Змейка (прыток Ушы)
рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Змейка, прыток Ушы)
Зме́йка, Дзвея — рака ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці і Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уша (басейн Нёмана).
Змейка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 26 км |
Плошча басейна | 190 км² |
Басейн | Нёман |
Басейн рэк | Балтыйскае мора |
Вадацёк | |
Выток | |
· Месцазнаходжанне | за 1,5 км ад вёскі Стайкі |
· Каардынаты | 53°16′07″ пн. ш. 26°11′27″ у. д.HGЯO |
Вусце | Нёман |
· Месцазнаходжанне | заходняя ўскраіна вёскі Малая Мядзвядка |
· Каардынаты | 53°23′17″ пн. ш. 26°20′59″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,6 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць, Гродзенская вобласць |
Раён | Баранавіцкі раён, Карэліцкі раён |
Даўжыня ракі 26 км (21,5 км з іх на тэрыторыі Баранавіцкага раёна)[1]. Плошча вадазбору 190 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 м/км.
Пачынаецца за 1,5 км у напрамку на поўнач ад вёскі Стайкі Баранавіцкага раёна, у лясным урочышчы Галубоўшчына, упадае ва Ушу на заходняй ускраіне вёскі Малая Мядзвядка Карэліцкага раёна. У вярхоўі прымае сцёк са шчыльнай сеткі асушальных каналаў і 2 прытокаў з аднайменнай назвай. На працягу 14,5 км каналізаваная (ад вытоку да паўночнай ускраіны вёскі Шчарбовічы).
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.: БелЭн, 1994.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 369.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 604 с.: іл. ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8 — С. 95.
- Республика Беларусь. Брестская область. Барановичский район: карта. Барановичи: план / Ред. Г.П. Ляхова.. — Минск: РУП «Белкартография», 2009. — 5 000 экз.(руск.)