Раальд Зіннуравіч Сагдзееў

вучоны

Раальд Зіннуравіч Сагдзе́еў[4] (татар.: Роальд Зиннур улы Сәгъдиев/Roald Zinnur uğlı Səğdiev; нар. 26 снежня 1932) — вучоны-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1963), прафесар (1965), акадэмік Расійскай акадэміі навук (акадэмік Акадэміі навук СССР з 1968 года, член-карэспандэнт з 1964 года), акадэмік Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1990), замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1987), Герой Сацыялістычнай Працы (1986). Брат Р. Сагдзеева.

Раальд Зіннуравіч Сагдзееў
татар.: Роальд Зиннур улы Сәгъдиев
Roald Sagdeev (2013-05-30).jpg
Дата нараджэння 26 снежня 1932(1932-12-26)[1][2] (89 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Susan Eisenhower[d]
Род дзейнасці фізік, палітык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера Фізіка плазмы
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1963)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Міхаіл Аляксандравіч Леантовіч[d] і Леў Давідавіч Ландау
Вядомыя вучні Albert Galeev[d], Vladimir Zakharov[d] і Alexei Fridman[d]
Партыя
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія
Узнагароды
Commons-logo.svg Раальд Зіннуравіч Сагдзееў на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў Маскве, у татарскай сям’і. Скончыў сярэднюю школу ў Казані. Паступіў на фізічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1955 годзе. З 1956 года працаваў у Інстытуце атамнай энергіі імя І. В. Курчатава. У 1961—1970 гадах Р. З. Сагдзееў у Новасібірску, кіраваў лабараторыяй Інстытута ядзернай фізікі Сібірскага аддзялення Акадэміі навук СССР. У 1962—1965 гадах займаў пасаду дэкана фізічнага факультэта Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1970 года жыў у Маскве і да 1973 года працаваў у Інстытуце высокіх тэмператур Акадэміі навук СССР, а з 1973 года займаў пасаду дырэктара Інстытута касмічных даследаванняў. У 1986—1988 гадах дырэктар-арганізатар Навукова-даследчага інстытута сістэмных даследаванняў АН СССР, у 1988—1990 — кіраўнік навукова-метадычнага цэнтра аналітычных даследаванняў Інстытута касмічных даследаванняў.

З 1990 года жыве ў ЗША. Прафесар Універсітэта штата Мэрыленд, дырэктар Цэнтра «Усход—Захад».

Навуковая і грамадская дзейнасцьПравіць

Р. З. Сагдзееву належаць навуковыя працы па фізіцы плазмы (ударныя хвалі, працэсы пераносу, няўстойлівасці), праблеме кіраванага тэрмаядзернага сінтэзу, магнітнай гідрадынаміцы, касмічнай фізіцы, праблемах глабальнай бяспекі. Кіраваў шэрагам даследчых праграм на касмічных апаратах серый «Космас», «Прагноз», «Інтэркосмас», «Метэор», «Астрон», «Марс», «Венера», арбітальных комплексах «Саюз» і «Салют». Навуковы кіраўнік міжнароднага праекта «Вега», кіраўнік праектаў «Лоцман» і «Фобас».

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1987—1988) і народны дэпутат СССР (1989—1991)[5]. Член Таварыства Макса Планка, замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, Шведскай каралеўскай акадэміі навук, Венгерскай акадэміі нвук. Адзін з лідараў міжнароднага руху вучоных за мір. Член Назіральнага савета Міжнароднага Люксембургскага форума па прадухіленні ядзернай катастрофы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Сагдеев Роальд Зиннурович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Roald Sagdeev // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Матэматычная генеалогія — 1997.
  4. БелЭн, 2002
  5. Сагдеев Роальд Зиннурович на сайце «Героі краіны»

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць