Пітэр Усцінаў
Пітэр Аляксандр Усцінаў (англ.: Peter Alexander Ustinov; 16 красавіка 1921, Лондан — 28 сакавіка 2004, Жэналье, кантон Во, Швейцарыя) — брытанскі акцёр тэатра і кіно, кінарэжысёр, пастаноўшчык опер і драматычных спектакляў, драматург, сцэнарыст, пісьменнік, газетны і часопісны калумністаў, тэле- і радыёвядучы, прадзюсар. Лаўрэат прэмій «Оскар», «Эмі», «Грэмі», BAFTA, камандор ордэна Брытанскай імперыі, рыцар-бакалаўр.
Пітэр Усцінаў | |
---|---|
брыт. англ.: Peter Ustinov | |
Дата нараджэння | 16 красавіка 1921[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 сакавіка 2004[1][2][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Jona von Ustinov[d][3] |
Маці | Nadia Benois[d][3] |
Жонка | Isolde Denham[d], Suzanne Cloutier[d] і Hélène du Lau d'Allemans[d][4] |
Дзеці | Igor Ustinov[d], Pavla Ustinov[d], Andrea Ustinov[d] і Tamara Ustinov[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | |
Узнагароды |
ордэн Карла Валентына[d] (1981) Bavarian TV Awards[d] (1998) Golden Schlitzohr[d] (1987) Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую мужчынскую ролю другога плана — кінафільм[d] Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю ў міні-серыяле ці тэлефільме[d] (1958) Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю ў міні-серыяле ці тэлефільме[d] (1967) ганаровы доктар Брусельскага вольнага ўніверсітэта[d] (1995) Critics' Circle Award for Distinguished Service to the Arts[d] |
IMDb | ID 0001811 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПаходжанне
правіцьПітэр Усцінаў нарадзіўся ў Швейцарскім катэджы (Лондан) у шматнацыянальнай сям’і Усцінавых-Бенуа. Пры нараджэнні атрымаў імя Пітэр Аляксандр фон Усцінаў (англ.: Peter Alexander von Ustinov)[5] і намаганнямі бабулі-верніцы быў ахрышчаны паводле пратэстанцкага абраду як «Пэтэрус Аляксандрус» у адной з цэркваў Гамбурга.
Бацька — нямецкі падданы рускага, армянскага, нямецкага, эфіёпскага і яўрэйскага паходжання Ёна «Барон» Усцінаў (англ.: Jona von Ustinov) па мянушцы «Клоп»[6]. У Першую сусветную вайну быў лейтэнантам Люфтштрайткрэфтэ. У 1930-х Ёна працаваў прэс-сакратаром нямецкага пасольства ў Лондане, а пасля прыходу да ўлады Гітлера атрымаў брытанскае грамадзянства і стаў супрацоўнікам брытанскай разведкі. Баронскі тытул, нададзены (паводле сямейнага падання) Платону Усцінаву імператарам Вільгельмам I, з пачаткам вайны з Германіяй выглядаў падазрона, таму Усцінавы мусілі яго пазбыцца.
Маці Пітэра — мастачка рускага, французскага, італьянскага і нямецкага паходжання Надзея Бенуа[7][8], адна з дачок пецярбурскага архітэктара Лявонція Бенуа. З будучым мужам пазнаёмілася і абвянчалася ў 1920 годзе ў Петраградзе, куды Ёна прыбыў, паводле біёграфаў, каб адшукаць маці і сястру. Неўзабаве па падробных дакументах яны з’ехалі на шведскім параходзе ў Амстэрдам, а праз пэўны час перабраліся ў Лондан.
Пітэр навучаўся ва Уэстмінстэрскім коледжы, дзе ягоным аднакласнікам быў старэйшы сын Рыбентропа Рудольф.
Кар’ера
правіцьДэбютаваў на сцэне ў 17-гадовым узросце. У вайну служыў у брытанскім войску, дзе пэўны час пісаў сцэнарый для фільма Дэвіда Нівена «Шлях наперад». У 1942 годзе ўпершыню зняўся ў кіно («Адзін з нашых самалётаў не вярнуўся»), пасля яшчэ ў некалькіх прапагандысцкіх фільмах.
У 1950-я пачаў пісаць і ставіць уласныя п’есы і граць у іх. Найбольш вядомай ягонай п’есай стала «Раманаў і Джульета» (1956). Здымаўся не толькі ў Вялікабрытаніі, але і ў ЗША. Неаднакроць выконваў ролю знакамітага шпега Эркюля Пуаро, выконваў ролі імператара Нерона («Кама градзешы»), Лентула Батыята («Спартак»), капітана Верэ («Білі Бад»). Быў сцэнарыстам і рэжысёрам некалькіх фільмаў: «Школа для сакрэтаў» (1946), «Гарачыя мільёны» (1968), «Леў і ястраб» (1984). Агулам здымаўся ў 88 фільмах.
У 1960-я зрэжысіраваў некалькі операў: «Джанні Скікі» Пучыні, «Іспанскую гадзіну» Равеля, «Спадзяванне» Шонберга і «Чароўную флейту» Моцарта.
Цягам шасці гадоў быў рэктарам Дарэмскага ўніверсітэта. У 1977 годзе выйшла ягоная аўтабіяграфічная кніга «Дарагі я» (па-англійску: Dear Me).
З канца 1960-х сцэнічная дзейнасць адышла на другі план пасля таго, як Пітэр Усьцінаў далучыўся да дзейнасці ЮНІСЭФ — быў ейным Паслом добрай волі і збіральнікам сродкаў. У гэтай ролі ён наведваўся ў дамы гаротных дзяцей, каб іх весяліць сваімі выступамі.
З 1991 да смерці быў прэзідэнтам Сусветнага федэралісцкага руху, верыў у непазбежнасьць і неабходнасць сусветнага ўрада[9].
Бегла размаўляў па-англійску, французску, іспанску, італьянску, нямецку і руску, крыху па-турэцку і грэчаску.
Чатыры разы лаўрэат прэміі «Эмі», лаўрэат прэміі Акадэміі.
У 1960-х прыняў швейцарскае грамадзянства, каб пазбегнуць вялізных брытанскіх падаткаў. Тым не меней, у 1990 атрымаў званне рыцара-бакалаўра, а ў 1992 быў прызначаны канцлерам Дарэмскага ўніверсітэта, да гэтага двойчы абіраўшыся рэктарам універсітэта Дандзі[10].
Сям’я
правіцьУсцінаў быў жанаты тройчы. Першая жонка — Ізольда Дэнгам (1920—1987), з якой ён ажаніўся ў 1940 і развеўся ў 1950 годзе; ад гэтага шлюбу меў дачку Тамару. Другая жонка — актрыса Сюзана Клуцье; шлюб доўжыўся з 1954 да разводу ў 1971, і прынёс дачок Паўлу і Андрэю ды сына Ігара.
Трэці раз Пітэр ажаніўся ў 1972 годзе з Хеленай дзю Лаў д’Алеманс. Памёр у Швейцарыі ад сардэчнай недастатковасці ва ўзросце 82 гадоў.
Фільмаграфія
правіць- «Адзін з нашых самалётаў не вярнуўся» (1942) — святар
- «Адэта» (1950) — лейтэнант Алекс Рабіновіч
- «Кама градзешы» (1951) — Нэрон
- «Егіпцянін» (1954) — Капта
- «Мы — не анёлы» (1955) — Жуль
- «Лола Мантэс» (1955) — канферансье
- «Спартак» (1960) — Лентул Батыят
- «Білі Бад» (1962) — капітан Вэрэ
- «Тапкапі» (1964) — Артур Сайман Сымпсан
- «Лэдзі Л.» (1965) — прынц Ота Баварскі
- «Камедыянты» (1967) — пасол Пінеда
- «Знік дыназаўр» (1975) — Хнап Ван, супрацоўнік кітайскіх спецслужбаў
- «Уцёкі Логана» (1976) — стары
- «Ісус з Назарета» (1977) — Ірад
- «Ашанці» (1979) — Сулейман
- «Вялікае лялечнае падарожжа» (1981) — кіроўца грузавіка
- «Французская рэвалюцыя» (1989) — Анарэ дэ Мірабо
- «Вакол свету за 80 дзён» (1989) — дэтэктыў Фікс
- «Алей Лярэнца» (1992) — прафесар Ніколаіс
- «Нежанаты» (1999) — дзядуля Джэймс Шэнан
- «Аліса ў Краіне цудаў» (1999) — Морж
- «Вікторыя і Альбэрт» (2001|) — Вільгельм IV
- «Лютэр» (2003) — Фрыдрых III
Рэжысёр
правіць- «Школа для сакрэтаў» (1946)
- «Раманаў і Джульета» (1961)
- «Білі Бад» (1962)
- «Лэдзі Л.» (1964)
- «Хамерсміт выйшаў вонкі» (1972)
- «Леў і ястраб» (1984)
Сцэнарыст
правіць- «Шлях наперад» (1944)
- «Школа для сакрэтаў» (1946)
- «Гарачыя мільёны» (1968)
Тэатральныя творы
правіць- Рэжысёр-пастаноўшчык
- «Любоў да трох апельсінаў» (1997)
- Драматург
- «На паўшляху да вершаліны» (1967)
Зноскі
правіць- ↑ а б Peter Ustinov // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Sir Peter Ustinov // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004. Праверана 28 сакавіка 2020.
- ↑ Daily Mirror — Reach plc, 1972. — Iss. 21301. — P. 4. — ISSN 0307-0204
- ↑ peterustinov.org(недаступная спасылка). peterustinov.org. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 23 July 2014.
- ↑ Peter Ustinov — Biography — IMDb
- ↑ Distinguished Guest in the Visitation Parish | Gemeinde Mariae-Heimsuchung St. Petersburg Архівавана 15 лютага 2017.. Visitmaria.ru (17 March 2011).
- ↑ Peter Ustinov Архівавана 24 верасня 2015.. Seplis.com.
- ↑ World Federalist Movement: President (англ.). Wayback machine. Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2008. Праверана 9 сакавіка 2015.
- ↑ Shafe (1982). University Education in Dundee 1881–1981 A Pictorial History. Dundee. p. 205.
{{cite book}}
: Невядомы параметр|name=
ігнараваны (даведка); Невядомы параметр|publishing=
ігнараваны (даведка)Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка)