Пальчатакарэннік

Пальчатакарэннік (Dactylorhiza) — род кветкавых раслін Архідныя (Orchidaceae).

Пальчатакарэннік
Dactylorhiza russowii inflorescence - Niitvälja bog.jpg
Пальчатакарэннік Русава
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dactylorhiza Neck. ex Nevski, 1937

Арэал

выява

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  43549
NCBI  59319
EOL  29137
GRIN  g:3356
IPNI  29213-1

АпісаннеПравіць

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 60 см. Клубні сціснутыя, пальчатараздзельныя (адсюль назва). Сцёблы прамыя, шчыльныя. Лісце чаргаванае, падоўжана-яйцападобнае, зялёнае або з цёмнымі буравата-чырвонымі плямамі. Кветкі няправільныя, жоўтыя, пурпуровыя, ружовыя, фіялетава-чырвоныя ў коласападобных суквеццях. Плод — каробачка.

РаспаўсюджаннеПравіць

Род налічвае больш за 150 (115[3], па іншых звестках каля 30) відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы і Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі 6 відаў. Найбольш вядомыя: пальчатакарэннік майскі (Dactylorhiza majalis), пальчатакарэннік мяса-чырвоны (Dactylorhiza incarnata), пальчатакарэннік плямісты (Dactylorhiza maculata), пальчатакарэннік Фукса (Dactylorhiza fuchsii), пальчатакарэннік балтыйскі (Dactylorhiza longifolia). Трапляюцца ў вільготных лясах, на лугах, балотах, па берагах вадаёмаў.

Гаспадарчае значэннеПравіць

Лекавыя і дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Dactylorhiza (англ.)  // The Plant List

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць