Спіс кіраўнікоў Прусіі
Герцагі
правіцьТытул герцагаў Прусіі (ням.: Herzog von Preußen) насілі спадчынныя кіраўнікі Прускага герцагства ва Усходняй Прусіі ў 1525—1701 гадах. Яны паходзілі выключна з нямецкай дынастыі Гогенцолернаў. Заснавальнікам Прускага герцагства быў вялікі магістр каталіцкага Тэўтонскага ордэна Альбрэхт, які пасля няўдалай вайны з палякамі і пад уплывам Рэфармацыі ліквідаваў ордэнскую дзяржаву, ператварыўшы яе ў герцагства і ўвёў лютэранства. Прускае герцагства лічылася ленам Кароны Польскай, а прускія герцагі абавязкова прыносілі васальную прысягу польскім каралям. У 1618 годзе, пасля смерці другога герцага Альбрэхта-Фрыдрыха, лінія прускіх Гогенцолернаў згасла, а тытул з герцагствам перайшоў да брадэнбургскіх маркграфаў з той жа дынастыі, сваякоў памерлага, што былі курфюрстамі Свяшчэннай Рымскай імперыі. У выніку ўтварылася новая дзяржава Брандэнбург-Прусія, кіраўнікі якой былі адначасова васаламі як германскіх імператараў (як маркграфаў Брандэнбурга), так і польскіх каралёў (як герцагаў Прусіі). Дзякуючы Патопу і Паўночнай вайне прускія герцагі дамагліся фармальнай незалежнасці Прускага герцагства ад Рэчы Паспалітай, што было пацверджана Вяляўска-Быдгашчцкім (1657) і Аліўскім (1660) трактатамі. У 1701 годзе апошні герцаг Фрыдрых змяніў свой тытул на каралеўскі, а герцагства ператварыў у каралеўства.
Партрэт | Імя | Гады жыцця | Кіраванне | Тытул / Заўвагі | Дынастыя |
---|---|---|---|---|---|
Альбрэхт Albrecht
|
17 мая 1490 — 20 сакавіка 1568 77 гадоў |
10 красавіка 1525 — 20 сакавіка 1568 43 гады |
вялікі магістр Тэўтонскага ордэна. | Гогенцолерны | |
Альбрэхт-Фрыдрых Albrecht Friedrich
|
29 красавіка 1553 — 28 жніўня 1618 65 гадоў |
20 сакавіка 1568 — 28 жніўня 1618 50 гадоў |
сын Альбрэхта, памёр без сыноў-спадчыннікаў. | Гогенцолерны | |
Ёган-Сігізмунд Johann Sigismund
|
8 лістапада 1572 — 2 студзеня 1620 47 гадоў |
28 жніўня 1618 — 2 студзеня 1620 2 гады |
цесць Альбрэхта-Фрыдрыха; маркграф Брандэнбурга, курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі. | Гогенцолерны | |
Георг Вільгельм Georg Wilhelm
|
13 лістапада 1595 — 1 лістапада 1640 45 гадоў |
2 студзеня 1620 — 1 лістапада 1640 20 гадоў |
Маркграф Брандэнбурга, курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі; сын Ёгана-Сігізмунда. | Гогенцолерны | |
Фрыдрых-Вільгельм Friedrich Wilhelm
Вялікі курфюрст |
16 лютага 1620 — 29 красавіка 1688 68 гадоў |
1 лістапада 1640 — 29 красавіка 1688 48 гадоў |
Маркграф Брандэнбурга, курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі; сын Георга-Вільгельма. | Гогенцолерны | |
Фрыдрых III Friedrich IІІ
|
11 ліпеня 1657 — 25 лютага 1713 55 гадоў |
9 мая 1688 — 25 лютага 1713 35 гадоў |
Маркграф Брандэнбурга, курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі; з 1701 года - прускі кароль Фрыдрых I. | Гогенцолерны |
Герцагіні
правіцьПартрэт | Імя | Гады жыцця | Кіраванне | Тытул / Заўвагі | Дынастыя |
---|---|---|---|---|---|
Даратэя Dorothea
|
1 жніўня 1504 — 11 красавіка 1547 42 гады |
1 чэрвеня 1526 — 11 красавіка 1547 21 год |
дацкая прынцэса, 1-я жонка Альбрэхта. |
Ольдэнбургі | |
Ганна-Марыя Anna Maria
|
23 красавіка 1532 — 20 сакавіка 1568 35 гадоў |
26 лютага 1550 — 20 сакавіка 1568 18 гадоў |
браўншвайгская прынцэса, 2-я жонка Альбрэхта. |
Вельфы | |
Марыя-Элеанора Marie Eleonore
|
16 чэрвеня 1550 — 1 ліпеня 1608 58 гадоў |
14 кастрычніка 1573 — 1 ліпеня 1608 34 гады |
клеўская прынцэса, жонка Альбрэхта-Фрыдрыха. |
фон дэр Марк | |
Ганна Anna
|
3 ліпеня 1576 — 3 жніўня 1625 49 гадоў |
28 жніўня 1618 — 3 жніўня 1625 31 год |
дачка Альбрэхта-Фрыдрыха, жонка Ёгана-Сігізмунда. |
Гогенцолерны | |
Лізавета-Шарлота Elisabeth Charlotte
|
19 лістапада 1597 — 26 красавіка 1660 62 гады |
2 студзеня 1620 — 26 красавіка 1660 40 гадоў |
пфальцкая прынцэса, жонка Георга-Вільгельма. |
Вітэльсбахі |
Каралі
правіцьПрускія манархі з дынастыі Гогенцолернаў былі фактычнымі кіраўнікамі Прусіі з 1701 па 1918 гады. У 1701—1772 гадах яны валодалі толькі Усходняй Прусіяй і выкарыстоўвалі тытул кароль у Прусіі (ням.: König in Preußen), паколькі фармальным кіраўніком Прусіі лічыўся польскі кароль. У 1772 годзе, дзякуючы першаму падзелу Рэчы Паспалітай, прускі кароль Фрыдрых ІІ Вялікі захапіў Польскую Прусію (Заходнюю Прусію); аб’яднаўшы землі ўсёй гістарычнай Прусіі, ён змяніў манаршы тытул на кароль Прусіі (ням.: König von Preußen).З тых часоў Гогенцолерны афіцыйна ўжывалі гэты тытул да 1918 года. Акрамя гэтага, прускія каралі тытулаваліся маркграфамі Брандэнбурга, а таксама былі да 1806 года курфюрстамі Свяшчэннай Рымскай імперыі. З 1815 года Гогенцолерны лічыліся другімі па значнасці манархамі Германскага саюза пасля аўстрыйскіх імператараў. Пасля ўтварэння на базе Прусіі Германскай імперыі ў 1871 годзе, прускія каралі сталі нямецкімі імператарамі, але захоўвалі за сабой каралеўскі тытул.
Партрэт | Імя | Гады жыцця | Кіраванне | Тытул / Заўвагі | Дынастыя |
---|---|---|---|---|---|
Фрыдрых I Friedrich I Найміт; Крывы
|
11 ліпеня 1657 — 25 лютага 1713 55 гадоў |
18 студзеня 1701 — 25 лютага 1713 12 гадоў |
Маркграф Брандэнбурга, курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі. | Гогенцолерны | |
Фрыдрых Вільгельм I Friedrich Wilhelm I
Кароль-салдат |
14 жніўня 1688 — 31 мая 1740 51 год |
25 лютага 1713 — 31 мая 1740 37 гадоў |
Маркграф Брандэнбурга, курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі; сын Фрыдрыха І. | Гогенцолерны | |
Фрыдрых II Friedrich ІI
Вялікі; стары Фрыц |
24 студзеня 1712 — 17 жніўня 1786 74 гады |
31 мая 1740 — 17 жніўня 1786 44 гады |
Маркграф Брандэнбурга, курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі; сын Фрыдрыха Вільгельма І. | Гогенцолерны | |
Фрыдрых Вільгельм II Friedrich Wilhelm II
Таўстун |
25 верасня 1744 — 16 лістапада 1797 53 гады |
17 жніўня 1786 — 16 лістапада 1797 11 гадоў |
Маркграф Брандэнбурга, курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі; пляменнік Фрыдрыха II . | Гогенцолерны | |
Фрыдрых Вільгельм III Friedrich Wilhelm IІI
Шчыры |
3 жніўня 1770 — 7 чэрвеня 1840 69 гадоў |
16 лістапада 1797 — 7 чэрвеня 1840 53 гады |
Маркграф Брандэнбурга, курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі; сын Фрыдрыха Вільгельма II. | Гогенцолерны | |
Фрыдрых Вільгельм IV Friedrich Wilhelm IV
Рамантык |
15 кастрычніка 1795 — 2 студзеня 1861 65 гадоў |
7 чэрвеня 1840 — 2 студзеня 1861 21 год |
Маркграф Брандэнбурга; старэйшы сын Фрыдрыха Вільгельма ІІІ. | Гогенцолерны | |
Вільгельм I Wilhelm I
Вялікі |
22 сакавіка 1797 — 9 сакавіка 1888 90 гадоў |
2 студзеня 1861 — 9 сакавіка 1888 27 гадоў |
імператар Германіі (з 1871); 2-і сын Фрыдрыха Вільгельма ІІІ. | Гогенцолерны | |
Фрыдрых III Friedrich III
Брытанец; наш Фрыц |
18 кастрычніка 1831 — 15 чэрвеня 1888 56 гадоў |
9 сакавіка 1888 — 15 чэрвеня 1888 99 дзён |
імператар Германіі; сын Вільгельма І. | Гогенцолерны | |
Вільгельм II Friedrich III
Ваяжор |
27 студзеня 1859 — 4 чэрвеня 1941 82 гадоў |
15 чэрвеня 1888 — 28 лістапада 1918 30 гадоў |
імператар Германіі; сын Фрыдрыха III. Адрокся ад трона | Гогенцолерны |
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Семёнов И. С. Христианские династии Европы. Династии, сохранившие статус владетельных. Генеалогический справочник / Науч. ред. Е. И. Куксина. Предисл. О. Н. Наумов. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2002. — 494 с. — 3 000 экз. — ISBN 5-224-02516-8.
- Leonard F. Wise, Mark Hillary Hansen, E. W. Egan. Kings, Rulers, and Statesmen. — Sterling Publishing Company, 2006. — С. 115, 124. — ISBN 1402725922, 9781402725920.