Сяргей Канстанцінавіч Туманскі

савецкі канструктар авіяцыйных рухавікоў

Сяргей Канстанцінавіч Туманскі (8(21) мая 1901, Мінск — 9 верасня 1973, Масква) — савецкі канструктар авіяцыйных рухавікоў, акадэмік АН СССР. Туманскі зрабіў вялікі ўнёсак у стварэнне высокатэмпературных турбін авіяцыйных рухавікоў, правёў фундаментальныя даследаванні па стварэнні рэактыўных рухавікоў з двухкаскадным кампрэсарам, прапанаваў рэкамендацыі па ўхіленні небяспечных вібрацыйных напружанняў лапатак кампрэсараў і турбін.

Сяргей Канстанцінавіч Туманскі
Дата нараджэння 8 (21) мая 1901[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 верасня 1973(1973-09-09)[2][1] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці авіяканструктар, навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера канструяванне авіяцыйных рухавікоў
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d][1]
Прэміі
Ленінская прэмія
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Чырвонай Зоркі
Сталінская прэмія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Бацька — Канстанцін Мікалаевіч Туманскі — працаваў у Акцызным кіраўніцтве, быў кіруючым акцызнымі зборамі Мінскай губерні. Належыў да дваранскага роду Туманскіх з Басані (зараз вёска Басань, Полагаўскі раён, Запарожская вобласць, Украіна), з якога паходзілі апошні генеральны пісар Войска Запарожскага Васіль Туманскі, паэты Фёдар Антонавіч Туманскі і Васіль Іванавіч Туманскі, а таксама пісьменнік Фёдар Восіпавіч Туманскі.[4] Маці — Кацярына Аляксееўна Шчолкіна — сялянка з вескі Красны Смаленскай губерні (зараз мястэчка Красны, Смаленская вобласць, Расійская Федэрацыя), дачка цесляра. У сям'і было шасцёра сыноў — Рыгор, Аляксей, Васіль, Юрый, Сяргей і Леў — і дзве дачкі — Соня і Марыя (ад першага шлюбу бацькі). У 1902 годзе, неўзабаве пасля нараджэння малодшага сына, Канстанцін Мікалаевіч памёр, і сям'я апынулася ў вельмі цяжкім матэрыяльным становішчы.

Адукацыя і служба ў войску

правіць

Сярэднюю адукацыю атрымліваў у Мінскай губернскай гімназіі (мужчынскай), заканчваў у эвакуацыі ў Кастраме і ва Уладзіміры. У Мінску ўпершыню зацікавіўся авіяцыяй, калі разам са старэйшымі братамі наведваў паказальныя палёты на Камароўскім полі.

У ліпені 1918 года, падчас Грамадзянскай вайны, старэйшы брат Сяргея Канстанцінавіча Аляксей, які ўзначальваў 1-ы Тамбоўскі авіяатрад (пазней 5-ы разведвальны), выклiкаў Сяргея і Юрыя ў Тамбоў, дзе Сяргей Туманскі вырашыў далучыцца да авіяатраду добраахвотнікам. Пасля заканчэння школы лётчыкаў пры аэрадроме ён атрымаў званне малодшага матарыста. У верасні 1918 г. авіяатрад быў пераведзены на Усходні фронт у Сарапул. У пачатку 1919 г. скончыў курсы радыёмеханікаў ва Уладзіміры і быў накіраваны на Заходні фронт пад Петраград.

Улетку 1920 г. у авіяцыі Чырвонай Арміі з бамбавікоў Ілля Мурамец быў сфарміраваны 1-ы атрад «Гром». Аляксей Туманскі быў камандзірам аднаго з бамбавікоў і падчас баёў пад Мінскам узяў да сабе ў экіпаж сваіх братоў Сяргея (малодшым матарыстам) і Льва (памочнікам кулямётчыка). Разам яны змагаліся на Паўднева-заходнім фронце.

Пасля заканчэння грамадзянскай вайны паступіў у Петраградскую ваенна-тэхнічную школу ВПС, якую скончыў у 1922 годзе. Туманскі меў імкненне стаць авіяцыйным інжынерам, але з-за дваранскага паходжання атрымаць вышэйшую адукацыю ён мог толькі маючы пэўны стаж службы ў войску. У 1922—1927 гг. служыў тэхнікам у розных авіяатрадах, а таксама бортмеханікам у Аляксея Туманскага падчас баёў на Туркестанскім фронце. У 1927 годзе паступіў у Ваенна-паветраную акадэмію імя М. Я. Жукоўскага. Адукацыю атрымоўваў разам з авіяканструктарам Аляксандрам Сяргеевічам Якаўлевым, міністрам авіяцыйнай прамысловасці СССР Пятром Васілевічам Дзяменцевым, намеснікам галаўкама ВПС СССР генерал-палкоўнікам Аляксандрам Мікалаевічам Панамаровым. Падчас вучобы, у рамках конкурснага задання, разам з Панамаровым, Фёдаравым і Сенічкіным Туманскі спраектаваў невялікі матор ТУПФСЕН (абрэвіятура прозвішчаў стваральнікаў), за што іх групе была прысуджаная грашовая прэмія.

Працоўная дзейнасць

правіць

Пасля заканчэння акадэміі быў накіраваны на пасаду старэйшага інжынера ў Цэнтральны інстытут авіяцыйнага маторабудавання (ЦІАМ), дзе стаў вядучым інжынерам па маторы М-22 (копіі французскага матора «Юпітэр VI»). Савецкая версія рухавіка мела мноства ўласных дэфектаў і была ненадзейнай з-за неналаджанасці тэхналагічных працэсаў на запарожскім заводзе № 29. Туманскі з'ясаваў прычыны і суправаджаў вытворчасць, пазбавіўшы яе гэтых праблем.

У 1935 годзе, па набытай у Францыі ліцэнзіі, на заводзе № 29 стаў вырабляцца 14-цыліндравы двухрадковы зоркападобны рухавік Гном-Рон «Містраль Мажор» 14Кdrs, які атрымаў пазначэнне М-85. Канструктарамі завода былі распрацаваныя яго мадыфікацыі М-86 і М-87. Аднак гэтае сямейства мела мноства дэфектаў, з-за чаго галоўнага канструктара завода А. С. Назарава перавялі ў Варонеж, а потым арыштавалі. На яго месца ў лютым 1938 прызначылі Сяргея Канстанцінавіча Туманскага. Дзякуючы супрацоўніцтву са сваімі калегамі па ЦІАМ Нэйманам і Кінасашвілі, ужо да восені 1938 г. Туманскаму ўдалося ліквідаваць недахопы. Таксама, для павелічэння магутнасці і падвышэння вышыннасці матора, ім была распрацаваная мадыфікацыя М-87Б.

У пачатку 1939 г. на заводзе № 29 быў сабраны новы матор М-88 з істотна павялічанымі ўзлётнай магутнасцю (1100 к.с.) і вышыннасцю. Пад кіраўніцтвам С. К. Туманскага ў ДКБ-29 былі спраектаваныя мадыфікаваныя маторы М-88А і адзін з асноўных авіярухавікоў у Другой сусветнай вайне М-88Б.

У 1939 годзе з'явілася пастанова ўрада № 226, якая загадвала Сяргею Ілюшыну прадставіць да 1 верасня 1939 палепшаны варыянт бамбавіка ДБ-3Ф з маторамі М-88 на той час не гатовымі да масавай вытворчасці. Самалёт прайшоў дзяржіспыты з рухавікамі М-87Б, але быў рэкамендаваны да вытворчасці з рухавікамі М-88. Калі самалёт з М-88 нарэшце прыбыў на дзяржіспыты ў снежні 1939 года, ён быў зняты з-за негатовасці рухавікоў. Паўстала сітуацыя калі ў серыйнай вытворчасці знаходзіўся неіснуючы самалёт. У сакавіку 1940 рухавік давялі да нармальнага стану, і да сярэдзіны 1940 атрымалася яго фарсіраваць, але патрабаванні пастановы не былі выкананыя. Дзякуючы высокай адзнацы новага штурмавіка Ілюшына, яму атрымалася пазбегнуць пакарання, і вінаватымі ў зрыве вытворчасці ДБ-3Ф зрабілі канструктараў рухавікоў. М-88 часова знялі з вытворчасці, Сяргея Туманскага адхілілі ад пасады, і ён вярнуўся ў ЦІАМ.

У сакавіку 1941 г., па запрашэнні М. М. Громава, Туманскі пераходзіць у Лётна-даследчы інстытут НКАП. У 1943 становіцца намеснікам галоўнага канструктара А. А. Мікуліна на даследчым авіяматорным заводзе № 300. Займаўся распрацоўкай рухавікоў АМ-39 і АМ-39ФН-2(АМ-40). У 1946годзе па загаду Сталіна прыярытэт быў аддадзены турбарэактыўным рухавікам. На заводзе № 300 былі распрацаваныя АМТКРД-01 і яго мадыфікацыя АМРД-02, якія аднак не атрымалі наступнага развіцця. Мікулін захапіўся стварэннем малых рухавікоў, Туманскі наадварот жадаў распрацаваць рухавік вялікай цягі. У 1948годзе Туманскі выконваў абавязкі галоўнага канструктара (падчас працяглага адпачынку Мікуліна). Карыстаючыся адсутнасцю галоўнага канструктара і падтрымкай дырэктара заводу А. А. Завітаева пад уласную адказнасць Туманскага была распачата распрацоўка і разгорнута вытворчасць турбарэактыўнага рухавіка АМ-3 (РД-3). Пасля сустрэчы з міністрам М. В. Хрунічавым, пры яго падтрымцы, увесь завод быў пераведзены на вытворчасць АМ-3. Пасля вяртання Мікуліна, Туманскі займаўся даводкай АМ-3 для дальняга бамбавіка Ту-16.

 
Рухавік Р-11

У 19511954 гадах Туманскі ў ДКБ Мікуліна займаўся фарсіраваннем АМ-5 для пераадолення хуткасці гуку. Рухавіку было прысвоена пазначэнне АМ-9Б і іх усталявалі на знішчальнікі МіГ-19. Паралельна ў 1953 пачалася распрацоўка АМ-11. У студзені 1955 Мікулін быў вызвалены ад сваёй пасады і галоўным канструктарам быў прызначаны С. К. Туманскі. Пасля сыходу Мікуліна ўсе рухавікі былі перапазначаны: АМ-3 у РД-3, АМ9Б у РД9Б, АМ-11 атрымаў пазначэнне Р11-300. Першым самалётам для Р11-300 стаў МіГ-21, падчас працы па яго стварэнні быў павялічаны дыяметр фарсажнай камеры і рухавік атрымаў серыю Р11Ф-300.

У 1957годзе Туманскі атрымаў Ленінскую прэмію за стварэнне АМ-3.

У 1957 годзе пачалася распрацоўка маларэсурснага газатурбіннага рухавіка КР15-300 для крылатых ракет. Таксама вялася распрацоўка рухавіка для супрацькарабельных крылатых ракет КР7-300. На базе кароткарэсурснага КР15-300 быў распрацаваны Р15-300 для перахопнікаў з хуткасцямі М>2. На рухавіку Р15Б-300 ўпершыню ў СССР была ўсталяваная асноўная электронная сістэма рэгулявання палівападачы.

У ліпені 1957 г. Туманскі пачаў праектаванне РУ19-300, спецыялізаванага рухавіка для вучэбных самалётаў Якаўлева. Але замест Як-З0 у якасці вучэбнага быў прыняты L-29, і РУ19-300 былі ўжытыя ў эксперыментальных экранапланах Расціслава Аляксеева. У сярэдзіне 60-х гэты рухавік сталі ўжываць у якасці дадатковага рухавіка на самалётах Ан-24, Ан-26 і Ан-30 для краін са спякотным кліматам.

Для эксперыментальнага самалёта вертыкальнага ўзлёту і пасадкі (СВУП) Туманскі прапанаваў ужыць мадыфікаваны АМ-5. Быў праведзены вялікі аб'ём даследаванняў для вырашэння праблем, якія ўзнікаюць пры рабоце рухавіка на СВУП. У 1962годзе ДКБ Якаўлева было спецыялізавана на самалётах ВУП. Па прапанове А. С. Якаўлева Туманскі прыступіў да стварэння пад'ёмна-маршавага рухавіка. Падчас працы над Як-36 былі створаныя адмысловыя мадыфікацыі рухавіка Р11-300 — Р21-300 і Р21М-300. Пасля перагляду праекта машыны на яе паставілі эксперыментальны Р27-300. Для самалёта Як-36М (пазней Як-38) у ДКБ быў спраектаваны больш магутны рухавік Р27В-300, у якім быў улічаны эфект адлюстравання газаў.

У ДКБ былі спраектаваныя вадкасныя рэактыўныя рухавікі Р201-300 і Р209-300 для ракет «паветра-зямля» і ракет-мішэняў. У 19621963 гг. былі створаныя мікрарухавікі Р210Д-300 і Р210Е-300 для арыентацыі і стабілізацыі касмічных караблёў. Па ініцыятыве Туманскага на заводзе было створана адмысловае ДКБ па мікрарухавіках.

У 1961 годзе Туманскі кіраваў працамі па стварэнні касмічнай ядзернай энергетычнай усталёўкі ТЭУ-5 («Таполя», пазней «Тапаз-1»). У апошнія гады свайго жыцця С. К. Туманскі сумяшчаў кіраўніцтва канструктарскім бюро з працай у іншых навуковых установах.

У 1965 годзе абраны сапраўдным членам АН СССР.

Узнагароды і прэміі

правіць

Гл. таксама

правіць

Аляксей Канстанцінавіч Туманскі

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л ТУМАНСКИЙ Сергей Константинович // Авиация России : биографическая энциклопедия : 1909-2009 : А--Я / под ред. А. Н. ЗелинМ.: 2009. — С. 568. — 880 с. — ISBN 978-5-903989-03-4
  2. а б в Туманский Сергей Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. а б в г Остапенко Ю. А., Батков А. М. ТУМАНСКИЙ Сергей Константинович (1901-1973) // XX век. Авиастроение России в лицах : энциклопедический словарь / под ред. А. М. БатковМ.: 2005. — С. 445. — 552 с. — ISBN 5-901262-01-2
  4. Туманский А. К. Полет сквозь годы.

Літаратура

правіць
  • Берне Л. Генеральный конструктор Сергей Константинович Туманский / Часопіс «Двигатель» № 26—29.
  • Туманский А. К. Полёт сквозь годы. — М.; Воениздат, 1962.

Спасылкі

правіць