Свята-Елісавецінская царква (Зацемень)

Свята-Елісавецінская царква — праваслаўны храм у вёсцы Зацемень Вілейскага раёна Мінскай вобласці. З’яўляецца прыпісным да прыходу Святога Прарока Ільі ў аг. Ілья[1]. Адзін з двух храмаў у Беларускай Праваслаўнай царкве асвячоны ў гонар Святой Лізаветы[2].

Праваслаўны храм
Свята-Елісавецінская царква
54°26′56″ пн. ш. 27°26′32″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Зацемень
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Маладзечанская епархія
Благачынне Ільянскае
Архітэктурны стыль Народнае дойлідства
Першае згадванне XIX стагоддзе
Статус дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Па звестках капліца ў Зацемені існавала на мяжы XVIII—XIX стагоддзеў і з'яўлялася прыпісной да Старынкаўскай царквы, што згарэла падчас вайны з Напалеонам[3].

Пабудавана з дрэва, на могілках. У 1930-х гадах была прыпісной да царквы ў імя Святых Сарака Пакутнікаў Севасційскіх у в. Кастыкі[4].

У 1989 годзе адрэстаўравана[1], абкладзена цэглай. 9 кастрычніка 2016 г. асвячона наноў пасля рамонта[5][6].

Архітэктура правіць

 

Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам з трохграннай апсідай, двухсхільны дах на якой пераходзіць у вальмавы, завершаны чатырохграннай шатровай званіцай. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць