Пілкамаё (ісп.: Pilcomayo ад кечуа: pishqu mayu «птушыная рака»), таксама Арагвай (гуар.: Araguay «рака ара») — рака ў Паўднёвай Амерыцы, правы прыток Парагвая. Даўжыня — 1 590 км. Плошча вадазбору — 270 000 км².

Пілкамаё
Pilcomayo
Рачная даліна
Рачная даліна
Характарыстыка
Даўжыня 1590 км
Плошча басейна 270000 км²
Расход вады 175 м³/с
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне Анды
 · Вышыня 3 000 м
Вусце
 · Месцазнаходжанне Парагвай
 · Вышыня 56 м
Размяшчэнне
Краіна Балівія, Аргенціна, Парагвай
Лагатып Вікісховішча Пілкамаё на Вікісховішчы

Рака Пілкамаё бярэ пачатак у горнай сістэме Анд на тэрыторыі Балівіі. Пачаткам лічыцца зліццё дзвюх невялікіх рэк Качымаю і Чылахуа на ўсходзе ад возера Паапо. На раўніне Гран-Чака Пілкамаё рухаецца на паўднёвы ўсход. Тут з-за вялікай колькасці адкладанняў яе рэчышча месцамі падзяляецца на 2 часткі. Умоўна аддзяляе паўночную частку Гран-Чака ад цэнтральнай. З'яўляецца памежнай ракой паміж дзяржавамі Аргенціна і Парагвай, часткова — паміж Аргенцінай і Балівіяй. Упадае ў раку Парагвай у раёне Асунсьёна.

Пілкамаё — адна з паўднёваамерыканскіх рэк, вада ў якой вельмі глеістая, што на працягу стагоддзяў прыводзіла да засмечвання рэчышча, фарміравання старыц, балот і новых рукавоў. Асабліва вялікая колькасць глею назіраецца падчас веснавых паводак. З-за заглейвання з 1900 г. да 2006 г. даўжыня асноўнага рэчышча скарацілася на 292 км. З Пілкамаё глей і наносы з Андаў трапляюць у рэкі Парагвай і Парана, дзе для развіцця суднаходства прыкладаюцца вялікія намаганні для расчысткі рэчышчаў.

У наш час дзейнічае трохнацыянальная камісія для неадкладных праблем, што могуць узнікнуць у басейне ракі.

СпасылкіПравіць