Пылюшнік вузкалісты, руцьвянка[5], балотная мятла, мядуніца, мядуніца лугавая, пажытнік, памошнік, расходнік, сузік, сузіц[6][7][8].
Шматгадовая трава 50—140 см (да 1,5 м[4]) вышынёй. Лісце чаргаванае, на чаранках, з прылісткамі. Сцябловых лісткоў 7—10. Ліставыя пласціны яйкападобныя, 2—4-пёрыстыя. Ліставыя сегменты ад эліптычных да даўгаватых (самае ніжняе лісце) або лінейных (верхняе лісце), звычайна цэлыя, часам 2—3-зубчастыя на кончыках, верхняя паверхня бліскучая, цёмна-зялёная, ніжняя — светла-зялёная, дробна-валасістая паралельна жылкам[9].
Суквецце выпрастана-разгалінаванае, досыць разрэджанае. Кветкі радыяльна сіметрычныя, бледна-жоўтыя, каля 1 см у папярочніку. Няма пялёсткаў. Чашалісцікаў 4—5, зеленавата-белыя, рана вянуць. Тычачак шмат, бледна-жоўтыя, 2—4 мм даўжынёй; пылавікі відавочна карацей. Некалькі песцікаў. Плод — 8—10-хрыбетная, бесчарашковая сямянка[9].
Расліна ядавітая[10].
Распаўсюджаны ў Еўропе і Заходняй Сібіры. Святлолюбівая расліна[10]. Мезафіт, гіграфіт, мезатроф, эўтроф[10]. Засяляе вільготныя і забалочаныя лугі, нізінныя балоты, берагі вадаёмаў, прыбярэжныя і пойменныя хмызнякі, абочыны дарог і чыгунак. Цвіце ў ліпені—жніўні[4].
Ва Украіне расце на вільготных і забалочаных лугах — у Карпатах, Палессі і лесастэпе звычайны; у стэпе рэдкі (гарады Дніпро, Мікалаеў).
Ахоўваецца на тэрыторыі Фінляндыі, шэрагу рэгіёнаў Расіі, Днепрапятроўскай вобласці Украіны[10].
- Thalictrum angustifolium Jacq., 1762, nom. illeg.
- Thalictrum angustifolium subsp. exaltatum (Gaudin) Bonnier, 1912
- Thalictrum angustifolium subsp. mediterraneum (Jord.) Bonnier, 1912
- Thalictrum bulgaricum Velen., 1891
- Thalictrum exaltatum Gaudin, 1828
- Thalictrum exaltatum subsp. mediterraneum (Jord.) Rouy & Foucaud, 1893
- Thalictrum flavum subsp. exaltatum (Gaudin) Bonnier & Layens, 1909
- Thalictrum flavum subsp. mediterraneum (Jord.) Nyman, 1878
- Thalictrum mediterraneum Jord., 1860
- Thalictrum morisonii subsp. mediterraneum (Jord.) P.W.Ball, 1962
- Thalictrum peucedanifolium Griseb. & Schenk, 1852
- Thalictrum simplex subsp. gallioides sensu auct.
-
Сцябло з лісцем
-
Кветка
-
Плады
Зноскі