Святаслаў Мсціславіч (князь берасцейскі)

Святаслаў Мсціславіч (? — 1172) — князь уладзіміра-валынскі і берасцейскі.

Святаслаў Мсціславіч
Смерць 1172 ці 1193
Бацька Мсціслаў Ізяславіч[d]

Сын вялікага князя Мсціслава Ізяславіча. Упершыню ўпомнены ў Іпацьеўскім летапісе пад 1173 годам (сапраўдная дата падзеі 1170), калі сын Яраслава Асмамысла Уладзімір звярнуўся да яго з просьбай даць у трыманне г. Чэрвень(польск.) бел.. Мяркуецца, што ў гэты час Святаслаў Мсціславіч княжыў ва Уладзіміры-Валынскім, а яго старэйшы брат Раман — у Ноўгарадзе. У гісторыка XVIII ст. В. М. Тацішчава пад 1172 ёсць запіс пра смерць Святаслава Мсціславіча ў Бярэсці. Верагодна, туды Святаслаў перайшоў княжыць пасля ўходу Рамана ў 1170 з Ноўгарада і асталявання ва Уладзіміры-Валынскім.

ЛітаратураПравіць

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.

  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.