Міхаіл Кузьміч Дабрынін
Міхаіл Кузьміч Дабры́нін (руск.: Михаил Кузьмич Добрынин; 23 студзеня 1889, Рослаўль — 8 ліпеня 1955, Масква) — вучоны, філолаг і літаратуразнавец, доктар філалагічных навук (1951), прафесар.
Міхаіл Кузьміч Дабрынін | |
---|---|
руск.: Михаил Кузьмич Добрынин | |
Дата нараджэння | 23 студзеня 1889 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 ліпеня 1955 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Расійская імперыя, СССР |
Род дзейнасці | філолаг, літаратуразнавец, выкладчык універсітэта, літаратар |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства, філалогія |
Месца працы | Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт, Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Інстытут сусветнай літаратуры імя А. М. Горкага, Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя А. В. Луначарскага |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт |
Партыя | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў горадзе Рослаўль Смаленскай губерні (сучасны адміністрацыйны цэнтр раёна Смаленскай вобласці Расіі). У 1924 годзе скончыў Смаленскі ўніверсітэт, і адразу стаў прафесарам гэтага ўніверсітэта. У 1930—1931 гг. выкладаў у Маскоўскім універсітэце, у 1931—1937 гг. — загадчык сектара літаратуры народаў СССР Інстытута сусветнай літаратуры імя А. М. Горкага Акадэміі навук СССР, загадчык кафедры ў Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва імя А. В. Луначарскага, выкладчык у вышэйшых навучальных установах Масквы. Таксама выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў СССР (1946)[1].
Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве[1].
Дзейнасць
правіцьМ. К. Дабрынін займаўся даследаваннямі праблем перыядызацыі гісторыі літаратуры народаў СССР, творчасці рускіх пісьменнікаў, даследаваў пытанні гісторыі старажытнай беларускай літаратуры.
18 студзеня 1944 года абараняў у БДУ доктарскую дысертацыю «Белорусская литература. Древний период». Адным з афіцыйных апанентаў на абароне дысертацыі быў Я. Колас, які напісаў станоўчы водгук. Аднак па выніках галасавання («за» — 5, «супраць» — 10, «устрымаліся» — 9, «не вярнулі атрыманыя бюлетэні» — 3) вучоны савет БДУ не прысудзіў Дабрыніну вучоную ступень доктара філалагічных навук.
У 1950 годзе ён абараніў доктарскую дысертацыю ў Маскве[2].
Бібліяграфія
правіць- Против механистов и эклетиков. — М., 1931.
- Беларуская літаратура: старажытны перыяд. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1952. — 305 с.
- Общественное значение художественной литературы : Стенограмма публичной лекции … / д-р филол. наук М. К. Добрынин. — Москва : Знание, 1952. — 30 с.; 22 см. — (Всесоюзное общество по распространению политических и научных знаний. Серия 1; № 50).
- Слова аб палку Ігаравым: паэма / уступны артыкул М. Дабрыніна. — Менск : Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі. Мастацкая літаратура, 1938. — 82 с.
Зноскі
- ↑ а б Новодевичье кладбище (руск.)
- ↑ Творчество А. П. Чехова: Автореферат дисс. на соискание учен. степени д-ра филологич. наук / Ин-т мировой лит-ры им. А. М. Горького Акад. наук СССР. - М., 1950. - 40 с.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 560. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. Габой — Карціна. — С. 250. — 702 с. — 9 500 экз.