Адкрыць галоўнае меню

Лань (рака)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Лань)

Лань — рака ў Мінскай і Брэсцкай абласцях Беларусі, левы прыток ракі Прыпяць.

Лань
Характарыстыка
Даўжыня 147 км
Плошча басейна 2190 км²
Басейн Прыпяць → Дняпро
Басейн рэк Чорнае мора
Расход вады 11,3 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Каардынаты 53°08′25″ пн. ш. 26°45′16″ у. д.HGЯO
Вусце Прыпяць
 · Каардынаты 52°09′26″ пн. ш. 27°17′55″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,4 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць, Брэсцкая вобласць
Лань (рака) (Беларусь)
выток
выток
вусце
вусце
Лань (рака) (Брэсцкая вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня ракі 147 км. Плошча вадазбору 2190 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 11,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 . Агульнае падзенне ракі 79,2 м.

Асноўныя прытокіПравіць

Справа: Нача, Люта. Злева: Цапра, Балванка, Бабка.

На рацэПравіць

Гарады: Клецк. Вадасховішчы: Лактышы.

АгульнаеПравіць

Пачынаецца за 1,5 км на захад ад вёскі Габруны Нясвіжскага раёна, цячэ ў межах Капыльскай грады і нізіны Прыпяцкае Палессе. Вусце за 2 км вышэй ад вёскі Моршчынавічы Лунінецкага раёна. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў красавіку, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем да рэгулявання ракі 1,5 м, найбольшая 1,9 м (1947) каля вёскі Лактышы. У летні перыяд рэжым узроўняў рэгулюецца шлюзамі. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 4 сутак. На гідралагічны рэжым ракі моцна ўплывае вадасховішча Лактышы.

Даліна Лані ў верхнім цячэнні скрынкападобная (шырыня 1—1,5 км), на астатнім працягу невыразная. Пойма шырынёй 0,6—1 км, парэзаная меліярацыйнымі каналамі. Рэчышча каналізаванае, шырыня яго 4—8 м, у ніжнім цячэнні 15—20 м.

ЛітаратураПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.