Dactylorhiza iberica — від кветкавых травяністых раслін роду Пальчатакарэннік (Dactylorhiza) сямейства Архідныя (Orchidaceae), распаўсюджаны ў Паўднёвай Еўропе і Заходняй Азіі.

Dactylorhiza iberica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dactylorhiza iberica Soó, 1962

Сінонімы
Orchis iberica M.Bieb. ex Willd., 1805

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  230576
EOL  1093164
IPNI  626619-1
TPL  kew-55330

Батанічнае апісанне

правіць

Шматгадовая расліна (20) 25—55 см вышынёй. Сцёблы пры аснове з кароткімі паўзучымі парасткамі. Кветкі ружовыя; усе лісточкі вонкавага круга калякветніка ўтвараюць шлем. Ніжнія прыкветкі амаль роўныя кветкам, верхнія — карацейшыя за кветкі. Лісце скучанае пры аснове сцябла, лінейна-ланцэтнае, зялёнае, без плям. Суквецце доўгае (да 20 см даўжынёй), коласападобнае, цыліндрычнае, негустое[3].

Цвіце ў чэрвені—ліпені, плады паспяваюць у жніўні—верасні[3].

Распаўсюджанне

правіць

Распаўсюджаны ў Еўропе (Грэцыя, Крым, поўдзень еўрапейскай часткі Расіі) і Азіі (Турцыя, Кіпр, Ізраіль-Іарданія, Ліван-Сірыя, Іран, Закаўказзе (Азербайджан, Арменія і Грузія))[4][5].

Значэнне

правіць

Дэкаратыўная, лекавая[3] расліна.

Пагрозы і ахова

правіць

Вузкі экалагічны арэал гэтага віду паддаецца шматлікім пагрозам, асабліва зменам гідралогіі за кошт здабычы грунтавых вод, канкурэнцыі з боку іншых відаў, гібрыдызацыі і рэкрэацыйнай дзейнасці. Дадатковымі пагрозамі з’яўляюцца развіццё турызму, урбанізацыя, вытоптванне і збор раслін[6].

Усе віды архідэй ўключаны ў дадатак B Канвенцыі аб міжнародным гандлі відамі дзікай фаўны і флоры (СІТЕС). Гэтая архідэя мае статус « ад пагрозай знікнення» ў Нацыянальным чырвоным спісе Кіпра[6]. Занесены ў Чырвоную кнігу Украіны у статусе «рэдкі». Ахоўваецца ў Крымскім і Ялцінскім горна-лясным  (укр.) прыродных запаведніках[3].

Зноскі

правіць
  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б в г Червона книга України
  4. Euro+Med Plantbase. Праверана 18.04.2020. (англ.)
  5. Plants of the World Online — Kew Science. Праверана 18.04.2020. (англ.)
  6. а б Dactylorhiza iberica. The IUCN (22 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 11 серпня 2020. Праверана 18.04.2020. (англ.)