Свята-Георгіеўская царква (Старое Высокае)

Свя́та-Гео́ргіеўская царква́ — праваслаўны храм у вёсцы Старое Высокае Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Размяшчаецца на паўднёвай ускраіне вёскі.

Праваслаўны храм
Свята-Георгіеўская царква
Старое Высокае. Свята-Георгіеўская царква.jpg
54°07′30,50″ пн. ш. 30°16′31,30″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Старое Высокае
Канфесія Праваслаўе
Епархія Магілёўская і Мсціслаўская
Благачынне Шклоўскае
Архітэктурны стыль псеўдарускі
Дата пабудовы 1903 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000580шыфр 513Г000580
Стан дзейнічае
Лагатып Вікісховішча Свята-Георгіеўская царква на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Пабудавана ў 1903 годзе з цэглы.

АрхітэктураПравіць

Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Крыжова-купальны храм з паўкруглай апсідай, да якой далучаны сегментныя рызніцы. Выцягнуты па папярочнай восі прытвор завершаны нізкім шатровым чацверыком. Сяродкрыжжа завершана васьмігранным барабанам, накрытым пакатым шатровым дахам. Фасады расчлянёны арачнымі дзвярнымі і аконнымі праёмамі. Аформленыя парталамі бакавыя ўваходы размешчаны пад вуглом да планіровачнай восі будынка. У крапоўцы атынкаваных фасадаў выкарыстаны прафіляваныя нішы, сандрыкі, дэнтыкулы, дынькі, броўкі, шырыначныя лапаткі і аркатурныя фрызы.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць