Расціслаў Аляксеевіч Шылай

(Пасля перасылкі з Р. Шылай)

Расціслаў Аляксеевіч Шыла́й (23 лютага 1936, в. Раўнаполле, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1985). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988).

Расціслаў Аляксеевіч Шылай
Дата нараджэння 23 лютага 1936(1936-02-23) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Працаваў у гарадах Брэст
Прэміі
Узнагароды
Заслужаны архітэктар Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Скончыў БПІ (1960). З 1960 года працаваў у інстытуце «Брэстграмадзянпраект», з 1980 года галоўны архітэктар. З 1981 года начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення па будаўніцтве і архітэктуры, з 1996 года кіраўнік персанальнай творчай майстэрні.

Творчасць

правіць
 
Кінатэатр «Беларусь»

Асноўныя работы ў Брэсце: Брэсцкі аэравакзал (у сааўтарстве, Дзяржаўная прэмія БССР 1988), жылыя дамы па вул. Набярэжнай (19611963), па бульвары Касманаўтаў (1979), будынкі абласной клінічнай бальніцы, тэлевізійна-студыйнага комплексу (абедзве 1965), жылыя дамы на Партызанскім праспекце, магазін па вул. Леніна (1970-я гг.), комплекс жылых дамоў з прадпрыемствамі культурна-бытавога абслугоўвання ва Усходнім раёне па вул. Маскоўскай (1970-я гг.), будынкі музычнага вучылішча па вул. Гогаля (1973), кінатэатра «Беларусь» (1977), будынак Брэсцкага абкама КПБ (1977), жылы дом па вул. Энгельса (1985), фізкультурна-аздараўленчага комплексу (1984); рэканструкцыі гандлёвага цэнтра «Славянскі базар» (20002001), вытворчага прадпрыемства пад гандлёвыя рады па вул. Куйбышава (2001); бюст Т. Р. Шаўчэнкі на бульвары Шаўчэнкі (2002); Свята-Георгіеўскі храм у в. Вычулкі Брэсцкага раёна (2003).

Зноскі

Літаратура

правіць