Размовы з удзельнікам:Belarus2578/Архіў/2015

Апошні каментар: 8 гадоў таму, ад удзельніка Belarus2578 у тэме China was one of the big four in ww2

Перанос артыкулаў правіць

Ігар Барысавіч, калі ласка, перад тым як пераносіць шмат артыкулаў пад новую назву, нават калі папярэдняя відавочна памылковая, спачатку выстаўце на абмеркаванне, бо такія пераносы могуць закранаць шмат старонак і катэгорыяў, акрамя таго што такія пераносы могуць быць памылковымі. Гэта ўвогуле, а канкрэтна патлумачце, з якой такой пары прозвішча Плятэр/Плятар (Эмілія Плятар) славянскае. --Artsiom91 (размовы) 17:15, 5 студзеня 2015 (FET)

А з якой пары яна мае нямецкую ідэнтыфікацыю? У такой колькасці пакаленняў прозвішча натуралізуецца і становіцца славянскім. Дарэчы, маё прозвішча — добры прыклад натуралізацыі з адной мовы ў іншую. Такіх прыкладаў безліч. Мы са спадаром Чаховічам гэта абмяркоўвалі на прыкладзе жыхароў ЗША. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:18, 5 студзеня 2015 (FET)
У гістарычных крыніцах гэтае прозвішча ненатуралізаванае. Я разумею, што вы любіце разводзіць калгас у сваім «сучасным» раздзеле, але папрасіў бы прытрымлівацца крыніцаў.--Liashko (размовы) 17:20, 5 студзеня 2015 (FET)
У "гістарычных" крыніцах беларускай мовы не было. Гэта імя сустракалася ці па-польску, ці па-рутэнску (старабеларуску). Пакіньце межы нашага "калгаснага" раздзелу, калі ласка. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:21, 5 студзеня 2015 (FET)

Вось і разабраліся без гвалту. Усе Плятэры былі вернуты назад. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:14, 5 студзеня 2015 (FET)

Invitation to Medical Translation правіць

Medical Translation Project

 
Invitation to the Medical Translation Project – a joint Wikimedia project started by the English language WikiProject Medicine!

Thank you for being one of the top Medical editors! I want to use this opportunity to introduce you to our most ambitious project.

We want to use Wikipedia to spread knowledge where it will be used. Studies have shown that Wikipedia is the most common resource of medical knowledge, and used by more people than any other source! We want high quality articles, available to everyone, regardless of language ability. It isn't right that you would need to know a major language to get hold of quality content!

That is why in the recent Ebola crisis (which is still ongoing) we translated information into over 70 languages, many of them small African languages. This was important, as Wikipedia was also shown to be the biggest resource used in Africa for information on Ebola! We see tremendous potential, but also great risks as our information needs to be accurate and well-researched. We only translate articles that have been reviewed by medical doctors and experts, so that what we translate is correct. Many of our translators are professionals, but many are also volunteers, and we need more of you guys – both to translate, but also to import finished translations, and fix grammatical or other style issues that are introduced by the translation process.

Our articles are not only translated into small languages, but also to larger ones, but as of 2015 this requires users to apply for an article to be translated, which can be done here (full articles, short articles) with an easy to manage google document.

So regardless of your background head over to our main page for more information, or to our talk page and ask us questions. Feel free to respond in any language, we will do our best to find some way to communicate. No task is too small, and we need everyone to help out!

I hope you will forgive me for sending this message in English – we also need translators for messages like this, and above all local language community managers, which act as a link between us and you. Also I can not reply on your talk page, so please go to our talk page!

Thank you for helping medical information on Wikipedia grow! -- CFCF 🍌 (email) 15:37, 28 January 2015 (UTC)

Google Translation of this message

Гарады Славакіі правіць

Ігар Барысавіч, ужо які раз хачу звярнуць Вашую ўвагу на перанос гарадоў Славакіі (хоць вышэй ужо ўздымалася тэма і прыйшлі да пэўнага кансэнсусу на Вашу карысць). Асабіста я нічога не маю супраць, і хутчэй за пераносы пад назвы, якія больш правільныя (на маю ўласную думку). Але, фактычна гэта перанос з адной назвы, не пацверджанай крыніцамі, у іншую, таксама імі не пацверджаную. Вы рабілі нямала падобных пераносаў, і значная колькасць з іх была адкочана назад, ці назвы перанесены ўвогуле пад трэція, пацверджаныя крыніцамі. Вядома ж, што правільнасць назвы вырашаецца не гвалтоўнымі масавымі пераносамі (хай і па прынцыпе акання), а крыніцамі. Лічыце, што мне проста шкада Вашага часу. Канкрэтна, мяне цікавіць горад Злата-Мораўцы (Zlaté Moravce). Вядома, што аканне аканнем, але чаму не Златы-Мораўцы? Дзіўна, што ў адным месцы множны лік пераходзіць у Ы, а ў другім не. Вядома, што правілаў ніхто пакуль не знойдзе, бо іх і няма. Таму лічу, што не варта тут марнаваць час і абмяркоўваць гэтую магчымасць (гэта толькі як прыклад). Таму лепш бы заклікаў Вас выпраўляць назвы польскіх гарадоў, па якіх ёсць ТКП (хоць разумею, што ў Вас асаблівая любоў да Славакіі). Дарэчы, ТКП польскай мовы ў некаторых выпадках адмаўляе аканне "у мэтах найбольшага набліжэння да арыгінальнага вымаўлення". Спадзяюся, Вы мяне правільна зразумееце. --Artsiom91 (размовы) 20:09, 29 студзеня 2015 (MSK)Адказаць

Я ж не супраць. Але да Славакіі ў мяне асаблівая любоў: я там правёў першыя 12 гадоў жыцця, таму і рэжуць вочы такія рэчы, як адсутнасць акання. "Злата-Мораўцы" я пакінуў з "а", каб наблізіць да арыгінальнага вымаўлення. Зрэшты, ёсць такія дзіўныя рэчы, як перадача славацкага "e" праз беларускае "е". Насамрэч мусіць быць "э", прычым найчысцейшае, але, як я разумею, тут людзі спрабуюць абысці аканне, таму вырашаюць змягчаць гукі. Я бы з задавальненнем заняўся польскімі гарадамі, але я не маю ТКП (буду ўдзячны, калі пакінеце спасылку). А са славацкімі гарадамі я скончыў. Тое, што зусім рэзала вочы, выправіў, а з іншым змірыўся. Калі жадаеце, можаце зрабіць адкаты. Адно што хачу сказаць: у выпадку са Славакіяй нельга рабіць кальку з РуВікі: на маю думку, фанетычна славацкая мова бліжэй да беларускай, чым беларуская да рускай (наяўнасць "ў", гэканне і г. д., хіба што акання ды якання няма), а рускія перадаюць славацкія назвы па прынцыпе "гістарычнай традыцыі", якая адыходзіць ад арыгінальнага напісання даволі часта (напрыклад, "Дэм(дыфтонг а/э)ноўска доліна" (спрабую перадаць арыгінальныя гукі) у іх становіцца "Деменовской" і г. д.). Зразумеў я Вас правільна. =) --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:12, 30 студзеня 2015 (MSK)Адказаць

Кандыдаты ў добрыя артыкулы правіць

Шаноўны спадар Цярэшчанка, выйшла нейкая памылка :). Гісторыя правак паказвае, што сваёй праўкай ад 8 лютага 2015 Вы выдалілі голас   За спадара Спока за артыкул «Эмілія Плятэр». Паглядзіце, калі ласка, калі вам не цяжка. --Kalinowski (размовы) 12:54, 9 лютага 2015 (MSK)Адказаць

Проста вярніце яго назад, калі ласка. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:22, 9 лютага 2015 (MSK)Адказаць

Добры дзень правіць

Добры дзень, не могли бы вы всё то, что на моей странице обсуждения перевести на русскую мову, так как не понятно ничего. Извините, если что. С уважением, Илья Драконов (размовы) 21:06, 20 лютага 2015 (MSK).Адказаць

Я сделаю это, уважаемый Илья, однако позволю себе рекомендацию о понижении Вами в Вавилоне уровня белорусского с 3 на 2 или даже 1.

Итак, мы отправили Вам стандартный приветственный шаблон, где написано следующее: "Приветствуем в Википедии! Очень рады видеть Вас в белорусскоязычном разделе Википедии. Узнать, что сейчас происходит в Википедии можно по ссылке "Апошнія змены" (последние изменения). Что сделать? Тут лежит перечень того, "што трэба зрабіць" (что нужно сделать). Если в статье есть неточность или ошибка, то её может "выправіць" (исправить) каждый (смотри также "Вікі-фарматаванне" (Вики-форматирование)). Можно создать "новы артыкул, падшукаўшы" (новую статью, поискав) перед этим, существует ли она уже (смотри также "беларуская раскладка" (белорусская раскладка), соглашения про "найменне і афармленне артыкулаў" (название и наименование статей). Как получить помощь? Обратитесь на "форум" (форум) Википедии или в сообщество LG, через IRC или в "Размовы" (разговоры) к другим участникам и администраторам. Полезные советы. При создании статьи (смотри также "беларуская раскладка клавіятуры" (белорусская раскладка клавиатуры), "аўтарытэтныя крыніцы" (авторитетные источники), "вікі-фарматаванне" (вики-форматирование) придерживайтесь "пагаднення аб найменні артыкулаў" (соглашения о наименовании статей). Для проверки правописания существуют "розныя праграмы" (разные программы). Чтобы было проще работать, существуют готовые "шаблоны" (шаблоны). К статьям можно добавлять "выявы" (изображения) и "матэматычныя формулы" (математические формулы). Если можно, добавляйте в статьи "катэгорыі" (категории) и ссылки на "іншамоўныя артыкулы" (иноязычные статьи). Пожалуйста, заполняйте строчку "Тлумачэнне" (объяснение) под окошком редактирования, чтобы другим участникам было проще следить за изменениями. Перед тем, как сохранить свою работу, нажимайте кнопку "Як будзе" (как будет), чтобы увидеть предполагаемое отображение статьи. В разговорах всегда пользуйтесь подписью, которая ставится с помощью Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 03:40, 21 лютага 2015 (MSK) или нажатием кнопки "Ваш подпіс і адзначаны час" (ваши подпись и обозначенное время) в консоли над окном редактирования. Сделали ошибку? Любую ошибку можно "хутка выправіць" (быстро исправить), а статью с ошибочным названием "выдаліць" (удалить).Адказаць

Уважаемый Илья, удачи Вам в освоении беларускай мовы. Надеемся на Ваш плодотворный вклад в нашу национальную энциклопедию. С уважением, --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 03:40, 21 лютага 2015 (MSK)Адказаць

Не совсем понял, о чём Вы, но не за что. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:23, 1 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць
У нас лингвистический, а не территориально-государственный проект. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:31, 2 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць

Па снукеры правіць

Растлумачце, чаму ў артыкулах выкарыстоўваецца форма слоў «па снукеру», калі гэта неасабовы назоўнік на зацвярдзелы, таму трэба пісаць «па снукеры». --37.17.114.88 12:20, 25 лютага 2015 (MSK)Адказаць

Ніхто ня ведае, гэтая Вікіпэдыя вядзецца даволі дзіўнай мовай.--Liashko (размовы) 17:24, 26 лютага 2015 (MSK)Адказаць
Не больш, чым ваша. --Artificial123 (размовы) 17:27, 26 лютага 2015 (MSK)Адказаць
А сапраўды: чаму? Адкажыце, калі ласка, альбо давядзецца паправіць. --Einimi (размовы) 17:42, 26 лютага 2015 (MSK)Адказаць
Не давядзецца. https://be.wikipedia.org/wiki/Вікіпедыя:Форум/2014 Шукайце тэму пра футбол. --Artificial123 (размовы) 17:56, 26 лютага 2015 (MSK)Адказаць
Дайце спасылку на размову — знайсці не магу. --Einimi (размовы) 18:14, 26 лютага 2015 (MSK)Адказаць
Пошук па старонцы слова "футбол". Калі б мог — даў. --Artificial123 (размовы) 18:17, 26 лютага 2015 (MSK)Адказаць
Тут пісалі калісьці. Але трэба разабрацца з гэтым раз і назаўжды. Усё ж такі, акрамя вікіпедыі, больш НІДЗЕ не ўжываюцца такія формы. --Kalinowski (размовы) 17:56, 26 лютага 2015 (MSK)Адказаць
Напішыце ўжо якім мовазнаўцам, каб далі кампетэнтны адказ, бо наркамаўка дзіўная рэч. Таму што вось, чэмпіянат Еўропы па біятлоНУ 2004 г. Пасля гэтага адбылася рэформа правапісу, ды ў даведніках не раілі выкарыстоўваць такія штукі. Але ўсё ж...--Liashko (размовы) 18:20, 26 лютага 2015 (MSK)Адказаць
Другі раз згодны. Мовазнаўцам напісаць трэба. --Artificial123 (размовы) 18:23, 26 лютага 2015 (MSK)Адказаць
Трэба пісаць кампетэнтным людзям, якія змогуць дапамагчы, бо мною знойдзена некалькі крыніц, якія кажуць розныя рэчы. Маё меркаванне — трэба выкарыстоўваць канчатак «». --Einimi (размовы) 18:30, 26 лютага 2015 (MSK)Адказаць
Цікава, хто будзе пераносіць сотні артыкулаў і правіць у іх. --Artificial123 (размовы) 18:37, 26 лютага 2015 (MSK)Адказаць
На канчатак -у неяк павыпраўлялі ж, назад як-небудзь таксама зробіце. Ня ведаю як перанос, але тэкст у артыкулах лёгка выпраўляецца праз awb.--Liashko (размовы) 19:17, 26 лютага 2015 (MSK)Адказаць
Я і спадар Чаховіч ліставаліся ўжо з НАН РБ па іншых тэмах. Прапаноўваю камусьці перахапіць эстафету. Граматычна лагічным будзе выглядаць Месны склон, але на афіцыйнай правапіснай норме яшчэ застаўся адбітак русіфікацыі часоў СССР, таму яны могуць адказаць, што там мусіць быць Давальны склон. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:26, 26 лютага 2015 (MSK)Адказаць

Барадулін правіць

Вітаю. Я дадаў у артыкуле пра Барадуліна некалькі запытаў на крыніцы. Вы, як асноўны аўтар, мяркую, можаце пазначыць.--Liashko (размовы) 17:24, 26 лютага 2015 (MSK)Адказаць

Добра, дзякую Вам. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:26, 26 лютага 2015 (MSK)Адказаць

Гавары праўду правіць

Вітаю, сп. Ігар. Я дапоўніў артыкул пра Гавары праўду. Што туды яшчэ дадаць? Напрыклад, лагатып. Арфаграфія нічога такая? --Artificial123 (размовы) 13:52, 28 лютага 2015 (MSK)Адказаць

Лагатып сапраўды мусіць быць. Я бы дадаў яшчэ шаблон "грамадская арганізацыя", хаця фармальна яны ёй не з'яўляліся. Правесці вычытку? П. С. Дужа смелую тэму Вы ўзялі гэтым разам... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:46, 1 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць
Добра, я лагатып і шаблон дадам. Так, за вычытку буду ўдзячны. --Artificial123 (размовы) 20:47, 1 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць
Анатоль, калі ўжо Вы зацікавіліся такімі тэмамі, зірніце, калі ласка, адным вокам на гэты артыкул. Што бы Вы дадалі (гісторыя будзе дапісана ажно да сённяшняга дня)? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:29, 2 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць
Не хапае крыніц зноскамі (мне проста больш така падабаецца). Слова "шавіністычнай" трэба прыбраць, ненейтральна. --Artificial123 (размовы) 11:39, 2 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць
Дзякую за меркаванне. Наконт "шавіністычны", я яго пакіну, бо інакш ніяк не заменіш. Гэта ж не словы "паскудны, крыважэрны, крывадушны", а слова з пэўным значэннем, якое адпавядае сэнсу. =) --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:11, 2 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць
Ну я прачытаў, Анатоль. Арфаграфія ў Вас стала выдатная: як у беларускамоўнага беларуса, але бракуе валодання граматыкай. Звярніце ўвагу на наступнае: няма аднаго чалавека, ёсць паўтара літра вады, але былі забітЫ чатыры чалавекІ. Таксама дзе-нідзе блыталіся склоны і сустракаліся "міліцыянты", "уладаў" і іншыя тарашкевізмы, але тое, пэўна, віна аўтаперакладчыка, а не Вашая. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:20, 2 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць
Дзякуй. Трэба яшчэ працаваць. --Artificial123 (размовы) 08:30, 2 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць
Я зайшоў на сайт "ГП", там ёсць звесткі пра працу ў 2015 годзе. Дадаваць? Бо ў СМІ штосьці не бачу. --Artificial123 (размовы) 14:17, 2 сакавіка 2015 (MSK)--Artificial123 (размовы) 14:17, 2 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць

архивация правіць

Iгар Барысавіч, а як архіваваць старонку размов? Ілля Драконаў (размовы) 15:51, 19 сакавіка 2015 (MSK).Адказаць

А я не ведаю... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:04, 19 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць

Парада правіць

Дзень добры, сп. Ігар! Я да вас за парадаю. Падаецца, не зусім верна азнаёміўся з умовамі конкурсу. Падкажыце, такое падыходзіць, ці гэта наогул па-за межамі? --Gruszecki (размовы) 13:50, 27 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць

Вітаю, шаноўны спадар Грушэцкі. Яно не толькі падыходзіць, але і вітаецца! Па сутнасці, у межах конкурсу мы будзем разглядаць як гуманітарныя ўсе артыкулы, тэмай якіх не з'яўляюцца тэхнічныя, дакладныя і медыка-біялагічныя навукі. Літаратуразнаўства вельмі пасуе. Чакаем на новыя артыкулы ад Вас. З павагай, --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:47, 28 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць
Дзякую, усцешылі :) --Gruszecki (размовы) 13:16, 28 сакавіка 2015 (MSK)Адказаць

Translating the interface in your language, we need your help правіць

Hello Belarus2578, thanks for working on this wiki in your language. We updated the list of priority translations and I write you to let you know. The language used by this wiki (or by you in your preferences) needs about 100 translations or less in the priority list. You're almost done!
 
Каб дадаць або змяніць пераклады ва ўсіх вікіпраектах, калі ласка, карыстайцеся сайтам лакалізацыі MediaWiki translatewiki.net.

Please register on translatewiki.net if you didn't yet and then help complete priority translations (make sure to select your language in the language selector). With a couple hours' work or less, you can make sure that nearly all visitors see the wiki interface fully translated. Nemo 17:06, 26 красавіка 2015 (MSK)Адказаць

Анджаі правіць

З пераносамі варта спыніцца, а то не прыйшлося б потым назад вяртаць. --Чобат (размовы) 17:23, 25 мая 2015 (MSK)Адказаць

Вярну назад, калі будзе падстава. Мне гэта зусім не цяжка. Пакуль што ніякай падставы няма. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:24, 25 мая 2015 (MSK)Адказаць
Ну займацеся, калі няма чаго рабіць. --Чобат (размовы) 17:24, 25 мая 2015 (MSK)Адказаць

Анджай Рахуба правіць

Вітаю, шаноўны! Анджай варта вярнуць на Анджэй. Нямі ніводнага артыкула і ніводнай кнігі пад ініцыяламі «Анджай Рахуба». Ёсць толькі «Анджэй Рахуба» [1], [2], [3], [4], [5]. І гэта дастаткова аўтарытэтныя крыніцы. Няма аўтарытэтных крыніц на «Анджай Рахуба». Таму, згодна правіл праекту, артыкул у Вікіпедыі павінен звацца «Анджэй Рахуба». З павагай, --Gruszecki (размовы) 22:57, 26 мая 2015 (MSK)Адказаць

Шаноўны Грушэцкі, у адпаведнасці з правіламі беларускай мовы, імя "Анджэй" не павінна існаваць, бо яно парушае аканне. Гэта ў тым выпадку, калі дакладна выконваць правілы (бо імя мае славянскую лексічную аснову і ў ім назіраецца тое жа, што і ў сітуацыі з былым "Юзэф" — цяпер, дарэчы, мы маем толькі "Юзаф", бо слухаліся таго правіла). Падрабязней пра гэта па гэтай і і гэтай спасылках. Таму справа не ў крыніцах (яны лёгка могуць мець памылкі), а ў саміх правілах. Зараз мы чакаем адказу на зварот у ІнБелМовы, бо ў супольнасці пачаліся канфрантацыі, цэлыя сваркі... Як толькі адказ прыйдзе, я адразу жа асабіста зраблю ўсе пераносы. Пакуль што супольнасць завісла ў стане чакання. Калі Вы прачытаеце тыя спасылкі, што я даў, Вы зразумееце, што, як і чаму адбываецца. Адно, што папрашу ў Вас — не раскручвайце зноў абмеркаванне наконт Міколая, Павала і Анджая: мы проста пачакаем адказу — а там пытанне транслітарацыі ўсіх славянскіх імёнаў будзе вырашана назаўжды. Тады жа я ўсё перанясу ці не перанясу — залежыць ад адказу. Прашу крыху пацярпець. З не меншай павагай да Вас за Вашу дзейнасць, --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:05, 26 мая 2015 (MSK)Адказаць

Накірунак правіць

Гл. тут. І неяк дзіўна, што шырока сустракаецца ў спецыялізаваных выданнях — напрыклад, с. 101 - Frantishak (размовы) 21:38, 4 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Слоўнікі -- наша асноўная крыніца. Гэта не спецлексіка, каб спасылацца на спецыялізаваныя выданні. Ніякага „накірунку” (ці то ўкраінізм, ці то калька з рускага „направления”) не можа быць, пакуль ён не зʼявіцца ў НАРМАТЫЎНЫХ СЛОЎНІКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ. Нашаніўскі слоўнік не зʼяўляецца крыніцай нават для тарашкевіцы. Пагатоў гэта не крыніца для нарматыўнага правапісу. Нават тарашкевіч Вячорка пра гэта жахлівае слова нядаўна выказваўся з прычыны яго небеларускасці. Таму я буду працягваць выпраўленне гутарковых і дыялектавых слоў ва ўсім праекце. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:47, 4 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Блакіроўка правіць

Вы заблакаваны на 1 суткі за гэту праўку: [6] --JerzyKundrat (размовы) 17:21, 8 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Спадар JerzyKundrat, так як Вы бачыце некультурныя паводзіны там, дзе іх няма (як я Вас абразіў?), паўсюль гнеце толькі сваю лінію (у дыскусіі з 3 людзьмі Вы цвёрды, як камень, і спасылаецеся на стандарты адукацыі ў Беларусі, якія не маюць прамога дачынення да Вікіпедыі, бо мы не праект МінАдукацыі, прычым дыскусія закручваецца ў спіраль) і не ў стане выконваць свае функцыі (блакіруеце за жорсткі адказ, сцвярджаючы, што была абраза), то, магчыма, калі гэта будзе працягвацца, супольнасць можа ініцыяваць здыманне з Вас сцяга адміністратара. З прастытуткай у брытанскім пасольстве параўналі мяне (як і іншых удзельнікаў дыскусіі) Вы. Я жа Вас папярэдзіў, што можаце атрымаць праблемы па гэтай прычыне (я Вам не пагражаў; проста нельга вось так параўноўваць людзей з дзеўкамі лёгкіх паводзін). Указанне жа Вашай нацыянальнасці не можа з'яўляцца абразлівым з прычыны нейтральнасці гэтай інфармацыі: Вы самі яе выстаўляеце напаказ сваім нікам. Вікіпедыя — дэмакратычны праект, таму ўсталяванне асабістай дыктатуры для адміністратара недапушчальнае. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:49, 8 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Вас мабыць хутка разблакуюць, тады і зможаце адразу ініцыяваць свае ініцыятывы. Вясёлага вечара. А прастытутак у брытанскай амбасадзе быць ня можа. Там толькі пурытане на банкет запрашаюцца, сапраўдныя джэнтэльмены, англасаксы. --JerzyKundrat (размовы) 19:10, 8 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Спадар JerzyKundrat, я за Вамі блакіровак на пустым месцы раней не заўважаў, таму і не буду нічога ініцыяваць. Прашу Вас у будучыні адказней ставіцца да працэсу блакіровак. Вам таксама прыемнага вечара. Пра амбасаду нічога не ведаю: не давялося пабываць на прыёмах у іх, на жаль. Напэўна, таму што я чалавек гарачы і не сакс. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:19, 8 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Пара выпраўляць Анджаяў правіць

Самы час выпраўляць тое, што Вы нарабілі. Прыйшоў адказ з НАН, дзе прама сказана, што правільна "Анджэй". --Чобат (размовы) 23:26, 8 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Так, згодны з Вамі. Як толькі вярнуся з працы, займуся гэтым. Дзякую за ўвагу да гэтага пытання. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 08:15, 9 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Шаноўны Чобат, усё   Зроблена. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:46, 9 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Дзякуй. --Чобат (размовы) 17:59, 15 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Няма за што, спадар Чобат, бо я ж абяцаў выправіць у выпадку памылкі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:54, 15 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

КНДР правіць

Добры дзень! Перад тым як пераносіць артыкул, трэба было пачытаць вось гэта, бо рашэнне было ўжо прынята супольнасцю. З павагай.--Dzianis Niadbajla (размовы) 17:17, 22 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Дзякую за інфармацыю, Дзяніс. Каб пазбегнуць падобных сітуацый у будучыні, прапаноўваю дубліраваць такую інфармацыю на старонках размоў да артыкула. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:05, 22 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Фінскі заліў правіць

Вітаю, спадар Ігар. Я зараз займаюся перакладам добрага артыкула з рускай Вікі. Вы не маглі б мне дапамагчы, праверыўшы тое, што зараз ужо ў артыкуле? Да і ўвогуле было б добра, калі б на яго хто-небудзь перыядычна заходзіў. --Einimi (размовы) 22:10, 27 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Абяцаю, што вычытку і карэкцыю, як толькі дапішу «Генацыд у Руандзе». --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:58, 27 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Вітаю, Ігар Барысавіч! Вы ўжо скончылі артыкул? Калі так, прапаную вам праглядзець Фінскі заліў. Там яшчэ не ўсё перакладзена, але я вам буду ўдзячны, калі паправіце памылкі. Яшчэ я вам прапаную разам заняцца артыкулам аборт на залатую зорачку. Як вы на гэта глядзіце? --Einimi (размовы) 10:46, 19 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць
Станоўча гляджу. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:33, 19 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць
Праглядзеўшы колькасць сваіх памылак, я амаль не ведаю, змагу лі вам дапамагчы з артыкулам на медыцынскую тэматыку. Напэўна, з такім памочнікам, як я, гэта будзе цяжка. --Einimi (размовы) 19:41, 19 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць
Каб добра валодаць мовай, трэба ёй пастаянна карыстацца і ўдасканальваць. Раю Вам у дапамогу гэты сайт. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:55, 19 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць
Я ўжо ім карыстаюся. Да і не толькі ім. --Einimi (размовы) 20:34, 19 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць

Вконтакте правіць

Добры дзень, скажыце, ці есць вконтакте група беларускай вікіпедыі? Ілля Драконаў (размовы) 13:44, 30 чэрвеня 2015 (MSK).Адказаць

Вітаю, Ілья (па-беларуску Ваша імя пішацца іменна з мяккім знакам; Ілля — варыянт не зусіім граматычна правільны)!
Іх дзве: vk.com/be.wikipedia і тарашкевічная. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:53, 30 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Дзякую вас! П. с. пра імя дзякуй, я проста не ў беларусі жыву, так што не ведаю. Ілля Драконаў (размовы) 12:50, 9 ліпеня 2015 (MSK).Адказаць

ТБМ правіць

Дзень добры, спадар Ігар! На Вікісховішчы зрабіў старонку ТБМ, там фатаграфіі [7] --Gruszecki (размовы) 18:35, 2 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць

Дзякую Вам! --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:24, 3 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць

Пытанне Карэі правіць

Сп. Belarus2578, калі ласка, скажыце, якімі падставамі Вы карысталіся, калі пераносілі артыкулы пра Карэі пад поўныя назвы і называлі скарочаныя народнымі (пры тым, што яны шырока выкарыстоўваюцца ў літаратуры, у тым ліку спецыялізаванай, СМІ, афіцыйных дакументах і самой карэйскай мове, а ВП:НА патрабуе ад нас выкарыстоўваць менавіта кароткую назву)? --J. C. Richter (размовы) 21:44, 2 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць

Прабачце, я не заўважыў, што Вам ужо казалі пра абмеркаванне. Тады, у выдадку, калі Вы не маеце жадання аспрэчыць рашэнне супольнасці, я вярну папярэдні варыянт. --J. C. Richter (размовы) 21:55, 2 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць
Хіба я сам не вярнуў? Ой, даруйце. Забыўся. Буду ўдзячны Вам за вяртанне. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:24, 3 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць

Залежны стан дзеясловаў правіць

Вітаю! Трэба знішчаць мае прабелы ў ведах, але некаторыя праблемы я самастойна разабраць не магу. Напрыклад, залежны стан дзеясловаў. Шаноўны Ігар, дапамажыце, калі ласка: у якіх выпадках, напрыклад, пішацца ў множным ліку пабудаваны, а ў якім пабудаваныя? Тое ж самае і з прыметнікамі: вы выправілі вядомы выпадкі на вядомыя выпадкі, а я не магу зразумець чаму. Спадзяюся, маё пытанне зразумелае і зараней ўдзячны вам за адказ. --Einimi (размовы) 23:15, 20 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць

Einimi, усё залежыць ад таго, якая гэта часціна мовы і які час. Напрыклад, у сучасным часе не можа быць у множным ліку слова «пабудаваны», а ў мінулым можа. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:52, 21 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць
Дзе можна прачытаць пра гэтае правіла? Ёсць лі пункт на гэта ў Правілах? --Einimi (размовы) 15:00, 21 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць
Вядома, што няма, бо гэта граматыка, а не арфаграфія і пунктуацыя. Але і так жа Вы павінны разумець, што не можа слова множнага ліку мець граматычную форму слова мужчынскага роду адзіночнага ліку. Тут залежыць ад часу. Я гэта нідзе не вучыў. Проста амаль усё жыццё па-беларуску размаўляю. Мяркую, Вы зможаце знайсці больш падрабязныя тлумачэнні ў падручніках для філалагічных факультэтаў ВНУ. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 15:56, 21 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць

праўкі ў "Споведзь" правіць

Вітаю, пан Ігар. Ці можаце Вы паглядзець змены ў арт. Споведзь і даглядзець яго, або адкаціць пры неабходнасці? Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 11:19, 22 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць

Канешне, без праблем. Дарэчы, толькі зараз згадаў, што на мне яшчэ вісіць артыкул "Тройца". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:01, 22 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць

Вітаю, пан Ігар. Ці маглі б Вы паглядзець дапаўненне у артыкуле "Косць" і даглядзець/адкаціць? :) Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 22:56, 7 кастрычніка 2015 (MSK)Адказаць

Максім, вітаю! Там жахлівы правапіс, неперакладзеныя кавалкі і нейкія каментарыі наўпрост у тэксце. Але ў цэлым усё па сутнасці. Догляд зроблены. Заўтра правяду карэкцыю гэтага. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:15, 7 кастрычніка 2015 (MSK)Адказаць

☆ Ордэн «Прызнанне прэсы» ☆ правіць

  Ордэн «Прызнанне прэсы»
За інтэрв'ю на Радыё «Свабода» і правядзенне конкурсу «Гуманітарныя навукі. Персаналіі». Odri Tiffani (размовы) 21:26, 23 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць


ru:Участник:Орденоносец/Признание прессы

Microsoft Office 2016 правіць

Добры дзень, не маглі б вы праверыць мой артыкул? Дзякую:) Ілья Драконаў (размовы) 12:03, 26 ліпеня 2015 (MSK).Адказаць

Ілья, я зрабіў гэта. Выправіў усе памылкі і пацвердзіў версію артыкула. Да Вас толькі 1 просьба: калі ласка, прастаўце тэматычныя катэгорыі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:10, 27 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць
Дзякуй! Я зраблю. З павагай, Ілья Драконаў (размовы) 10:41, 27 ліпеня 2015 (MSK).Адказаць

Догляд правіць

Добры дзень, новая партыя для праверкі:

Дзякуй! Ілья Драконаў (размовы) 17:17, 1 жніўня 2015 (MSK).Адказаць

Ілья, я та шаблон пацвердзіў як дагледжаны, але, калі шчыра, я ў шаблонах вельмі слаба разбіраюся, таму памылак мог не заўважыць. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:59, 11 жніўня 2015 (MSK)Адказаць
Так як там могуць быць памылкі, калі там слоў-то няма. Я ў шаблонах добра разбіраюся, магу дапамагчы, калі што. Канкрэтна гэты я скапіяваў з рувики. Ілья Драконаў (размовы) 11:19, 12 жніўня 2015 (MSK).Адказаць

Абнаўленне правіць

Калі ласка, выкажыце свае меркаванне пра абнаўленьне галоўнай старонкі, як у "англовики". Буду рады. З павагай, Ілья Драконаў (размовы) 17:05, 12 жніўня 2015 (MSK).Адказаць

Добра, выкажуся. Калі ласка, пазбягайце ўжывання рускай "и". З павагай, --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:19, 12 жніўня 2015 (MSK)Адказаць
Я проста не ведаў, што тэрмін "англовики" есць у беларускай. Ілья Драконаў (размовы) 17:28, 12 жніўня 2015 (MSK).Адказаць
У беларускай мове ёсць усё, што і ў іншых мовах. "Англавікі" — вось так гэта пішацца. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:29, 12 жніўня 2015 (MSK)Адказаць
Дзякуй, прашу прабачэння, буду ведаць. З павагай, Ілья Драконаў (размовы) 17:33, 12 жніўня 2015 (MSK).Адказаць

Пустыя старонкі правіць

Прывітанне, спадар Ігар. Калі ласка, калі сціраеце змест памылковых перасылак, стаўце старонку на выдаленне ці напаўняйце зместам, каб не віселі пустыя старонкі. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 17:42, 12 жніўня 2015 (MSK)Адказаць

Вітаю! Дзякую за заўвагу, спадар Дзяніс. Буду пільнейшым у будучыні. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:53, 12 жніўня 2015 (MSK)Адказаць

Ільшат Раісавіч Шабаеў правіць

Догляд. Дзякуй;) Ілья Драконаў (размовы) 17:01, 14 жніўня 2015 (MSK).Адказаць

Там ігнаруецца літара „ё”. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:12, 14 жніўня 2015 (MSK)Адказаць
А хіба гэта ўваходзіць у правілы догляда? Ілья Драконаў (размовы) 19:21, 14 жніўня 2015 (MSK).Адказаць
«Е» і «Ё» — розныя літары. --Artificial123 (размовы) 19:40, 14 жніўня 2015 (MSK)Адказаць
Паважаны Ілья, у беларускай мове літары «ё» і «е» — розныя, таму атрымоўваецца, што ў Вашым артыкуле вельмі шмат памылак... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:38, 18 жніўня 2015 (MSK)Адказаць

Беларуская ўніяцкая архіепархія правіць

Паважаны Ігар Барысавіч Цярэшчанка, напэўна, твая тэма. Аўтар, калі не лянуецца, дык здолен зрабіць артыкул. Але не тут. Хоць бы пералічыў гэтыя архіепархіі!! Ў сеціве ж гэта дасканальна распісана.--Ohlumon (размовы) 14:00, 15 жніўня 2015 (MSK)Адказаць

Дзякую. Гляну сам і пакажу святару. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:39, 18 жніўня 2015 (MSK)Адказаць

Гарады Беларусі правіць

Ігар Барысавіч, навошта націскі выдаляеце?--Artsiom91 (размовы) 15:08, 7 верасня 2015 (MSK)Адказаць

Націск мусіць стаяць ва ўсіх словах, якія маюць больш за 1 склад. Я імкнуўся да аднастайнасці. Тады дадам націскі ў іншыя словы. Зараз я раставіў націскі па Мінскай і Віцебскай абласцях. Загадзя адкажу на пытанне пра націскі над „о” і „ё”. Так, у большасці выпадкаў яны заўжды націскныя, але ёсць „ноўтбУк”, „рАдыёэлектрОніка” і іншыя выключэнні, якіх хапае, а нас могуць чытаць тыя, хто толькі пачынае вучыць беларускую мову. Упэўнены, што і Вы сустракалі сярод беларусаў тых, хто не ведае правілаў націскання. Таму дзякую за разуменне і салідарнасць. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:20, 7 верасня 2015 (MSK)Адказаць

Узброеныя сілы правіць

Пытанне да ўдзельніка Belarus2578. Чаму Вы адмянілі праўкі ад 09.09.2015? Прашу даць абгрунтаваны адказ.

Недастатковая колькасць крыніц, кардынальная замена зместу артыкула, лексічныя і граматычныя памылкі -- усё гэта ў спалучэнні з ананімным характарам правак прымусіла мяне скасаваць праўку. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 06:54, 10 верасня 2015 (MSK)Адказаць

Микола Радзівіл Рудий правіць

Добрий день! Ви скасували правки щодо народження Миколи Радзівіла Рудого - про місце народження та про матір. Народження Рудого в Несвіжі в комплексі з даними про матір Барбару Колу ніяк не стикується між собою. Несвіж був на той час власністю Кішок, там народився Микола Радзівіл Чорний в 1515 році. Перша дружина Радзівіла Геркулеса з роду Кішок померла в 1513 році, отже народження Рудого в 1512 від майбутньої на той час дружини з роду Кола в маєтку Кішок просто безглузде! Загальновідомо, що Рудий був на декілька років старшим за Чорного, тобто рік його народження 1512 не викликає багатьох запитань, тому або Рудий не народжувався в Несвіжі, або його мати не Барбара Кола, або ні те ні інше одночасно! В Українській версії сторінки є інформація про народженнія Рудого в Києві з посиланням на джерело, яке викликає в мене сумніви, тому що в 1512 році було багато бойових дій на теренах нинішньої України і знаходження матері Рудого на цих землях було б небезпечним. Повинно бути достовірне джерело інформації, в першу чергу про матір. Дякую.

Варта шукаць крыніцы, а не выдумляць абгрунтаванні самому. Напрыклад, крыніца mariusz.eu.pn дае маці Барбару Колу і месца нараджэння Кіеў (што на самой справе лагічна — бацька Рудога Радзівіл Геркулес быў у той час кіеўскім ваяводам). Калі ёсць крыніцы, якія даюць іншыя звесткі, то гэта можна пазначыць у артыкуле (напр. "Нясвіж (паводле іншых крыніц Кіеў)", пазначаючы крыніцы). Год нараджэння 1512 і дата смерці першай жонкі Кішчанкі 1513 насамрэч выглядаюць дзіўна, але калі крыніцы так кажуць, то варта так і пазначаць у артыкуле (дарэчы, mariusz.eu.pn дае дату смерці Кішчанкі "p. 1513", што значыць "да 1513" і здымае праблемы).--Artsiom91 (размовы) 09:29, 24 лістапада 2015 (MSK)Адказаць

China was one of the big four in ww2 правіць

China was one of the big four.This was confirmed in Declaration by United Nations ("On New Year’s Day 1942, President Roosevelt, Prime Minister Churchill, Maxim Litvinov, of the USSR, and T. V. Soong, of China, signed a short document which later came to be known as the United Nations Declaration and the next day the representatives of twenty-two other nations added their signatures."[8]) and Declaration of the Four Nations [9]. The big four attended Dumbarton Oaks Conference which formulated and negotiated the United Nations. China's leader Chiang Kai-Shek attended Cairo Conference and issued the Potsdam Declaration

If You read this article, You will see that there is no recognition about the big four in this sentence — it's about Allied countries. In Belarusian historyography China is not usually described as part of Allied countries. We respect the huge role of China and it's people in the WW2. I've added the recognition of China into the beginning of the article. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:41, 13 снежня 2015 (MSK)Адказаць

Вярнуцца на старонку ўдзельніка «Belarus2578/Архіў/2015»