Самуіл Нахманавіч Багарад

Самуіл Нахманавіч Багарад (у некаторых крыніцах Сямён Навумавіч Багарад, 17 жніўня 1907 — 23 красавіка 1996) — савецкі падводнік, Герой Савецкага Саюза.

Самуіл Нахманавіч Багарад
руск.: Самуил Нахманович Богорад
Дата нараджэння 17 жніўня 1907(1907-08-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 красавіка 1996(1996-04-23) (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР
Род войскаў ВМФ
Гады службы 19401961
Званне капітан 1-га рангу
Часць Балтыйскі флот
Камандаваў падводнай лодкай Щ-310, дывізіёнам падводных лодак
Бітвы/войны абарона Ленінграда, многія іншыя
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Ушакова II ступені
Ордэн Ушакова II ступені
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль Жукава
Медаль Жукава
Медаль «За баявыя заслугі»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За абарону Ленінграда»
Медаль «За абарону Ленінграда»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «Ветэран працы»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
Медаль «За бездакорную службу» (СССР)
Медаль «За бездакорную службу» (СССР)
У адстаўцы капітан гандлёвага флоту

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 17 жніўня 1907 года ў Віцебску ў рабочай яўрэйскай сям'і.

У 1935 годзе скончыў Ленінградскі марскі тэхнікум  (руск.). Да жніўня 1940 года плаваў трэцім, а затым другім памочнікам капітана на судах Балтыйскага марскога параходства.

У 1940 годзе быў прызваны ў Ваенна-Марскі Флот. Навучаўся ў навучальным атрадзе падводнага плавання. У 1941 годзе скончыў Вышэйшыя спецыяльныя курсы каманднага складу падводнага плавання Чырванасцяжнага навучальнага атрада падводнага плавання імя С. М. Кірава.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года, сустрэўшы яе пачатак на пасадзе памочніка камандзіра падлодкі «Д-2» Балтыйскага флоту. У верасні 1942 года «Д-2» выйшла ў баявы паход, і, дзейнічаючы на асноўных камунікацыях праціўніка, патапіла транспарт «Jacobus Fritzen», водазмяшчэннем 4090 брута тон і нанесла значныя пашкоджанні чыгуначнаму парому «Дойчланд  (ням.)», водазмяшчэннем 2972 брута тон.

З сакавіка 1944 года — камандзір падлодкі «Щ-310  (руск.)» (3-ці дывізіён брыгады падлодак Балтыйскага флоту), якой камандаваў да канца вайны. Пад яго камандаваннем «Щ-310» здзейсніла тры баявых паходы, запісаўшы на свой баявы рахунак 8 патапленняў і пашкоджаных судоў праціўніка.

Зімой 1945 года вызначыўся ў баях за Прыбалтыку[1]. Экіпажу падводнай лодкі «Щ-310» была пастаўлена задача не даць прайсці транспартам праціўніка[1]. У сакавіку 1945 года падлодка «Щ-310» узнагароджаная ордэнам Чырвонага Сцяга.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 ліпеня 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання, асабістую мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, капітану 3-га рангу Багараду Сямёну Навумавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»

Пасля вайны працягваў службу ў ВМФ СССР. У 19451948 — камандаваў падлодкай «К-56  (руск.)», затым — па люты 1950 года — падлодкай «Н-28  (польск.)».

З лютага па снежань 1950 года капітан 2-га рангу Багарад — камандзір 3-га дывізіёна 1-й брыгады падводных лодак 4-га ВМФ, а са снежня 1950 года па лістапад 1952 года — начальнік аддзялення падрыхтоўкі падводных лодак і сродкаў супрацьлодкавай абароны 3-го аддзела штаба 8-га ВМФ.

З лістапада 1952 года да кастрычніка 1959 года — камандзір асобнага дывізіёна караблёў палігона ВМФ.

26 мая 1955 года прысвоена воінскае званне «капітан 1-га рангу».

З кастрычніка 1959 года — начальнік дапаможных судоў Рыжскай ваенна-марской базы Чырванасцяжнага Балтыйскага флоту. У сакавіку 1961 года звольнены ў запас па выслузе гадоў.

Жыў у Рызе. З 1961 года па 1976 — на пасадзе старшага памочніка капітана і капітана на судах Латвійскага марскога параходства.

Памёр 23 красавіка 1996 года. Пахаваны ў Рызе на Гарнізонных могілках.

Узнагароды правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б Богорад Самуил Нахманович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 65. — 737 с.

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь. Т. 1. — М.: Воениздат, 1987.
  • Навечно в сердце народном: Справочник. — 3-е изд., доп. и испр. / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1984. — 607 с. — 65 000 экз.
  • Багарад Самуіл Нахманавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).

Спасылкі правіць

Самуіл Нахманавіч Багарад на сайце «Героі краіны»