Мікалай Дзмітрыевіч Мухін

вучоны ў галіне селекцыі раслін і насенняводства
(Пасля перасылкі з М. Дз. Мухін)

Мікалай Дзмітрыевіч Мухін[1] (руск.: Николай Дмитриевич Мухин; 15 лютага 1907 — 3 сакавіка 1996) — вучоны ў галіне селекцыі раслін і насенняводства, доктар сельскагаспадарчых навук (1963), прафесар (1964), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967), Герой Сацыялістычнай Працы (1973).

Мікалай Дзмітрыевіч Мухін
Дата нараджэння 15 лютага 1907(1907-02-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 сакавіка 1996(1996-03-03) (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці аграном, селекцыянер
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1963)
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
Star of People's Friendship ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Арэфіна Смаленскай губерні (зараз у Пачынкаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі). Скончыў школу сялянскай моладзі. Працаваў на чыгуначным вузле ў Смаленску. У 1927—1929 гадах працаваў сакратаром сельсавета ў Пачынкаўскім раёне. У 1929—1931 гадах на службе ў Чырвонай Арміі.

У 1935 годзе скончыў Беларускі сельскагаспадарчы інстытут. У 1936—1937 гадах працаваў на Пятроўскай машына-трактарнай станцыі ў Карэльскай АССР, у 1938—1941 гадах — на Беларускай дзяржаўнай селекцыйнай станцыі (навуковы супрацоўнік, намеснік дырэктара). З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1941 года зноў прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях на Заходнім, 3-м Беларускім франтах. У 1945 годзе ў званні капітана камандаваў ротай аэрадромна-тэхнічнага абслугоўвання ў складзе 1-й паветранай арміі.

У 1947 годзе дэмабілізаваны, узначаліў Беларускую селекцыйную станцыю. З 1956 года ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце земляробства (загадчык аддзела, у 1961—1987 гадах — намеснік дырэктара па навуковай частцы). Адначасова ў 1971—1978 гадах кіраваў Заходнім селекцыйным цэнтрам па збожжавых культурах.

У 1967 і 1975 гадах выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР[2].

З 1987 года М. Дз. Мухін на пенсіі (пенсіянер саюзнага значэння). Памёр 3 сакавіка 1996 года ў Мінску.

Навуковая дзейнасць правіць

М. Дз. Мухіну належаць навуковыя працы па селекцыі збожжавых культур. Аўтар і сааўтар шэрагу сартоў азімага жыта, яравой пшаніцы, ячменю, грэчкі, чырвонай канюшыны. Аўтар больш за 200 навуковых прац[2]. Пад кіраўніцтвам вучонага падрыхтавана 32 кандыдацкія і 2 доктарскія дысертацыі[2].

Сярод апублікавных прац:

  • Селекция пшеницы в Белоруссии: Автореферат дис. на соискание ученой степени доктора сельскохозяйственных наук / Белорус. науч.-исслед. ин-т земледелия. — Минск: [б. и.], 1962.;
  • Селекция и семеноводство зерновых культур в Белоруссии // Достижения отечественной селекции — М. 1967.;
  • Азімае жыта. — Мн., 1969.

Узнагароды і прэміі правіць

Памяць правіць

У 2007 годзе ў Жодзіна па вуліцы Ціміразева, 1 з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння М. Д. Мухіна на будынку Навукова-практычнага цэнтра НАН РБ па земляробстве ўстаноўлена мемарыяльная дошка (скульптар Я. А. Колчаў)[3].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
  2. а б в Николай Дмитриевич Мухин на сайце «Героі краіны»
  3. Інфармацыйна-турыстычны цэнтр «Минск» Архівавана 8 кастрычніка 2019. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць