Скрыль-Слабада
Скрыль-Слабада́[1] (трансліт.: Skryĺ-Slabada, руск.: Скрыль-Слобода) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 11,5 км на захад ад Мар’інай Горкі, 63,5 км ад Мінска.
Вёска
Скрыль-Слабада
| ||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьРанняя гісторыя
правіцьУ другой палове XIX стагоддзя вёска ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1870 годзе вёскі Люцэй-Слабодка і Скрыль. Паводле перапісу 1897 года вёска Слабодка, у 1908 годзе Слабодка-Скрыльская.
Найноўшы час
правіцьЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Залог 2-й пяцігодкі», была кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У траўні 1944 года была спалена бальшыня дамоў вёскі, забіта 13 чалавек[2]. Пасля вайны вёска адноўлена.
Насельніцтва
правіць- 1897 год — 17 двароў, 113 жыхароў
- 1908 год — 32 двары, 188 жыхароў
- 1917 год — 43 двары, 125 жыхароў
- 1960 год — 169 жыхароў
- 2002 год — 28 двароў, 56 жыхароў
- 2009 год — 43 жыхары
- 2019 год — 19 жыхароў
Славутасці
правіць- Помнік на месцы забойства жыхароў Слабады і Скрыля ў Другую сусветную вайну, брацкая магіла савецкіх воінаў.
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Скрыльска́я Слабада́
- ↑ Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны . db.narb.by. Праверана 7 чэрвеня 2024.
Літаратура
правіць- Скрыль-Слабада // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 182—183. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Скрыль-Слабада