Памер старонкі: 5 243

Вітаем

  Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
  Што зрабіць?
  Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
  Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 14:54, 11 мая 2023 (+03)Адказаць

Рытм правіць

Вітаю. Дзякуй за праўкі, але ёсць нюансы. У Вікіпедыі не запісваюць новую версію артыкула проста паверх старой, як Вы зрабілі з артыкулам Рытм, такім чынам згубіўшы частку зместу, катэгорыі і адзнаку старонкі неадназначнасцяў. Артыкулы дапаўняць тым, чаго там не хапае, а не замяняюць адно няпоўнае іншым няпоўным. -- Максім Л. (размовы) 12:55, 14 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць

Таксама, калі ласка, звярніце ўвагу, праз машынны пераклад можна атрымаць толькі сыравіну для артыкула ў Вікіпедыі, без вычыткі і апрацоўкі гэту сыравіну змяшчаць у Вікіпедыю не варта. -- Максім Л. (размовы) 13:14, 14 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Дзякуй за крытыку, ведаю. Я па максімуму апрацоўваю, чытаю і выпраўляю памылкі машыннага перакладу, дапаўняю спасылкамі, але, вядома, магу выправіць не ўсё ці сам дзесьці памыліцца.
Пра артыкул "рытм": на іншамоўных версіях не было беларускамоўнай версіі, таму я зрабіў пераклад, і толькі потым вызначылася, што артыкул ў такой назвай існуе. Я яго прачытаў і зрабіў выснову, што яго не варта захоўваць т.я. там была гаворка толькі пра рытм у музыцы, і ўвогуле гэты артыкул быў вельмі маленькі. Але добра, буду ведаць што не варта так рабіць, і ў наступным не буду так рабіць. Шчэ раз дзякуй за крытыку. Ramiejka (размовы) 02:19, 8 лістапада 2023 (+03)Адказаць

Памылкі машыннага перакладу правіць

Добры дзень. Перачытайце, калі ласка, створаны Вамі артыкул Пошлая Молли. Думаю, самі заўважыце памылкі і месцы, дзе тэкст проста не перакладзены з украінскай. Акрамя таго, можна аўтаматычна праверыць правапіс з дапамогай адмысловага інструмента: ён падсвеціць словы, якіх няма ў базе. Пасля выпраўлення раю скарыстацца Вікіфікатарам. A potato hater (размовы) 10:33, 2 снежня 2023 (+03)Адказаць

Добры! Выправіў арфаграфічныя памылкі што знайшоў. Як карыстацца Вікіфікатарам шчыра кажучы не зразумеў, таму калі растлумачыце, буду ўдзячны! Ramiejka (размовы) 02:53, 15 снежня 2023 (+03)Адказаць
Для Вікіфікатара трэба зайсці ў "Правіць зыходнік" і там злева зверху націснуць на кнопку "Вікіфікатар". Ён выпраўляе рэчы ў фарматаванні, якія можна выправіць аўтаматычна, напрыклад даўжыню працяжнікаў. A potato hater (размовы) 12:09, 15 снежня 2023 (+03)Адказаць

Раздзел Гл. таксама правіць

Вітаю. Вось такое можна прыгожа ўціскаць у навігацыйныя шаблоны такога тыпу і потым дадаваць у кожны адпаведны артыкул, не ствараючы ў раздзеле Гл. таксама вялікі спіс блытанага пералічэння. Хамелка/ разм. 09:30, 4 красавіка 2024 (+03)Адказаць