Размовы з удзельнікам:VladimirZhV/Архіў

Апошні каментар: 6 гадоў таму, ад удзельніка VladimirZhV у тэме Фёдар Фёдаравіч Порахаў

Новы статус правіць

Прывітанне, цудоўна працуеце. Магчыма, не адмовіцеся ад статусу (аўта)даглядчыка? Калі згодны, напішыце прама на гэтай старонцы, я прысвою.---Хамелка / разм. 11:12, 27 снежня 2011 (UTC)

Дзякую за давер. Згодзен на статус аўтадаглядчыка. На большае не хопіць часу і практыкі (па-беларуску я не пісаў шмат гадоў).--VladimirZhV 13:01, 27 снежня 2011 (UTC)

Галасаванне на выбарах адміністратараў правіць

Прывітанне, на жаль Ваш голас давялося закрэсліць бо ён быў пададзены да пачатка галасавання, калі ласка, па магчымасці, завітайце на старонку запытаў яшчэ разок і прагаласуйце зноў. Прашу прабачэння.---Хамелка/ разм. 10:01, 24 лютага 2012 (UTC)

Добрага дня :) правіць

Заўважыла, што Вы карыстаецеся канструкцыяй <br />, проста націскайце гузік Enter двойчы, з тым жа вынікам пры праглядзе :)---Хамелка/ разм. 06:39, 5 сакавіка 2012 (UTC)

А мне здаецца, што двойчы Enter (як зараз):

дае дадатковы пусты радок, а <br />
пераход на наступны. Ці я памыляюся?--VladimirZhV (размовы) 12:27, 5 сакавіка 2012 (UTC)

Ну, паводле майго вопыту што ў бевікі, што ў рувікі <br /> не выкарыстоўваюць, г. з. калі ёсць чырвоны радок, то павінен быць адзін радок прапушчаны, а проста перавод на адзін радок не выкарыстоўваецца звычайна, але ж справа густу, ніхто не забараняе, проста заўважыла :)---Хамелка/ разм. 13:51, 5 сакавіка 2012 (UTC)
Чырвоным радком і я карыстаюся. А гэта выкарыстоўваю, магчыма на свой густ, калі хачу трохі «разарваць» доўгі тэкст. Мне вельмі не падабаецца, вочы стамляюцца :)--VladimirZhV (размовы) 14:35, 5 сакавіка 2012 (UTC)

Лацінская назва ў артыкулах па біялогіі правіць

Недзе абмяркоўвалася і прынята, што назвы таксонаў не на латыні, а маюць такую навуковую назву, таму заўсёды ў нашым раздзеле ставіцца не ({{lang-lat|Salix}}), а (''Salix'') :)---Хамелка/ разм. 16:54, 19 сакавіка 2012 (UTC)

Гэта мяне здзівіла. Але, калі так, то так і павінна быць. Дзякуй!--VladimirZhV (размовы) 17:10, 19 сакавіка 2012 (UTC)
Мяне ў свой час таксама здзівіла :), але вось такая ўніфікацыя... :)---Хамелка/ разм. 17:43, 19 сакавіка 2012 (UTC)

Беларускі ордэн правіць

 
  Блакітны рушнік  
За праўкі ў артыкулах па гідралогіі Беларусі

---Хамелка/ разм. 08:05, 3 мая 2012 (UTC)

Віцебскія вуліцы, праспекты і плошчы правіць

Сп.Уладзімір, хачу распачаць артыкулы пра віцебскія вуліцы, плошчы і праспекты. Зможаце дапамагчы па змесце і фотаздымках? --178.126.202.96 03:28, 6 ліпеня 2012 (UTC)
Абавязкова буду дапамагаць.--VladimirZhV (размовы) 13:09, 6 ліпеня 2012 (UTC)
Сп.Уладзімір, ці варта пісаць пра такія вуліцы, як Парахавая, Шмырова, Ганчарная, Мічурына і г.д., пра якія ёсць артыкулы ў зялёным "Віцебску"? Ці абмяжуемся цэнтрам і асноўнымі магістралямі? Ці не маглі б зрабіць навігацыйную палася для вуліц? --Rymchonak (размовы) 18:13, 10 ліпеня 2012 (UTC)
На маю думку, тут не трэба. Дастакова асноўных, гістарычнага цэнтру. Магчыма яшчэ некалькіх, адметных гісторыяй або значнымі аб'ектамі гісторыі і культуры. Напрыклад, Пакроўская. А з навігацыяй праблема, бо я не займаўся тэхнічнымі задачамі (амаль, як кажуць, "цёмны лес" для мяне).--VladimirZhV (размовы) 03:52, 11 ліпеня 2012 (UTC)

Гляньце, калі ласка, што там за "нарадзіўся Арлейка"? --Максім Л. (размовы) 18:50, 17 жніўня 2012 (UTC)

Заўважыў і я раней, але не знайшоў крыніц. Мяркую, трэба выдаліць. Стваральнік (ананімны) артыкулу не актыўны з 2010.--VladimirZhV (размовы) 19:29, 17 жніўня 2012 (UTC)

Чэшскі тыдзень правіць

Далучайцеся да сумеснай працы над артыкуламі Чэшскага тыдня --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:26, 13 лістапада 2012 (UTC)

Дзякую! Паспрабую што-небудзь зрабіць.--VladimirZhV (размовы) 10:22, 14 лістапада 2012 (UTC)

Вадасховішчы правіць

Спадар Уладзімір, а ці можна "замовіць" напісанне артыкулаў пра Раўбіцкае і Дуброўскае/Дубраўскае вадасховішчы? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:43, 18 снежня 2012 (UTC)

Пачаў Дубраўскае вадасховішча. Калі знайду больш крыніц, буду працягваць.--VladimirZhV (размовы) 17:34, 19 снежня 2012 (UTC)
Вялікі дзякуй за артыкулы :) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:54, 3 студзеня 2013 (UTC)

Пераклад трохі, каб ' правіць

Калі я разумею, вы згадалі, таму што я б зрабіў імгненных перакладаў. Якія гэта не так. Вы можаце зняць сцяг? Дзякуй!

Я, прабачце, не зразумеў... А па артыкулах — такія пераклады не маюць сэнсу, бо прасцей напісаць новы артыкул, чым выправіць. Тым больш, што і афармленне артыкулаў цалкам адсутнічае. Глядзіце Вікіпедыя:Як ствараць артыкул.--VladimirZhV (размовы) 18:21, 7 студзеня 2013 (UTC)
Your text unreadable, do not get even a fix. --Максім Л. (размовы) 19:58, 7 студзеня 2013 (UTC)

перавікіфікацыя правіць

Прывітанне, што тычыцца гэтай праўкі, то звычайна проста не звяртаю ўвагі на падобнае, але тут ужо не вытрымала. Такая вікіфікацыя не дае сэнсу артыкулу, бо яна павінна быць асэнсаванай, як і ўсё, што мы робім. Не мае сэнсу ў сказе "яго пакусалі сабакі і ён захварэў" вікіфікаваць сабак, бо мова ішла не пра гэта, навошта вікіфікаваць градусы Цэльсію ў артыкуле пра расліну, таксама не зразумела, гэта толькі дадасць сініх спасылак. Калі мы возьмем сказ: "Возера - гэта вадаём...", то тут вадаём можна вікіфікаваць, бо гэта патлумачыць сэнс. Але (!) гэта не значыць, што цяпер можна ісці па ўсім НП, дзе ёсць сказ - "за ваколіцай знаходзіцца вадаём", і там квадратныя дужкі ставіць. Адзіны дапушчальны варыянт - гэта калі гэты вадаём мае патэнцыйную значнасць - "У 2-х кіламетрах ад Бярозаўкі знаходзіцца [[Возера Шышкава, Бярозаўка|вадаём]] - прыкладна так", спадзяюся, мы зразумеем адзін аднаго і ў вас не застанецца крыўд, бо і я люблю вікіфікаваць артыкулы, бо не падабаюцца доўгія тэксты без прагалаў, але я стараюся гэта рабіць так, каб чалавек сапраўды зацікавіўся нечым блізкім з той тэмай, якая прывяла яго ў пэўны артыкул, а не проста "падсіньваю" тэкст.---Хамелка/ разм. 09:24, 20 красавіка 2013 (UTC)

Магчыма, так! У дадзеным выпадку я "перабаршчыў" :) Прычына ў тым, што я дрэнна ўспрымаю шэры тэкст на маніторы. А кніжкі чытаю з задавальненнем і лёгкасцю. Буду гэта ўлічваць.--VladimirZhV (размовы) 09:33, 20 красавіка 2013 (UTC)
Але, на маю думку, не варта забываць пра перавагі гіпертэксту (а праз яго і электроннай энцыклапедыі) — магчымасць карацейшым шляхам перайсці да іншага артыкула (напрыклад пра градус Цэльсія і параўнаць яго з Фарэнгейтам).--VladimirZhV (размовы) 15:53, 20 красавіка 2013 (UTC)

Нясвіжскія ставы правіць

Сп. Уладзімір, ці ёсць магчымасць напісаць артыкулы пра Дзікі, Замкавы і Бернардзінскі ставы ў Нясвіжы? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 06:18, 30 красавіка 2013 (UTC)

Нажаль, няма зараз пад рукой ніякіх крыніц... Але буду памятаць аб гэтым.--VladimirZhV (размовы) 02:43, 1 мая 2013 (UTC)

Насельніцтва Пралетарска правіць

Добры вечар, сп.Уладзімір! Насельніцтва Пралетарска за 1997 - 376 жыхароў, 57 двароў змешчана ў БЭ. Магчыма, гэтую лічбу трэба пераправерыць. --Rymchonak (размовы) 18:30, 25 мая 2013 (UTC)
Там яўная памылка! Калі падзяліць 376 на 57, што атрымаецца? Больш за 6! Такіх сем'яў і да рэвалюцыі было няшмат! І куды дзеліся 235 жыхароў за 4—6 гадоў (да 2004)? А калі больш сур'ёзна — Пралетарскі сельсавет — гэта мая радзіма, 1 км ад Пралетарска. Хутчэй за ўсё - колькасць жыхароў 376 у БЭ — у сельсавеце (дакладней, на тэрыторыі былога Пралетарскага сельсавета), або 176, што магчыма таксама. На жаль, удакладніць зараз не магу. Двары з дакладнасцю да 1—2 пералічыць магчыма па памяці ці па Гуглу.--VladimirZhV (размовы) 18:57, 25 мая 2013 (UTC)
Не памылка, а дадзеныя рэгистрацыі. Нагадаю, што ў насельніцтва канкрэтнага паселішча (або горада) на канкрэтны тэрмін упісваюцца ўсе тыя, хто там зарэгістраваны. Потым гэта карэктуецца пры перапісе. Калі рэгістрацыя канкрэтна за Пралетрскам адсутнічае, то ўпісваюцца ўсе жыхары сельсавета як адзінкі рэгістрацыі. Іншых аб'ектыўных дакументальна падцверджаных падыходаў да ўліку насельніцтва няма. Дарэчы, гэта міжнародная практыка. Лічыць двары па google maps - не самая добрая ідэя, бо не ўсе ж двары могуць аказацца занятымі сталымі жыхарамі. Frantishak (размовы) 10:28, 8 студзеня 2014 (FET)

Таксанамічныя артыкулы правіць

Прывітанне :). Калі ласка, калі ствараеце таксанамічны артыкул без шаблонаў {{таксанамія}} ці {{таксон}}, пазначайце іх шаблонамі {{няма таксанаміі}}, {{без карткі|таксон}} ці проста здымайце з іх пасля стварэння адзнаку «дагледжана», бо спрабую сачыць за новымі артыкуламі, але ёсць магчымасць, што нешта праскочыць, а выпадкова знайсці падобнае малаверагодна---Хамелка/ разм. 10:13, 21 ліпеня 2013 (UTC)

Не паверыце, але сёння падумаў пра гэта, і пра тое, што ці не пакрыўдзіцца на мяне спадарыня, якая дапрацоўвае пачатае мной. Дзякуй за заўвагу! Буду ўлічваць.--VladimirZhV (размовы) 10:22, 21 ліпеня 2013 (UTC)
Абсалютна не крыўдна дапрацаваць, крыўдна толькі, што магу прапусціць і будзе боўтацца недаробка :)---Хамелка/ разм. 11:51, 21 ліпеня 2013 (UTC)

Вікіфікацыя правіць

Вітаю Вас!

Убачыў, што Вы толькі што рабілі вікіфікацыю ў артыкуле агульная сонная артэрыя. Быў бы ўдзячны Вам, калі б у вольны час Вы праверылі на прадмет вікіфікацыі недапісаны артыкул мускулы чалавека, бо я хацеў бы бачыць яго ў спісе выдатных спісаў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:21, 12 студзеня 2014 (FET)

З маімі ведамі ў галіне анатоміі на ўзроўні школы 1970-х будзе цяжка гэта рабіць. На выпадак, калі Вы мяркуеце пісаць артыкулы пра кожную цягліцу асобна, у якасці прыклада я падправіў раздзел Мускулы чалавека#Цягліцы пазваночніка — перарабіў "чырвоныя" паўторы спасылак ў спасылкі на кожную цягліцу асобна. І патрэбна зрабіць раздзелы ў аднолькавым стылі--VladimirZhV (размовы) 19:48, 12 студзеня 2014 (FET)
Так, дзякую за карэкцыю. Але што Вы маеце на ўвазе пад аднолькавым стылем у кожным раздзеле? Мне падаецца, што ён і зараз аднолькавы. Ці я не зусім разумею... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 19:58, 12 студзеня 2014 (FET)
Магчыма недахоп ведаў, але раздзел па пазваночніку выглядае інакш, чым астатнія. Функцыя і інервацыя павінны знаходзіцца ў спісе на больш нізкім узроўні. Напрыклад, радкі Інервацыя: rr. dorsales nn. spinales (CIII–CV, ThI–LI), Інервацыя: rr. dorsales nn. spinales (CI–SII), Інервацыя: nn. spinales (CI–SII) зараз адпавядаюць Цягліца, выпростваючая пазваночнік (m. erector spinae) умоўна падзяляецца на тры часткі:, а не сваім цягліцам. --VladimirZhV (размовы) 20:17, 12 студзеня 2014 (FET)
І так, і не. Я там пазначыў, што цягліца, выпростваючая пазваночнік, умоўна падзяляецца на 3 часткі. І падаваў інервацыю кожнай часткі паасобку, якія разам укладаюць тую адну цягліцу. Такім чынам немагчыма апісаць агулам інервацыю ўсёй цягліцы, бо гэта будзе бессэнсоўны дубляж інфармацыі. Зрэшты, у раздзеле пра пазваночнік такіх выпадкаў шмат, таму ён і выглядае інакш. Аднак я заўсёды гэта пазначаю тэкстам. Але прызнаюся, што мне бракуе ведаў у вікіфарматаванні, а галоўнае, каб артыкул чытаўся лёгка. Калі Вы маеце нейкія прапановы ці ўзоры таго, як гэта аформіць больш зразумела, буду рады, калі Вы прэзентуеце іх тут. У артыкул пакуль што правак у афармленні глабальных не рабіце, бо, калі паплыве ўсё, то нават я са сваімі спецведамі не ўзгадаю слушную інервацыю кожнай з глыбокіх цягліц пазваночніка. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:36, 12 студзеня 2014 (FET)
Прапаную перад словам Інервацыя зорачку замяніць на двухкроп'е. Мне здаецца, што так будзе лепш.--VladimirZhV (размовы) 20:54, 12 студзеня 2014 (FET)

Добры вечар. Скажыце калі ласка, ў чым тролінг? Tomasz Bladyniec (размовы) 21:27, 27 студзеня 2014 (FET)

Па-першае — я абмовіўся, што што магу памыляцца ў тэрмінах. Па-другое і канкрэтна — ёсць у той цытаце словы ...у іншай.... І галоўнае, калі спадар заўважыў, я не ўдзельнічаў у гэтых спрэчках раней, і галоўны сэнс майго каментарыя у першым сказе, накіраваны да большасці ўдзельнікаў абмеркавання.--VladimirZhV (размовы) 06:33, 28 студзеня 2014 (FET)

Я не валодаю беларускай мовай. Можаш праверыць маю старонку? Дзякую! Paskin (размовы) 14:23, 15 сакавіка 2014 (FET).

Крыху паправіў. Засталося і ў мяне пытанне Болеславец або Балеславец, бо літара О павінна быць пад націскам. І трэба артыкул дапоўніць абавязкова, у тым ліку спасылкамі на крыніцы.--VladimirZhV (размовы) 17:55, 15 сакавіка 2014 (FET)
У гэтым артыкулу ёсць "Болеславец" (у зыходным кодзе) Paskin (размовы) 18:21, 15 сакавіка 2014 (FET).
Куды падае націск у гэтым слове ў польскай мове? --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 18:25, 15 сакавіка 2014 (FET)
Націск падае на перадапошні склад (Bolesławiec) Paskin (размовы) 19:52, 15 сакавіка 2014 (FET).
Значыць, па-беларуску мусіць пісацца «Балесла́вец». --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:04, 15 сакавіка 2014 (FET)
Я паправіў (Віядук ў Балеслаўцу) Paskin (размовы) 21:29, 15 сакавіка 2014 (FET).
Насамрэч «Віядук у Балеслаўцу». Літара «ў» азначае кароткі гук «у», а па гучанні чымсьці нагадвае «ł» у польскай мове. Літара «ў» ставіцца толькі пасля галосных літар. Напрыклад: рука ў руцэ, але чалавек у паліто. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:51, 15 сакавіка 2014 (FET)
Дзякуй, буду ведаць! Paskin (размовы) 22:18, 15 сакавіка 2014 (FET).

Сяргей Канстанцінавіч Туманскі правіць

Ці дастаткова адфарматаваны артыкул Сяргей Канстанцінавіч Туманскі, каб зняць шаблоны "вікіфікацыя" і "афармленне" і адпаведна пазначыць на Вікіпедыя:Артыкулы_да_паляпшэння? CaterpillarOfDeath (размовы) 02:31, 31 сакавіка 2014 (FET)

Крыху падправіў і зняў шаблоны. На мой погляд, у артыкуле шмат чырвоных спасылак атрымалася, і калі над імі не працаваць у бліжэйшы час — не вельмі добра.--VladimirZhV (размовы) 06:41, 31 сакавіка 2014 (FET)

Фотаздымак возера правіць

Сп.Уладзімір, можа ў Вас ёсць уласны здымак якога-небудзь возера Віцебскага раёна? Калі так, то дадайце, калі ласка, у артыкул Віцебскі раён. --Rymchonak (размовы) 15:14, 16 ліпеня 2014 (FET)
Дадаў возера Сосна--VladimirZhV (размовы) 19:43, 16 ліпеня 2014 (FET)
Дзякуй, выдатна атрымалася. --Rymchonak (размовы) 20:50, 16 ліпеня 2014 (FET)

Просьба правіць

Паважаны Уладзімір, стварыце, калі ласка, артыкул вось пра гэту рэчку (прыток Ведзьмы). Загадзя дзякую. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:18, 23 жніўня 2014 (FET)

Артыкул пачну. Інфармацыі ў мяне амаль няма…--VladimirZhV (размовы) 16:56, 23 жніўня 2014 (FET)

Згодна з TPL, а гэта цяпер самая аўтарытэтная крыніца па таксанаміі, гэты від цяпер ўваходзіць у іншы род, хоць беларуская назва і засталася такой.--Хамелка/ разм. 19:11, 3 кастрычніка 2014 (FET)

Зрабіўшы праўку, я потым засумняваўся. І аказалася, што не дарэмна! Дзякуй! Далей буду больш уважліва адносіцца да таксанаміі.--VladimirZhV (размовы) 19:27, 3 кастрычніка 2014 (FET)
Дарэчы, праўку вы зрабілі "брудна", у тэксце змянілі, а ў картцы так і засталося. Для відаў спасылка на TPL фарміруецца аўтаматам у картцы, там звычайна можна зірнуць, і калі крыніца - наша БЭ ці Чырвоная кніга, якія часта даюць састарэлую таксанамію, то заўсёды лепей праверыць. :)--Хамелка/ разм. 19:35, 3 кастрычніка 2014 (FET)

Translating the interface in your language, we need your help правіць

Hello VladimirZhV, thanks for working on this wiki in your language. We updated the list of priority translations and I write you to let you know. The language used by this wiki (or by you in your preferences) needs about 100 translations or less in the priority list. You're almost done!
 
Каб дадаць або змяніць пераклады ва ўсіх вікіпраектах, калі ласка, карыстайцеся сайтам лакалізацыі MediaWiki translatewiki.net.

Please register on translatewiki.net if you didn't yet and then help complete priority translations (make sure to select your language in the language selector). With a couple hours' work or less, you can make sure that nearly all visitors see the wiki interface fully translated. Nemo 17:06, 26 красавіка 2015 (MSK)Адказаць

Адкаціла правіць

Бо зблытаны Слаўгарадскі і Светлагорскі раён--Хамелка/ разм. 14:04, 29 мая 2015 (MSK)Адказаць

Зблытаў я. А Пясчанка ў Слаўгарадскім — прыток Сажа.--VladimirZhV (размовы) 15:18, 29 мая 2015 (MSK)Адказаць

сумесь раскладак правіць

Цімафей Георгіевіч Нікулін - была, я ужо перанесла :). Пераверце з гэтай крыніцы астатнія тэксты, калі ласка, верагодна, праблема не адзінкавая--Хамелка/ разм. 14:53, 31 мая 2015 (MSK)Адказаць

Больш не павінна быць. Бо выправіў амаль адразу, а аб назве не здагадаўся :( Дарэчы, цяпер патрэбна і магчыма выдаліць стары. Картку ў яго я дадаў ужо пасля пераносу і зараз перакінуў у новы.--VladimirZhV (размовы) 19:25, 31 мая 2015 (MSK)Адказаць

Фёдар Міхайлаіч Сінічкін правіць

Добры дзень, паважаны. Вы збіраецесь дапрацоўваць артыкул Фёдар Міхайлаіч Сінічкін.--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:55, 16 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Абавязкова. Толькі без памылкі: Фёдар Міхайлавіч Сінічкін--VladimirZhV (размовы) 06:35, 17 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Праверце, калі ласка, электронную пошту правіць

Я займаюся збіраннем супольнасці па-за межамі ўласна сайта Вікіпедыі ў мэтах больш плённай дзейнасці (у тым ліку афлайнавай). У лісце ўся інфармацыя. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:51, 21 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Дзякую за ліст! Адказаў;)--VladimirZhV (размовы) 21:35, 21 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць
Дзякую за разгорнуты адказ. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:45, 21 чэрвеня 2015 (MSK)Адказаць

Масковія правіць

Азёры правіць

Шведы і себуанцы залілі геастабы Беларусі, вось азёры, на якія няма беларускай спасылкі. Зможаце знайсці і звязаць з нашымі артыкуламі? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:50, 24 студзеня 2016 (MSK)Адказаць

Паспрабую паціху.--VladimirZhV (размовы) 20:57, 24 студзеня 2016 (MSK)Адказаць
Толькі баюся з Вікідатай звязвацца;) Напрыклад, зараз не атрымліваецца звязаць возера Баранскае з sv:Ozero Baranskoje. Калі я правільна разумею, аб'екты там аўтаматычна не звязваюцца? Трэба выдаляць спасылкі з аднаго з іх?--VladimirZhV (размовы) 21:14, 24 студзеня 2016 (MSK)Адказаць

Чорнагалоў правіць

Вітаю, у тэксце скача Ч(О\А)рнагалоў, зірніце, калі ласка--Хамелка/ разм. 00:28, 11 кастрычніка 2016 (MSK)Адказаць

Дзякуй! Выправіў, згодна з БелЭн.--VladimirZhV (размовы) 05:58, 11 кастрычніка 2016 (MSK)Адказаць

Стралкоў правіць

Вітаю. Калі ласка, глядзіце, што пішаце ў неадназначнасцях. --Artificial123 (размовы) 18:48, 18 лістапада 2016 (+03)Адказаць

Прабачце, не ў той радок дадаў. А выпраўленне маёй памылкі, дарэчы, і прабачце яшчэ раз, магчыма было зрабіць хутка і больш дасканала, перацягнуўшы з другога да першага.--VladimirZhV (размовы) 19:45, 18 лістапада 2016 (+03)Адказаць

ЭПБ правіць

Выправіў шаблон {{Крыніцы/ЭПБ}}, карыстайцеся --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 11:02, 4 снежня 2016 (+03)Адказаць

Галасаванне па Оскару правіць

Ваша рэпліка парушала правіла 7 галасавання. У галасаванні мы выключна аддаем галасы, таму рэпліку перанёс на старонку абмеркавання. На старонцы галасавання можаце непасрэдна аддаць голас з кароткім тлумачэннем.--Artsiom91 (размовы) 18:49, 20 красавіка 2017 (+03)Адказаць

Цікавенька ;) А дзе варыянт супраць усіх? Бо калі пачалося галасаванне, абмяркоўваць на папярэдняй старонцы пазнавата... Або не вельмі зразумела на старонцы галасавання? Не выключаю, што прапанаваны мной варыянт адпавядае пункту выбарчага спіса Кінапрэмія «Оскар», 2017. Калі так, то я вярнуся і аддам свой голас. А папярэджанне і выдаленне маёй заўвагі ў дадзеным выпадку лічу залішнім!--VladimirZhV (размовы) 19:30, 20 красавіка 2017 (+03)Адказаць
Вы можаце коратка патлумачыць свой голас (у тым ліку даць спасылку на старонку абмеркавання, дзе распісаць падрабязней). Таксама, можаце ў галасаванне дапісаць свой варыянт і прагаласаваць за яго (магчыма, на яго звярнуць увагу і іншыя ўдзельнікі). Прашу ўважліва пачытаць правілы галасавання спачатку, я пастараўся там усё патлумачыць. Абмеркаванне на старонцы "да перайменавання" доўжыцца ўжо больш за месяц, таму ў Вас была маса часу, каб там выказаць сваё меркаванне і пераканаць у ім іншых удзельнікаў. На старонцы "галасаванні" ж давайце праводзіць выключна галасаванні, каб не даваць ніякіх падстаў для распальвання спрэчак (для якіх і існуе старонка абмеркавання). Спадзяюся на Вашае разуменне.--Artsiom91 (размовы) 19:37, 20 красавіка 2017 (+03)Адказаць
Я зараз зразумеў, што мяне заблытала. Фарматы варыянтаў з пазначэннем года. Спачатку — 1934, потым — 2017. Не заўважылі, што я ў сваёй заўвазе пісаў не лічбамі, а слова год пасля коскі? А наконт удзелу ў абмеркаваннях — гэта не паказчык маёй актыўнасці, зацікаўленасці і г.д. Ёсць шмат спраў тут і ў жыцці, на якія, нам жаль, не хапае часу!.. Часам балюча глядзець на нашы "зародкі" артыкулаў.--VladimirZhV (размовы) 20:07, 20 красавіка 2017 (+03)Адказаць
Сапраўды, можна трохі заблытацца, паправіў усё на год. Ну а так вядома, што ўдзельнікі нярэдка маюць мала часу, таму і цягнем абмеркаванні. Але выказаць сваё меркаванне ніколі не позна, таму будзем рады Вашым заўвагам.--Artsiom91 (размовы) 20:18, 20 красавіка 2017 (+03)Адказаць
ОК ;)--VladimirZhV (размовы) 20:19, 20 красавіка 2017 (+03)Адказаць
Быў вымушаны выдаліць дзве Вашыя рэплікі, бо яны парушаюць правілы галасавання 2 і 7 адпаведна (варыянту "устрымліваюся" няма і каментаваць галасы нельга). Можаце вярнуць сваё меркаванне, але, калі ласка, у адпаведнасці з правіламі.--Artsiom91 (размовы) 21:22, 20 красавіка 2017 (+03)Адказаць
меркаванне я свае выказаў. Больш гэта мяне асабліва не цікавіць, выбачайце! (Вельмі цяжка марнаваць час на ўспрыманне нюансаў).--VladimirZhV (размовы) 21:33, 20 красавіка 2017 (+03)Адказаць

Запрашэнне на Вікі-Летнік правіць

Вітаю, VladimirZhV.

Запрашаю вас на Вікі-Летнік! Гэтая падзея можа стаць значнай для беларускай Вікі-супольнасці. Бывалыя рэдактары і навічкі змогуць папрацаваць і правесці час нефармальна разам. Абмяняцца досведам.

Таксама можна стаці часткай ваманды валанцёраў-арганізатараў і дапамагаць у падрыхтоўцы і правядзенні Летніка. --Svetit (размовы) 13:33, 30 мая 2017 (MSK)Адказаць

Дзякую за запрашэнне. Але не.--VladimirZhV (размовы) 05:34, 31 мая 2017 (+03)Адказаць

Губасцік правіць

Вітаю, звярніце ўвагу, што цяпер гэты род у іншым сямействе, а не ў залознікавых--Хамелка/ разм. 09:07, 12 кастрычніка 2017 (MSK)Адказаць

Я заўважыў, што ў розных крыніцах рознае. Але не стаў змяняць, не будучы ўпэўнены.--VladimirZhV (размовы) 15:08, 12 кастрычніка 2017 (MSK)Адказаць

Фёдар Фёдаравіч Порахаў правіць

Вітаю, тут месца нараджэння ў іншай краіне. Спрабавала шукаць, Падгорных у Кыргызстане тры, а ўзбекскае наогул не шукаецца. Што тычыцца астатняга, то я стварыла старонку на Вікізвестках і ўнесла там ДС, МС, месцы адукацыі і працы, гэта можна выдаліць з карткі ў артыкуле, яно падцягнецца аўтаматычна--Хамелка/ разм. 21:56, 11 снежня 2017 (MSK)Адказаць

Узнагароды таксама дадала. Яшчэ пашукала, калі верыць таму, што напісана тут, то самым верагодным варыянтам будзе гэты населены пункт, як лічыце?--Хамелка/ разм. 22:06, 11 снежня 2017 (MSK)Адказаць
Пошук не дае адназначнага адказу. У БелЭн сапраўды Узбекістан. Верагодна, што сайт ВДАВМ, улічваючы падрабязнасць інфармацыі, больш дакладны і гэта менавіта той населены пункт.--VladimirZhV (размовы) 06:11, 12 снежня 2017 (MSK)Адказаць
Вярнуцца на старонку ўдзельніка «VladimirZhV/Архіў»