Міхась Багун
Міхась Багун, сапр. Міхаіл Фёдаравіч Блошкін (9 лістапада 1908, Мінск — 17 лютага 1938; Іншыя псеўданімы і крыптанімы: Асака М; Багунец; М. Б.; Міх. Б.; Баг.) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.
Міхась Багун | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Міхаіл Фёдаравіч Блошкін |
Псеўданімы | Асака М; Багунец; М. Б.; Міх. Б.; Баг. |
Дата нараджэння | 8 лістапада 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 жніўня 1938 (29 гадоў) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік, паэт |
Гады творчасці | 1932 — цяп. час |
Мова твораў | беларуская |
Дэбют | 1925 |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
![]() | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Скончыў курсы пры Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме (1928). 3 1929 настаўнічаў у в. Рожна Бягомльскага раёна. У 1931-32 працаваў у газеце «Чырвоная Полаччына». У 1932 вярнуўся ў Мінск, дзе працаваў стыльрэдактарам Белдзяржвыдавецтва, у 1935-36 літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва»[1].
Арыштаваны 4 лістапада 1936 года, прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі. Знясілены і хворы памёр у перасыльным лагерным пункце. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 29 снежня 1954 года. У Гродне, на Праваслаўных могілках (паблізу Фарных каталіцкіх могілак) на магіле яго маці, Веры Блошкінай, устаноўлены кенатаф з партрэтам паэта.
ТворчасцьПравіць
Пачаў друкавацца ў 1925 годзе. Яго лірыка рамантычна-акрыленая, жыццесцвярджальная, у сваёй рамантычнай творчасці адгукаўся на падзеі ў краіне (зборнікі «Рэха бур», 1931, «Рэвалюцыі», 1932). Паэма «Крокі ў вяках» (1930) і некаторыя вершы напісаны пад уплывам У. Маякоўскага[1]. Паэма «Канчыта з-пад Таледа» (1936) пра нацыянальна-рэвалюцыйную вайну ў Іспаніі. Пісаў апавяданні для дзяцей («Жэнька», 1934). Пераклаў на беларускую мову раманы М. Астроўскага «Як гартавалася сталь(руск.) бел.» (1936), Л. Первамайскага(руск.) бел. «Ваколіцы» (1931, са З. Астапенкам), Ф. Панфёрава(руск.) бел. «Брускі» (1932, з Т. Кляшторным), вершы А. С. Пушкіна, У. Маякоўскага, Э. Багрыцкага і інш[1].
Некаторыя яго вершы, пакладзеныя на музыку, шырока вядомыя ў народзе, увайшлі ў фальклорныя запісы. Займаўся перакладамі з рускай мовы.
БібліяграфіяПравіць
- Выбранае. — Мн., 1961.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Звонак А. Паэзія Міхася Багуна // ЛіМ. 1958, 2 жн.
- Грахоўскі С. Другое жыццё паэта // ЛіМ. 1961, 5 мая
- Хведаровіч М. Пясняр залатой рані: Да 60-годдзя з дня нараджэння М. Багуна // ЛіМ. 1968, 15 ліст.
- БП, т. 1.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
СпасылкіПравіць
- БАГУН Міхась // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- БАГУН Міхась // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.