Талька (рака)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Талька)

Та́лька, Гарэлецкі канал, мясцовая назва Таль — рака ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Свіслач (прыток Бярэзіны) (басейн Дняпра).

Талька
Характарыстыка
Даўжыня 32 км
Басейн 341 км²
Вадацёк
Выток каля вёскі Ліпнікі Гарэлецкага сельсавета
Вусце Свіслач
 • Вышыня 150[1] м
Размяшчэнне
Водная сістэма Свіслач → Бярэзіна → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d]
Краіна

Даўжыня ракі 32 км. Плошча вадазбору 341 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 .

Асноўныя прытокі: Суцінка (справа).

Пачынаецца на меліяраваным балоце Гала за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Ліпнікі Навасёлкаўскага сельсавета, вусце за 1,8 км на поўнач ад вёскі Талька. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Рэчышча каналізаванае.

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 27—28. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)

Літаратура правіць

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Талька // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — С. 409.