Рыгор Дзянісавіч Мухін

Рыгор Дзянісавіч Мухін (19011992) — савецкі ваеначальнік, генерал-маёр (1942), камандзір 247-й стралковай дывізіі (1942—1945), удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай вайны

Рыгор Дзянісавіч Мухін
Дата нараджэння 17 лістапада 1901(1901-11-17)
Месца нараджэння
Дата смерці красавік 1992 (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  Расійская імперыя
 РСФСР
 СССР
Род войскаў Сухапутныя войскі
Гады службы 19181961
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Камандаваў 247-й дывізіяй
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Расіі
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава II ступені Ордэн Суворава II ступені Ордэн Кутузава II ступені
Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За абарону Масквы» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За вызваленне Варшавы»
Медаль «За вызваленне Варшавы»
Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Сувязі Сын — Валянцін Рыгоравіч Мухін

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1901 годзе ў пасёлку Добруш, цяпер Рудня-Марымонаўскага сельсавета Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

У РСЧА з 1918 года. Удзельнік Грамадзянскай вайны. Пасля заканчэння курсаў чырвоных камандзіраў у Маскве накіраваны на Паўднёвы фронт, ваяваў супраць генералаў Краснова і Дзянікіна на пасадзе камандзіра стралковай роты. Паміраў ад тыфу. Штурмаваў Перакоп, дабіваў войскі Урангеля ў Крыме, быў цяжка паранены.

З 1922 года камандаваў ротай ЧОН у Смаленску ў працягу 2-х гадоў. Асабіста сустракаўся з Тухачэўскім М. М., пасля гэтага з 1924 па 1926 год служыў у Віцебску, Бабруйску памочнікам камандзіра стралковага батальёна.

20 снежня 1926 года ў сям’і Мухіна нарадзіўся сын Валянцін Мухін які стаў пасля Заслужаным лётчыкам выпрабавальнікам і Героем Савецкага Саюза.

Мухін Р. Д. да 1931 года служыў у штабе БВА. Скончыў Вышэйшыя камандзірскія курсы «Стрэл» і быў накіраваны служыць на Далёкі Усход. Узнагароджаны медалём "ХХ гадоў РСЧА ".

У 1939 годзе быў пераведзены на захад СССР і ў 1940 годзе маёр Мухін Р. Д. у г. Славянску УССР сфармаваў 720 СП, якім камандаваў. У маі 1941 года 720 СП пад камандаваннем падпалкоўніка Мухіна Г. Д. у складзе 162 СД накіраваны ў г. Лубны Палтаўскай вобласці УССР.

22.06.1941 года падпалкоўнік Мухін Р. Д. камандзір 720 СП 162 СД. На трэці дзень вайны 720 СП у складзе 162 СД накіраваны на фронт. з 11.07.1941 г. прымаў удзел у складзе 162 СД 25 СК 19 А ў Віцебскай бітве, дывізія панесла вялікія страты. 720 СП, якім камандаваў Мухін Г. Д., апынуўся адрэзаным ад асноўных сіл і ў канцы ліпеня змагаўся самастойна ў раёне Духоўшчына, Ярцава. У жніўні — верасні 1941 года ваяваў у складзе 30 А ЗФ , удзельнічаў у Духоўшчынкай наступальнай аперацыі пасля даўкамплектавання з 15.08.1941 г. па 10.09.1941 года . 1.09.1941 года наступалі ў кірунку Дзямідава, вызвалілі Батурына. Дывізія ў кастрычніку 1941 года разгромлена ў Вяземскім катле, Мухін Р. Д. цяжка паранены і знаходзіцца на лячэнні ў шпіталі. 27.12.1941 г. у адпаведнасці з загадам Наркама НКА СССР № 00131 162 СД расфармаваная.

У снежні 1941 года падпалкоўнік Мухін Р. Д. прызначаны начальнікам штаба 247-й стралковай дывізіі (2-га фарміравання), з 5.01.1942 года выконваў абавязкі камандзіра дывізіі, палкоўнік. У лютым 1941 года прызначаны камандзірам 247 СД. 1.10.1942 года прысвоена званне генерал — маёра. Мухін Р. Д. камандаваў 247-й стралковай дывізіяй да 10.06.1945 года.

Удзельнічаў у Калінінскай наступальнай аперацыі (5.12.1941 г. — 7.01.1942 г.), Ржэўска — Вяземскай аперацыі (8.01.1942 г. — 20.04.1942 г.), Першай Ржэўска — Сычоўскай аперацыі (30.07.192 г. — 23.08.1942 г.), Другі Ржэўска — Сычоўскайй аперацыі (25.11.1942 г. — 20.12.1942 г.). Указам ПВС СССР ад 30.01.1943 года узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

Удзельнічаў у Жыздрынскай аперацыі (люты-сакавік 1943 года), Ржэўска-Вяземскай аперацыі (2.03.1943 г. — 31.03.1943 г.), Спас — Дземенскай аперацыі (7.08.1943 г. — 20.08.1943 г.), Смаленска — Раслаўльскай аперацыі (15.09.1943 г. — 2.10.1943 г.). Указам ПВС СССР ад 28.09.1943 г. узнагароджаны ордэнам Суворава 2 ступені.

Удзельнічаў у Аршанскай аперацыі (12.10.1943 г. — 2.12.1943 г.), Аршанскай аперацыі (5.03.1944 г. — 9.03.1944 г.). У красавіку 1944 года ў складзе 61 СК 69 А 1 БФ.

Удзельнічаў у штурме Ковельскага ўмацаванага раёна, у Люблін — Брэсцкай аперацыі (18.07.1944 г. — 2.08.1944 г.), у прарыве абароны праціўніка на р. Тур’я і фарсіраванні р. Заходні Буг. Указам ПВС СССР ад 23.08.1944 г. узнагароджаны ордэнам Суворава 2 ступені.

Удзельнічаў у фарсіраванні р. Вісла, захопе і абароне Пулаўскага плацдарма (29.07.1944 г. — 13.01.1945 г.). Указам ПВС СССР ад 6.04.1945 г. узнагароджаны ордэнам Леніна.

Удзельнічаў у Варшаўска — Познанской аперацыі (14.01.1945 г. — 3.02.1945 г.), 6.02.1945 года фарсіраваў р. Одэр і захапіў г. Лебус, які знаходзіцца на заходнім беразе ракі, удзельнічаў у абароне Кюстрынскага плацдарма ў г. Лебус да 16.04.1945 года.

Удзельнічаў у Берлінскай наступальнай аперацыі (16.04.1945 г. — 8.05.1945 г.) — штурму Зяелаўскіх вышынь (16.04.1945 г. — 23.04.1945 г.), удзельнік Брандэнбургска — Ратэнаўскай аперацыі (24.04.1945 г. — 2.05.1945 г.).

Баявыя дзеянні скончыў у г. Магдэбургу на р. Эльба.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны з 1945 года намеснік начальнік Упраўлення СВА правінцыі Саксонія, з 1949 года ваенкам Полацкай вобласці БССР, са студзеня 1954 года ваенкам Гомельскай вобласці БССР.

У 1961 годзе выйшаў у адстаўку.

Памёр у 1992 годзе, пахаваны ў г. Гомелі.

Узнагароды правіць

Ордэны СССР:

Загады (падзякі) Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, у якіх адзначаны Мухін Г. Д. і 274-я СД пад яго камандаваннем.[1]
  • За вызваленне горада Рослаўль. 25 верасня 1943 года № 25
  • За авалоданне буйным прамысловым цэнтрам Польшчы горадам Радам — важным вузлом камунікацый і моцным апорным пунктам абароны немцаў. 16 студзеня 1945 года. № 222
  • За авалоданне гарадамі Ландсберг, Мезерытц, Швібус і Цюліхаў — буйнымі вузламі камунікацый і моцнымі апорнымі пунктамі абароны немцаў, якія прыкрываюць подступы да Франкфурту-на-Одэры. 31 студзеня 1945 года. № 266
  • За завяршэнне ліквідацыі групы нямецкіх войскаў, акружанай на паўднёвым-ўсходзе ад Берліна. 2 мая 1945 года. № 357

Ганаровы грамадзянін правіць

Мухін Рыгор Дзянісавіч быў абраны ганаровым грамадзянінам горада Рослаў (1978)[2]

Зноскі

Спасылкі правіць