Алба (рум. Județul Alba, венг. Fehér megye, ням. Kreis Weißenburg) — жудзец (адна з галоўных адміністратыўных адзінак Румыніі) у Трансільваніі. З пункту гледжання традыцыйнай культуры, цяперашні жудзец складаецца з частак некалькіх розных этна-культурных зон: Зямлі Мотцаў, Зямлі Маканаў, Секейскага краю і Кёнігсбодэна. Адміністрацыйны цэнтр жудца — муніцыпія Алба-Юлія з 63 536 жыхарамі. Жудзец мае плошчу 6 242 км2 і насельніцтва 380 976 жыхароў. Мяжуе з жудцамі Клуж і Мурэшам на поўначы, Сібіу на ўсходзе, Хунэдаарам на паўднёвым захадзе, Вылча на поўдні і Арад і Біхар на паўночным захадзе.

Алба
Județul Alba
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна Flag of Romania.svg Румынія
Уваходзіць у
Уключае 4 муніцыпія, 7 гарадоў і 67 камун
Адміністрацыйны цэнтр Алба-Юлія
Дата ўтварэння 1925[1]
Афіцыйныя мовы румынская, венгерская, нямецкая
Насельніцтва (2016) 380 976
Шчыльнасць 61,03 чал./км²
Нацыянальны склад 89,9% — румыны, 4,8% — венгры, 4,7% — цыгане, 0,2% — немцы.
Канфесійны склад 86,2% — праваслаўныя, 3,9% — рэфарматары, 3,6% — грэка-каталікі, 1,9% — пяцідзясятнікі, 4,4% — інш.
Плошча 6 242 км²
(16-е месца)
Алба на карце
Часавы пояс UTC+2 і UTC+03:00
Код ISO 3166-2 RO-AB
Тэлефонны код +40 58
Паштовыя індэксы 51000–51999
Код аўтам. нумароў AB
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Алба на Вікісховішчы

НазваПравіць

«Алба», што ў перакладзе з лацінскай і румынскага моў значыць «белы», паходзіць ад назвы горада Алба-Юлія. Па-венгерску гэты жудзец вядомы як Fehér megye (fehér таксама азначае белы), а па-нямецку — як Kreis Karlsburg, ці Kreis Weißenburg.

Венгерская назва горада Юлія — «Gyulafehérvár» з'яўляецца перакладам больш ранняй славянскай формы, якая азначае «белы замак Дзьюлы» або «Белы горад Юлія», што адсылае да Дзьюлы, венгерскаму правадыру сярэдзіны X стагоддзя, які быў ахрышчаны ў канстанцінопальскімі місіянерамі.

Пад уплывам венгерскага «Дзьюдафэхервар» лацінская назва горада з часам змянілася да Алба-Юлія. Сучасная назва Алба-Юлія з'яўляецца запазычаннем з сярэднявечнай лацінскай назвы горада, якая пачала распаўсюджвацца ў румынскай агульнай прамовы ў XVIII стагоддзі. Сучасная назва афіцыйна выкарыстоўваецца з тых часоў, як горад стаў часткай Румыніі.

Нямецкая назва з XVI стагоддзя была Вайсенбург. Саксы пазней перайменавалі горад у Карлсбург (Carlsburg) у гонар Карла VI. На ідышы пераважаў Карлсбург, у ладзінскіх крыніцах — Карласбург. Альба Караліна была таксама сярэднявечнай лацінскай формай.

Калі была рэарганізацыя адміністрацыйнага падзелу Румыніі, новаму жудзецу вырашылі выбраць назву, звязаную з горадам адміністрацыйнага цэнтру.

ГісторыяПравіць

Археалагічныя знаходкі ў акрузе Альба ставяцца да неалітычнага перыяду, вядомага як «культура Пэтрэшць".

Падчас рымскай улады было заснавана, дзякуючы горназдабыўным радовішчам у Апусэнскім рэгіёне, шэраг паселішчаў, такіх як Апулум (сёння Алба-Юлія), Ампэлум (Златна), Апулон і Alburnus Maior.

Пасля сыходу рымлян з тэрыторыі Паўночнай Дакіі надыходзяць спрэчны перыяд сярод некаторых гісторыкаў. У рамках венгерскай дзяржавы, заснаванага ў 1000 годзе каралём Іштванам I, з'яўляецца «рансільванскі Княства» са сталіцай у Алба-Юліі.

На сучаснай тэрыторыі жудца з часам утварылася некалькі цэнтраў культуры і адукацыі. У XV стагоддзі ў Себеше існаваў дамініканскі манастыр. Георгіус Венгерскі — адзін з вучняў школы, якая адносілася да манастыра які быў дэпартаваны ў Турцыю, дзе ён жыў паміж 1438-1458 гадамі. Ён напісаў артыкул «Tractatus de moribus, condictionibus et nequicia Turcorum», апублікаваны ў Рыме ў 1481 годзе і пасля перакладзенаю на нямецкай мове. У канцы XVI стагоддзя езуіты адкрылі калегіум у Алба-Юліі, што дало скачок да адукацыйнага развіцця рэгіёна. Незадаволеныя развіццём каталіцтва ў Трансільваніі пратэстанцкія князі Габар Бетлен і Міхай Апафі таксама падтрымалі вышэйшую адукацыю, адкрыўшы калегіум Кальвіна ў Алба-Юліі, які пазней пераехаў у іншы горад Аюд (сёння: Нацыянальны калегіум Бетлена ў Аюдзе).

Трансільванскі князь Дзьёрдзь I Ракацы ініцыяваў пераклад і публікацыю Новага Запавету на румынскай мове, пры падтрымцы каталіцкага мітрапалітам Сіміёнам Штэфанам. Новы Запавед на руманскай апублікавалі ў Белградзе, які сёння называецца Алба-Юлія (1648).

Пасля заключэння уніі і стварэння Румынскай Грэка-Каталіцкай Царквы, Алба-Юлія стала духоўным цэнтрам трансільванскіх румын. Грэка-каталіцкі епіскап Пётр Павел Арон адкрыў у 1754 годзе ў Блажы першую пачатковаю школу з румынскай мовай адукацыі. Ён таксама заснаваў ліцэй, першапачаткова з выкладаннем на лацінскай і нямецкай мовах, а потым і на румынскай. Горад Блаж і сёння застаецца важным духоўным цэнтрам Румынскай Грэка-Каталіцкай Царквы.

Аб'яднанне Трансільваніі, Баната, Крышаны і Марамароша з Румыніяй было абвешчана 1 снежня 1918 года дэкларацыяй Алба-Юліі.

Каранацыя караля Фердынанда I і каралевы Марыі адбылася 15 кастрычніка 1922 года у саборы каранацыі ў Алба-Юліі. Акт, які сімвалізаваў аб'яднанне ўсіх гістарычных правінцый Румыніі пад скіпетрам аднаго манарха.

Пасля прыняцця закона аб адміністрацыйным аб'яднанні ў 1925 годзе быў стораны жудзец Алба.

6 мая 1928 года была арганізавана ялікая пратэстная акцыя нацыянальна-цэрэністскай партыяй у рамках шырокай кампаніі па звяржэнні ліберальнага ўрада, у якой прынялі ўдзел каля 100 000 грамадзян. У выніку адміністрацыйнай рэформы 1968 года адбылася рэарганізацыя адміністрацыйных адзінак у жудзецы, так, горад Алба-Юлія стаў муніцыпіем.

ГеаграфіяПравіць

Жудзец знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Румыніі (Трансільанія), плошчай 624 167 гектараў (2,6% ад плошчы Румыніі). Мяжуе з жудзецам Клуж на поўначы, з жудзецам Біхар і жудзецам Арад на захадзе, з жудцам Хунэдаарам на паўднёвым захадзе, з жудцам Вылча на поўдні, а з жудам Сібіу і Мурэшам на ўсходзе.

Адміністрацыйным цэнтрам жудзеца з'яўляецца Алба-Юлія, размешчана на правым беразе Мурэша (на вышыні 220-250 метраў).

Апуанскія горы размешчаны на захадзе і паўночным захадзе, характарызуюцца складанай геалагічнай структурай з вялікай колькасццю розных рэсурсаў, асабліва каляровых руд (медзь, свінец, цынк) і каштоўных металаў (золата, срэбра). Урадлівая глеба рэгіёну выклікала з'яўленне, яшчэ ў далёкім мінулым, першых чалавечых паселішчаў. Самая вялікая рака — Мурэш (венг. Марош) са сваімі прытокамі і гарадамі, якія знаходзяцца на ёй: Ар'еш, Себеш, Куджыр і суседнія раёны стварылі сельскагаспадарчыя зоны, спрыяльныя для жывёлагадоўлі, лесанарыхтоўкі і асабліва сельскай гаспадаркі (трава, гародніна і садавіна) і вінаградарства.

Рэльеф ракі Мурэша са сваімі прытокамі палегчыла будаўніцтва дарог і чыгунак на карысць інтэнсіўнага руху. На паўночным захадзе і захадзе знаходзяцца Апуанскія Альпы, горы Сэбэш знаходзяцца на поўдні жудзеца, а 25% плошчы жудца займаюць тырнавы з вядомымі вінаграднікамі, а таксама рэсурсы прыроднага газу. 59% жудзеца займаюць горы.

Пераважаюць высокія рэгіёны плато, узгоркі і горы на ўсходзе, з гарамі Мэталіфэры на поўдні, з гарамі Себеш на паўночным захадзе, горы Біхар і Парынг.

Зона плато і ўзгорка складаецца з: плато Сэкашэлор, плато Тырнавэлор, горных упадзін каля гарадоў Златна, Абруд, Кымпені і нізінных упадзін каля гарадоў Алба-Юлія, Турда, Арэшціе.

Гідраграфічная сетка складаецца з: сярэдняга цячэння Мурэша, якая збірае на правым беразе: Арыеш, Аюд, Джааджу, Валя-Тэюлуй, Гальда, Крікеў, Ампул і г. д., а на левым беразе: Тырнава (вялікая і маленькая), Сэкаш, Себеш, Піану, Куджыр і г. д.

На тэрыторыі жудзеца знаходзіцца адна з крэпасцяў дакаў ў гарах Арэшціе, уключаных у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

ІнфраструктураПравіць

Дарожныя шляхіПравіць

Праз жудзец Алба праходзяць дзве важныя еўрапейскія і нацыянальныя дарогі, напрыклад E81 (DN 1), якія злучаюць поўдзень і паўночны захад краіны, і E68 (DN7), якія забяспечваюць транзіт паміж поўднем і захадам Трансільваніі. На момант 2020 плануецца ў бліжэйшы час пабудаваць аўтамагістраль (частка еўрапейскага IV калідора), якая звязвае Румынію з Венгрыяй.

Чыгуначныя шляхіПравіць

Гэты жудзец перасякае на поўдні магістраль CFR 200, якая злучае муніцыпіі Брашоў і Арад. На прасторы паміж Кашларіум і Шыботам гэтая магістраль таксама з'яўляецца часткай Пан'еўрапейскага транспартнага калідору. Таксама праз жудзец Алба праходзіць магістраль CFR 300 (Бухарэст-Брашоў-Блаж-Рэзбаені-Чэтатэ-Клуж-Арадзя), а таксама чыгунка Рэзбаені-Тыргу-Мурэш-Дэда-Алба-Юлія-Златна.

НасельніцтваПравіць

 
Жудзец Алба, дэмаграфічная карта па перапісу 2011.

Этнічны складПравіць

Асноўнымі гарадамі з пункту гледжання колькасці насельніцтва з'яўляюцца: Алба-Юлія, Аюд, Себеш і Блаж, а затым невялікія гарады, такія як: Абруд, Бая-дэ-Ар'еш, Кымпень, Куджыр, Окна-Мурэш, Тэюш і Златна, вялікая доля насельніцтва знаходзіцца ў гарадах, са структурай: 89,9% румын, 4,8% венграў, 4,7% цыган, 0,2% немцаў.

Рэлігійны складПравіць

Па дадзеных перапісу ў сакавіку 2002 года была зарэгістраваная наступны канфесійны складў насельніцтва жудзеца Алба: 86,2% — праваслаўных (Румынская Праваслаўная Царква), 3,9% — рэфарматараў (Рэфарматская царква румыніі), 3,6% — грэка-каталікоў (Румынская Грэка-Каталіцкая Царква), 1,9% — пяцідзесятнікаў. Для 4,4% жыхароў не атрымалася ўсталяваць канфесійную прыналежнасць.

У муніцыпіі Алба-Юлія знаходзіцца Архідыяцэзія Алба-Юлія, дзе знаходзіцца найстарэйшы рымска-каталіцкі прыход на тэрыторыі Румыніі. Таксама ў Блажы знаходзіцца грэка-каталіцкі мітрапалітб які ўзначальвае Архіепархію Фэгэраша і Алба-Юліі.

У Алба-Юліі ёсць таксама праваслаўная архіепархія.

У мінулым у раёне муніцыпія Себеш дамінавалі лютэране, якія карысталіся нямецкай мовай, а ў раёне муніцыпія Аюд рэфарматаў-кальвіністы, якія карысталіся венгерскай мовай.

АдукацыяПравіць

Спіс румынскіх школ у жудзецы Алба з'яўляецца ў кнізе «пачатковая адукацыя ў жудзецы Алба», напісанай у 1932 годзе рэвізорам Марыянам Сасу. Румынская адміністрацыя працавала ў жудзецы з 1 студзеня 1919 года, а першыя румынскія пачатковыя школы былі прынятыя тры месяцы праз. Да гэтага часу Аўстра-Венгерская адміністрацыя паспрабавала максімальна скараціць і скасаваць адукацыю на румынскай мове. Першы румынскі ліцэй у Трансільваніі, пасля аб'яднання 1 снежня 1918 года, быў заснаваны ў Алба-Юліі, і, першапачаткова назваўся «Міхай Віцязул», які перайменавалі ў 1960 годзе ў «ліцэй Хорыі, Клошкі і Крышана».

Таксама ў Блажы ёсць Тэхналагічны ліцэй і. Штэфана Манчуліб заснаванага грэка-каталіцкім епіскапам Пятром Павлам Аронам у 1750-я.

ПалітыкаПравіць

Жудзец Альба кіруецца саветам жудзеца, які складаецца з 32 дэпутатаў. Пасля мясцовых выбараў 2020 года савет узначальвае Іон Думітрэл ад Нацыянальнай ліберальнай партыі, а склад савета стаў выглядзець наступным цчынам:

Адміністрацыйны складПравіць

Жудзец складаецца з 4 муніцыпій, 7 гарадоў і 67 камун на 2007 год.

Муніцыпіі:Правіць

Горады:Правіць

Камуны:Правіць

СлавутасціПравіць

БібліяграфіяПравіць

  • „Județul Alba. Istorie, cultură, civilizație“, 2013
  • Mărculeț I., Culoarul Mureșului între Arieș și Strei. Studiu geomorfologic, Editura Samuel, Mediaș, 2013

ЛітаратураПравіць

Гісторыя

Этнаграфія

Турызм

  1. (unspecified title) Праверана 1 ліпеня 2019.