Рыбцы
Рыбцы́[1] (трансліт.: Rybcy, руск.: Рыбцы) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета.
Вёска
Рыбцы
|
Назва
правіцьНазва ўтворана ад угодзевага ўрочышча Рыбцы, каля якога ўзнікла пасяленне.
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца за 27 км на паўночны захад ад горада Мар’іна Горка, чыгуначны прыпыначны пункт Рыбцы на лініі Мінск—Ачіповічы, каля шашы Рудзенск-Шацк.
Гісторыя
правіцьПад уладай Расійскай імперыі
правіцьУ 19 – пачатку 20 стст. – вёска ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, уластнасть Ваньковічаў.
Найноўшы час
правіцьУ Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У 1933 годзе быў створаны калгас "Трактарыст".
З канца чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. вёска акупіравана нямецкімі войскамі. У студзені 1943 г. вёска была спалена, забіта 108 жыхароў.
Інфраструктура
правіць- Школа. Была адкрыта у 1919 г. як працоўная школа 1-ай ступені, у якой працаваў 1 настаўнік, займалася 65 вучняў (1922).
- Чыгуначны. Праз тэрыторыю вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Знаходзіцца прыпыначны пункт Рыбцы.
- Крама
- Аддзяленне сувязі
Насельніцтва
правіцьСлавутасці
правіць- Помнік загінулым жыхарам вёскі.
Вядомыя асобы
правіць- Пётр Васілевіч Касцючык (1923—1945) — Герой Савецкага Саюза [2].
- Аляксандр Аляксандравіч Чахоўскі — кандыдат біялагічных навук.
- Іван Аляксандравіч Чахоўскі — вучоны-медык, доктар медыцынскіх навук, прафесар[3].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Дорогами войны: Пуховичский район (руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 262.
Літаратура
правіць- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх