навук (1939), прафесар (1946).

Міхаіл Веньямінавіч Могілеў
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1898(1898-06-01)
Месца нараджэння Звэныгародка, Кіеўская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 14 сакавіка 1967(1967-03-14) (68 гадоў)
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расійская імперыя, Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род дзейнасці урач
Навуковая сфера акушэрства, гінекалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1939)
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся у горадзе Звэныгародка Кіеўскай губерні (сучасны адміністрацыйны цэнтр Звэныгародскага раёна Чаркаскай вобласці Украіны). У 1924 годзе скончыў Кіеўскі медыцынскі інстытут. У 1945—1948 гг. працаваў загадчыкам кафедры акушэрства і гінекалогіі Кішынёўскага медыцынскага інстытута, у 1955—1961 гг. — загадчыкам кафедры акушэрства і гінекалогіі Благавешчанскага медыцынскага інстытута[2]. З 1964 года на пасадзе загадчыка кафедрай акушэрства і гінекалогіі ў Гродзенскім медыцынскім інстытуце.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Аўтар больш за 50 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій[3]. Працы па эварыяльным інкрэце і яго ўзаемадзеянні з ганадатропнымі гармонамі цяжарных. Пад кіраўніцтвам М. В. Могілева абаронены 8 кандыдацкіх дысертацый[3].

Сярод апублікаваных прац:

  • Эстрогенный инкрет яичника и гонотропные гормоны беременных. — Л., 1939.;
  • Гигиена женщины. 2 изд. дополненное — Благовещенск: Амурское книжное издательство, 1961.
  • Неотложные мероприятия при атонических кровотечениях в послеродовом и раннем послеродовом периодах — Кишинев: Партиздат, 1964. — 27 с.: ил.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць