Пустапялёснік зялёны
Пустапялёснiк зялёны[1] (Dactylorhiza viridis ці Coeloglossum viride) — палеаарктычны від кветкавых раслін сямейства Архідныя, Пальчатакарэннік.
Пустапялёснік зялёны | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Dactylorhiza viridis (L.) R.M.Bateman, Pridgeon & M.W.Chase | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
Coeloglossum viride
| |||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьШматгадовая травяністая расліна з прамым або злёгку выгнутым сцяблом вышынёй 15—30 см. Лісце простае, з гладкім краем, эліптычна-яйцападобнай або эліптычна-ланцетнай формы, даўжынёй 3—10 см. Кветкі жаўтлява-зялёнага колеру, часам з буравата-пурпуровымым адценнем, у негустым коласападобным суквецці. Плод — сухая каробачка.
Цвіценне ў канцы мая і пачатку чэрвеня.
Арэал
правіцьСустракаецца ў Паўночнай Амерыцы: Канада, поўнач і умераная частка ЗША, і ў Еўропе: у краінах Заходняй Еўропы і, радзей, у краінах Усходняй Еўропы.
Ахова
правіцьАхоўваецца на тэрыторыі Беларусі, Літвы, Украіны, Польшчы і шэрагу рэгіёнаў Расіі.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 39. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
правіць- Казлоўская Н. В. Пустапялёснік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 304.
- Прохараў В. М. Пустапялёснік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 129. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
правіць- Пальцекорник зелёный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Пустапялёснiк зялёны ў чырвонай кнізе Беларусі Архівавана 15 снежня 2016.
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |