Сабор Каранацыі (рум.: Catedrala Încoronării) ― кафедральны сабор архіяпіскапіі Алба-Юліі Румынскай праваслаўнай царквы, прысвечаны Святой Тройцы і святым арханёлам Міхаілу і Гаўрылу. Знаходзіцца ў горадзе Алба-Юлія, Румынія. Быў пабудаваны неўзабаве пасля аб'яднання Трансільваніі з Румыніяй і з'яўляецца рэзідэнцыяй мітрапаліта Алба-Юліі.

праваслаўны храм
Сабор Каранацыі
рум.: Catedrala Încoronǎrii
Alba Iulia - Catedrala Ortodoxa.jpg
46°04′06,31″ пн. ш. 23°34′10,34″ у. д.HGЯO
Краіна Румынія
Месцазнаходжанне
Канфесія Румынская праваслаўная царква
Епархія Romanian Orthodox Archdiocese of Alba Iulia[d]
Архітэктурны стыль Візантыйская архітэктура
Дата заснавання 1922
Будаўніцтва 19211922 гады

ГісторыяПравіць

Сабор і навакольныя будынкі былі ўзведзены ў заходняй частцы Цытадэлі Алба-Юліі, на месцы кардэгардыі каля Рымскага плато. Сабор задумваўся як дадатак да былой рэзідэнцыі мітрапаліта Алба-Юліі, дзе ў 1597 годзе Міхай Храбры пабудаваў каменны храм. Калі Цытадэль была перабудавана ў цяперашнім выглядзе ў 17131714 гг., улады Габсбургскай манархіі знеслі храм і выкарысталі яго ў якасці будаўнічых матэрыялаў для ўзвядзення новай царквы на тым месцы, дзе зараз размяшчаецца гарадскі чыгуначны вакзал[2].

Пабудаваны ў 19211922 гадах для каранацыі караля Фердынанда і каралевы Марыі(руск.) бел. ў якасці манархаў Вялікай Румыніі. Каранацыя адбылася 15 кастрычніка 1922 года і прайшла ў тым жа горадзе, дзе на з'ездзе румынаў у канцы 1918 года было прынята рашэнне аб далучэнні Трансільваніі і Букавіны да Румыніі. Аднак Фердынанд, будучы каталіком, адмовіўся вянчацца на царства ў праваслаўнай царкве, таму цырымонія прайшла ў двары храма[3]. У азнаменаванне гэтай падзеі ў 2008 годзе на тэрыторыі царквы былі размешчаны бюсты караля і каралевы[4].

АрхітэктураПравіць

Сабор з'яўляецца часткай групы будынкаў, пабудаваных пачынаючы з канца XIX стагоддзя ў нацыянальным румынскім стылі, які развіваўся дзякуючы намаганням архітэктараў Іёна Мінку(руск.) бел. і Пятрэ Антанэску. Знешнія дэкаратыўныя элементы, такія як нішы, каралі каля капітэляў калон, аркі, купалы нагадваюць валашскія царквы часоў Мацея Басараба(руск.) бел. і Канстанціна Брынкавяну(руск.) бел.. Інтэр'ер упрыгожаны фрэскамі, напісанымі Касцінам Пэтрэску і яго вучням. Яны выкананы ў традыцыйным стылі візантыйскай праваслаўнай іканаграфіі, але пры гэтым ў іх таксама выразна прасочваецца заходні ўплыў[2].

Зноскі

  1. Monuments database — 2017.
  2. 2,0 2,1 Arhiepiscopia Ortodoxă Română Alba Iulia - Site-ul oficial al Arhiepiscopiei Ortodoxe Română Alba Iulia (ro-RO). Arhiepiscopia Ortodoxă Română Alba Iulia. Праверана 28 сакавіка 2017.
  3. Visiting the Coronation Cathedral (en-US). Visit Alba Iulia. Праверана 28 сакавіка 2017.
  4. Alba Iulia: Catedrala Încoronării regilor Ferdinand şi Maria (GALERIE FOTO) (англ.) , adevarul.ro . Праверана 28 сакавіка 2017.(англ.)