Раман Сяргеевіч Вягера
Раман Вягера (нар. 14 ліпеня 2000, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца дзяржынскага «Арсенала» і моладзевай зборнай Беларусі.
Поўнае імя | Раман Сяргеевіч Вягера | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
14 ліпеня 2000[1][2] (21 год) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 189 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Нумар | 5 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ераПравіць
Выхаванец СДЮШАР гродзенскага «Нёмана». У пачатку 2015 года перабраўся ў Акадэмію АБФФ, якая функцыянавала на базе мінскага Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР). У ліпені 2017 года пасля заканчэння навучання вярнуўся ў «Нёман», дзе стаў выступаць за дубль.
У ліпені 2018 года на правах арэнды далучыўся да «Ліды»[3], дзе стаў іграком асновы. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2018 года вярнуўся ў «Нёман»[4]. Да сезона 2019 рыхтаваўся разам з асноўным складам гродзенцаў, аднак пачаў сезон у дублі. 2 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з мазырскай «Славіяй» (0:1). У далейшым стаў трывала прыцягвацца да асноўнай каманды, гуляючы таксама за дубль.
У верасні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў гродзенскі клуб[5]. Неўзабаве далучыўся да клуба «Дынама-Брэст-1960» (пазней перайменаваны ў «Маларыту») і быў аддадзены ў арэнду «Іслачы»[6]. Пераважна заставаўся на лаўцы запасных, згуляў за «Іслач» у адным матчы чэмпіянату Беларусі. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў клуб[7].
Са студзеня 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Рухам», які ў сакавіку афіцыйна арандаваў абаронцу[8]. Гуляў толькі за дубль і ў ліпені 2021 года вярнуўся «Маларыту»[9], а неўзабаве далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[10], дзе замацаваўся ў стартавы складзе і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.
У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», аднак у сакавіку, пасля таго як брэсцкая каманда знялася з Вышэйшай лігі, зноў далучыўся да «Арсенала» і неўзабаве падпісаў паўнавартасны кантракт з дзяржынскім клубам[11].
Міжнародная кар’ераПравіць
У кастрычніку 2016 года і сакавіку 2017 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел адпаведна ў кваліфікацыйным і элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2017 года, а таксама ў кастрычніку 2018 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы.
26 сакавіка 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць Літвы (1:0).
26 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Балгарыі (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
ДасягненніПравіць
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2021
Статыстыка выступленняўПравіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 (2) | дубль | Нёман | 12 | 0 | |
2018 (1) | дубль | Нёман | 14 | 2 | |
2018 (2) | Д2 | Ліда | 11 | 1 | |
2019 | Д1 | Нёман | 10 | 0 | |
2020 (1) | Д1 | Нёман | 6 | 0 | |
2020 (2) | Д1 | Іслач | 1 | 0 | |
2021 (1) | Д1 | Рух | 0 | 0 | |
2021 (2) | Д2 | Арсенал | 17 | 0 |
Зноскі
- ↑ Roman Vegerya // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Raman Viahera // FBref.com
- ↑ "Лида" подписала Горбачева и арендовала у "Немана" Вегерю
- ↑ Гнедько и Горбачев покинули "Лиду"
- ↑ Вегеря отказался продлевать контракт с "Неманом" и покинул команду
- ↑ Роман Вегеря продолжит карьеру в "Ислочи"
- ↑ Бородин и Вегеря покинули "Ислочь"
- ↑ Футбол. "Рух" официально арендовал Романа Вегерю у "Динамо-Брест-1960"
- ↑ "Рух" вернул Вегерю в "Малориту"
- ↑ Роман Вегеря перешел в дзержинский "Арсенал"
- ↑ Роман Вегеря вернулся в "Арсенал"