Рамуальд Багамолец

(Пасля перасылкі з Рамуальд Пятровіч Багамолец)

Рамуальд Багамолец (польск.: Romuald Bohomolec; 1782 — 9 красавіка 1840, Віцебск) — дзяржаўны службовец у Віцебскай губерні Расійскай імперыі.

Рамуальд Багамолец
маршалак шляхты Віцебскай губерні
1817 — 1820
Дэпутат шляхты Люцынскага павета[d]
1802 — 1805
Нараджэнне 1782
Смерць 9 красавіка 1840(1840-04-09)
Месца пахавання
Род Багамольцы[d]
Бацька Пётр Тадэвуш Багамолец
Маці Элеанора з Вышынскіх[d]
Жонка Тэрэзія з Фёлькерзамаў[d]
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 2 ступені

Біяграфія

правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Багамольцаў герба «Багорыя». Нарадзіўся ў сям’і Пятра Тадэвуша Багамольца, генерал-маёра, сапраўднага стацкага саветніка і аднаго з найбагацейшых людзей губерні. У Рамуальда было 4 браты і 3 сястры.

Рамуальд і яшчэ тры ягоныя браты служылі ў кавалергардах у лейб-гвардыі Конным палку. Рамуальд даслужыўся да ротмістра. У 1802—1805 гг. — пасол на сеймік (дваранскі дэпутат) Люцынскага павета Віцебскай губерні, у 1811—1814 гг. — падкаморы Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. Да вайны за ім лічылася 350 рэвізскіх душ.

У час руска-французскай вайны 1812 года прызначаны французскай акупацыйнай уладай мэрам Віцебска. З пачаткам акупацыі Віцебска, Напалеонам 25 ліпеня (6 жніўня) 1812 года была ўтворана генеральная адміністрацыйная камісія — орган кіравання Віцебскай правінцыяй (губерняй). У камісію, у прыватнасці, уваходзіў Юзаф Генрык Борх, муж ягонай сястры Ганны. Яго старэйшы брат Станіслаў Багамолец быў прызначаны субпрэфектам (главой) Віцебскага павета.

У мэра Рамуальда Багамольца ў памочніках знаходзіліся два чалавекі — Якаў Жаба, падкаморы віцебскага павятовага суда і гарадскі галава Лёрка. Таксама існавала гарадская рада, членамі якой былі мяшчанін Пётр Бібка, Фёдар Красоўскі, былы віцебскім паліцмайстрам у 1806 г., выкладчыкі гімназіі Рыхлоўскі і Кандратовіч, засядацелі віцебскага ніжняга земскага суда — Каспер Зброжак і Алаіз Лапа.

26 кастрычніка (7 лістапада) 1812 года Віцебск быў адбіты расійскай арміяй. 12 снежня 1812 года Аляксандр I апублікаваў Маніфест аб амністыі асоб, якія супрацоўнічалі з непрыяцелем. Дваранам з пранапалеонаўскай адміністрацыі не стваралася абмежаванняў у заняцці пасад па выбарах.

Рамуальд Багамолец захоўваў за сабой пасаду гарадоцкага падкаморага, а ў 1817 годзе быў выбраны губернскім маршалкам дваранства. На гэтай пасадзе ён знаходзіўся да 1820 года.

Сярод заслуг Рамуальда Багамольца ўзвядзенне ў Віцебскай губерні некалькіх паштовых станцый з прыцягненнем сродкаў мясцовай шляхты, будаўніцтва мураванага касцёла каталіцкага кляштара трынітарыяў у 1806—1821 (цяпер Пакроўскі сабор). Рамуальд Багамолец займаўся таксама справамі Віцебскай мужчынскай гімназіі.

Валодаў маёнткам Лужын з фальваркам; меў таксама ўладанні ў Магілёўскай губерні з 320 душамі сялян.

Памёр 9 красавіка 1840 года ў Віцебску. Паводле акта ад 2 мая 1840 года яго маёмасць была падзелена паміж сынамі.

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны ў 1817 годзе ордэнам Св. Ганны II ступені.

Сям’я

правіць

У шлюбе з 1811 года з баранесай Тэрэзіяй фон Фёлькерзам (1786/1787?, Камянец-Інфлянцкі — 10 студзеня 1862, Віцебск), дачкой Антонія Юзафа Фёлькерзама і Ксаверы з Вейсенгофаў. Тэрэзія была роднай сястрой Даратэі, жонкі рамуальдавага брата Станіслава.

Жонка валодала 490 душамі сялян у маёнтках Віцебскага і Рэжыцкага (Разентава[lv]) паветаў Віцебскай губерні. Пахавана на могілках Разентаўскага Крыжаўзвіжанскага рыма-каталіцкага прыходу (пас. Малта, Латвія).

У шлюбе дзеці:

Праўнукам Рамуальда Багамольца быў вядомы польскі ваенны, падарожнік і пісьменнік, кавалер ордэна Ганаровага Легіёна Анджэй Багамолец (1900—1988).

Спасылкі

правіць