Сянна (рака)
Сянна́ — рака ў Чэрыкаўскім і на мяжы Чэрыкаўскага і Краснапольскага раёнаў Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).
Сянна | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 59 км |
Басейн | 543 км² |
Расход вады | 3,4 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | ускраіна вёскі Кліны |
• Каардынаты | 53°31′09,80″ пн. ш. 31°42′42,35″ у. д.HGЯO |
Вусце | Сож |
• Месцазнаходжанне | 3 км ад вёскі Ушакі |
• Каардынаты | 53°28′43,78″ пн. ш. 31°13′45,85″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,8 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дняпро |
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раён | Чэрыкаўскі раён |
![]() ![]() |
Даўжыня ракі 59 км. Плошча вадазбору 543 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 м/км.
Пачынаецца на ўсходняй ускраіне вёскі Кліны, вусце за 3 км на паўночны захад ад былой вёскі Ушакі. Цячэ пераважна ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна трапецападобная, шырынёй ад 0,3 км у вярхоўі да 1 км у ніжнім цячэнні. Пойма двухбаковая (шырыня ў вярхоўі 30—60 м, у ніжнім цячэнні 300—500 м), месцамі адкрытая, лугавая. Рэчышча ад вытоку на працягу 15,8 км каналізаванае, у ніжнім і сярэднім цячэнні звілістае і моцна звілістае. Шырыня рэчышча 5—10 м, ніжэй вёскі Пільня Чэрыкаўскага раёна пашыраецца да 17 м, у ніжнім цячэнні звужаецца да 5—6 м. Берагі стромкія.
Рака выкарыстоўваецца ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных каналаў.
Асноўныя прытокі: Сененка, Расамаха, Тур’я (злева) і До́машня[1], Рэкта (справа).
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 203.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — С. 351.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 28—29. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)