Расціслаў Янавіч Плят

Расціслаў Янавіч Плят (30.11 (13.12).1908, Растоў-на-Доне — 30 чэрвеня 1989) — савецкі акцёр, народны артыст СССР (1961).

Расціслаў Янавіч Плят
Дата нараджэння 30 лістапада (13 снежня) 1908
Месца нараджэння
Дата смерці 30 чэрвеня 1989(1989-06-30) (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Прафесія акцёр, тэлеакцёр
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы»
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР
IMDb ID 0687735
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі правіць

Вучыўся на драматычных курсах пад кіраўніцтвам Ю. А. Завадскага. З 1927 года — акцёр Тэатра-студыі пад кіраўніцтвам Завадскага, затым — Растоўскага-на-Доне тэатра імя Горкага, у 1938—1941 гадах — Маскоўскага тэатра імя Ленінскага камсамола, з 1943 года Тэатра імя Массавета.

Творчасць правіць

Сярод тэатральных роляў: Крогстад ​​(«Нара» Ібсена), Бурмін («Хлопец з нашага горада» Сіманава), Нінкавіч («Пані міністэрша» Нушыча), Цэзар («Цэзар і Клеапатра» Шоу), Барлей Купер («Далей цішыня» Дэльмар) і інш. Здымаўся ў кіно: халасцяк («Падкідыш»), Янак («Мара»), Бубянцоў («Вясна»), Грын («Забойства на вуліцы Дантэ»), Данкевіч («Іду на навальніцу») і інш .; сярод роляў, створаных у тэлевізійных фільмах, — Ірвін («Уся каралеўская раць»), пастар Шлаг («Семнаццаць імгненняў вясны»). Выступаў па радыё.

Яго творчасць вылучалася шырокім артыстычным дыяпазонам, майстэрствам унутранага і знешняга пераўвасаблення, інтэлектуальнасцю, іранічнасцю.

Прэміі і ўзнагароды правіць

  • Дзяржаўная прэмія СССР, 1982.

Зноскі

  1. Плятт Ростислав Янович / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура правіць