Скабіёза жоўтая

від раслін
(Пасля перасылкі з Перапелічнік)

Скабіёза жоўтая[3][4] (Scabiosa ochroleuca) — від кветкавых раслін роду Скабіёза (Scabiosa) сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae).

Скабіёза жоўтая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Scabiosa ochroleuca L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  505044
NCBI  596816
EOL  485064
GRIN  t:105069
IPNI  320032-1
TPL  kew-2593426

Скабіёза жоўтая, вераднік, каўтуначнік, каўтуннік[5], палявая скабіоза, папакі, перапялячнік[6][7], купіна, перапелічнік[8], гузікі, стараснік[9], папы[10][11]

Апісанне

правіць

Шматгадовая або двухгадовая травяністая расліна, 20—80 см вышынёй. Кветкі бледна-жоўтыя. Галоўкі пры кветках 2,5—3,5 см у дыяметры, пры пладах яйкападобныя, 2—3 см у дыяметры. Прыкаранёвае лісце чарашковае; хвосцік 1—5 см; ліставая пласцінка пёрыстараздзельная, 5—10 см, з 2—4 парамі сегментаў, або непадзельна. Сцябловае лісце 2—5-парнае, амаль без хвосцікаў або кароткачарашковае, ліставая пласцінка 4—10 см, пёрыстарассечаная або двойчы пёрыстарассечаная . Чашалісцікаў 5, карычнева-жоўтыя, ≈ 4 мм, шчаціністыя. Сямянкі жаўтлявыя, эліпсоідныя, ≈ 2,5 мм, шчацінне да 7 мм. 2n = 16[12].

Распаўсюджанне

правіць

Распаўсюджаны ў Еўропе, Алжыры, ўмеранай Азіі (Турцыя, Казахстан, Манголія, Кітай [пн.-зах. Сіньцзян], Сібір)[13][14][15].

Ва Украіне від расце ў стэпах, на стэпавых лугах, схілах, на пясках.

Галерэя

правіць

Зноскі

правіць
  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 118. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. ЭПБ 1985.
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. — Витебск, 1888.
  7. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
  8. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  9. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. — Мінск, 1929.
  10. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878.
  11. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. — Смоленск, 1914.
  12. efloras.org. (англ.)
  13. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  14. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
  15. bgbm.org. (англ.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць
  • Скабиоза бледно-жёлтая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)