Падляддзе

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Падля́ддзе[1] (трансліт.: Padliaddzie, руск.: Подлядье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 45 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 28 км ад Мінска, 22 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі МінскАсіповічы.

Вёска
Падляддзе
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 11 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222839
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244840066
Падляддзе на карце Беларусі ±
Падляддзе (Беларусь)
Падляддзе
Падляддзе (Мінская вобласць)
Падляддзе

Назва абазначае месцазнаходжанне, гэта значыць пад лядамі, пад лядай. Ляда, ляды — месца, дзе высечаны лес пад раллю.

Гісторыя

правіць

У пачатку XIX ст. вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Дамініка Гераніма Радзівіла, належала да дамена Самуэлева.

Дамінік Геранім Радзівіл загінуў у 1813 годзе ў войску Напалеона. Ён у шлюбе з Тэафіліяй Мараўскай[d] меў дачку Стэфанію і сына Аляксандра[d]. Аляксандр быў пазбаўлены княжацкага тытула ў Расійскай імперыі. У 1828 годзе Стэфанія Радзівіл пабралася шлюбам з сынам героя вайны 1812 года Пятра Хрысціянавіча Вітгенштэйна[d] Львом (Людвігам).

У 1858 годзе ўласнасць князя Пятра Львовіча Вітгенштэйна[d], сына Стэфаніі і Льва, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1879 годзе Пётр Вітгенштэйн прадаў Самуэлева і суседнія землі, у тым ліку Падляддзе, Эмерыку Чапскаму[2]. У канцы XIX ст. дзялілася на засценак Падляддзе Аляксандрава — 4 двары, Падляддзе Бакінаўскае — 4 двары, Падляддзе Баравікі — 11 двароў.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, працаваў калгас «Праца».

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

У 1960 годзе мела статус пасёлка.

Насельніцтва

правіць
  • пач. XIX ст. — 7 двароў, 37 жыхароў
  • 1897 год — Падляддзе Аляксандрава — 4 двары, 26 жыхароў; Падляддзе Бакінаўскае — 4 двары, 37 жыхароў; Падляддзе Баравікі — 11 двароў, 70 жыхароў
  • 1917 год — Падляддзе Аляксандрава — 5 двароў, 32 жыхары; Падляддзе Бакінаўскае — 5 двароў, 41 жыхар; Падляддзе Баравікі — 15 двароў, 103 жыхары
  • 1960 год — 156 жыхароў
  • 1999 год — 38 жыхароў
  • 2002 год — 21 двор, 34 жыхары
  • 2010 год — 18 жыхароў
  • 2012 год — 11 гаспадарак, 16 жыхароў
  • 2019 год — 11 жыхароў

Спіс вуліц

правіць
  • Дружная вуліца
  • Дружны завулак
  • Зорак вуліца
  • Лугавая вуліца
  • Лясная вуліца
  • Палявая вуліца
  • Паўднёвы завулак
  • Цэнтральная вуліца[3]

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Jelski A. 1887, s. 259.
  3. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць