Свята-Пакроўская царква (Кішчыцы)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Кішчыцы Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Славутасць | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
54°08′52″ пн. ш. 30°44′43″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Кішчыцы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Магілёўская і Мсціслаўская |
Благачынне | Горацкае |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі |
Дата пабудовы | 1845 год |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1845 годзе з цэглы на месцы храма 1740 года.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю з рысамі класіцызму. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя храма развітая па падоўжнай восі. Цэнтральны квадратны ў плане аб’ём накрыты пакатым шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай. Яго фасады завершаныя кілепадобнымі франтонамі. Трох’ярусная вежа-званіца, прыбудаваная з боку галоўнага фасада, накрытая шатровым дахам з галоўкай. Прамавугольныя аб’ёмы бабінца і апсіды накрытыя двухсхільнымі дахамі. Сцены будынка прарэзаныя вялікімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі.
У дэкаратыўным аздабленні фасадаў выкарыстаныя пілястры, франтоны, сандрыкі, нішы, прафіляваныя карнізы і інш. Ва ўнутранай прасторы царквы дамінуе зала, якая перакрытая самкнутым скляпеннем на папружных арках. Пакрыцці астатніх аб’ёмаў цыліндрычныя. Аб’ём ніжняга ярусу званіцы падзелены сценамі на тры памяшканні: у левым зробленая двухмаршавая лесвіца, якая вядзе на верхнія ярусы, сярэдняе — тамбур-прытвор, правае прыстасавана для гаспадарчых патрэб.
Унутры малітоўная зала перакрыта самкнутым скляпеннем на папружных арках, астатнія памяшканні — цыліндрычнымі. Прытвор прасценкамі расчлянёны на ўваходны тамбур і бакавыя прасвірню і лесвічную клетку.
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5. — С. 241
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл. — С. 386
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіцьСвята-Пакроўская царква (Кішчыцы) на Вікісховішчы |
- Свята-Пакроўская царква (Кішчыцы) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Кішчыцы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Кішчыцы) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Пакроўская царква (Кішчыцы) на сайце «Архіварта»