Раман Сяргеевіч Бурэц

беларускі футбаліст

Раман Бурэц (нар. 28 студзеня 1997, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік гомельскага «Паперпрама».

Футбол
Раман Бурэц
Поўнае імя Раман Сяргеевіч Бурэц
Нарадзіўся 28 студзеня 1997(1997-01-28)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 174 см
Вага 64 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Паперпрам
Нумар 92
Маладзёжныя клубы
Беларусь Дынама (Мінск)
Беларусь Мінск
0000—2014 Беларусь РЦАП-БДУ (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2018 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 71 (3)
2018   Беларусь Смалявічы 11 (0)
2018   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 13 (2)
2019 Беларусь Узда 13 (2)
2020 Беларусь Дняпро (Рагачоў) 13 (1)
2021—2023 Беларусь Макслайн (Рагачоў/Віцебск) 49 (12)
2023 Беларусь Трактар (Мінск) 11 (1)
2024— Беларусь Паперпрам (Гомель)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 21 красавіка 2018

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў займацца футболам у СДЮШАР мінскага «Дынама», пазней гуляў за юнацкія каманды «Мінска»[2]. Пасля далучыўся да РЦАП-БДУ і ў 2014 годзе дэбютаваў у складзе дарослай каманды «Зорка-БДУ» ў Першай лізе. У сезоне 2015 замацаваўся ў асноўным складзе каманды. У другой палове сезона 2016 не гуляў з-за траўмы.

У студзені 2018 года прыбыў на прагляд у «Смалявічы» і ў лютым быў арандаваны клубам да канца сезона[3]. У жніўні 2018 года перабраўся ў мікашэвіцкі «Граніт». Па заканчэнні сезона 2018 пакінуў мікашэвіцкі клуб.

У ліпені 2019 года далучыўся да другалігавай «Узды». У красавіку 2020 года стаў іграком рагачоўскага «Дняпра», на наступны год дапамог камандзе, якая змяніла назву на «Макслайн», выйсці ў Першую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з рагачоўскім клубам. У сезоне 2022 быў іграком стартавага складу і разам з «Макслайнам» выйшаў у Вышэйшую лігу, куды клуб, аднак, не быў дапушчаны.

У лютым 2023 года быў на праглядзе ў клубе з Кыргызстана, але ў выніку застаўся ў «Макслайне»[4], які пераехаў у Віцебск. У ліпені 2023 года пакінуў «Макслайн» і неўзавабаве далучыўся да мінскага «Трактара»[5].

У лютым 2024 года стаў іграком гомельскага «Паперпрама»[6].

Міжнародная кар’ера правіць

У кастрычніку 2013 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі да 17 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, а ў студзені 2014 года — на Кубку развіцця ў Мінску.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 Д2 Зорка-БДУ   18 0
2015 Д2 Зорка-БДУ   18 1
2016 Д2 Зорка-БДУ   13 1
2017 Д2 Энергетык-БДУ   22 1
2018 (1) Д1 Смалявічы   11 0
2018 (2) Д2 Граніт   13 2
2019 (2) Д3 Узда   13 2
2020 Д3 Дняпро   13 1
2021 Д3 Макслайн   18 10
2022 Д2 Макслайн   22 2
2023 (1) Д2 Макслайн   9 0
2023 (2) Д3 Трактар   11 1

Крыніцы правіць

  1. https://www.pressball.by/footballstat/roman_burets/
  2. Роман Бурец: ответственности не боюсь (руск.)(недаступная спасылка). Сайт РЦАР БДУ (3 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2022. Праверана 21 красавіка 2018.
  3. Потапов, Калинейко и Бурец перешли в «Смолевичи» (руск.). by.tribuna.com.
  4. Роман Бурец остается в "Макслайне" (руск.). football.by (28 лютага 2023). Праверана 12 лютага 2024.
  5. Роман Бурец перешел в "Трактор" (руск.). football.by (25 ліпеня 2023). Праверана 12 лютага 2024.
  6. Роман Бурец — игрок «Бумпрома» (руск.). bel.football (12 лютага 2024). Праверана 13 лютага 2024.