Скрыль
Скрыль[1] (трансліт.: Skryĺ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета. Месціцца за 14 км на захад ад Мар’інай Горкі, 65 км ад Мінска.
Вёска
Скрыль
| ||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьРанняя гісторыя
правіцьУ XVIII стагоддзі ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У канцы XVIII стагоддзя сяльцо Скрыле (Скрылі) у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, 7 мяшчан-яўрэяў, прыватная ўласнасць. У 1800 годзе вёска і фальварак Скрылі, шляхецкая ўласнасць, было 2 млыны і сукнавальня на рацэ Цітаўка, адносіліся да дамена Цітва.
У 1857 годзе ўласнасць Аўгуста Янішэўскага, маршалка шляхты Ігуменскага павета, з таго ж года дзейнічае фундаваная Янішэўскім царква Святога Яна Златавуста. У той час былі аднайменныя маёнтак і сяло. Пасля 1861 года ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. У другой палове XIX стагоддзя Скрыль адносіўся да каталіцкай парафіі Блонь, праваслаўнай Цітва. У 1863 годзе Аўгуст Янішэўскі памёр, маёнтак перайшоў да яго дзяцей[2].
У 1885 годзе была адкрыта школа, у якой ў 1890 годзе вучылася 16 хлопчыкаў. У 1889 годзе маёнткам валодаў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Януарый Янішэўскі, сын Аўгуста, было 2145 дзесяцін зямлі[3]. Паводле перапісу 1897 года ў сяле быў хлебазапасны магазін і царква, у маёнтку крухмальны завод, было аднайменнае ўрочышча. У 1910 годзе адкрыта земскае народнае вучылішча. Паводле перапісу 1917 года ў маёнтку быў нафтавы млын[4].
Найноўшы час
правіцьЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Уласнасць маёнтка была нацыяналізавана, там заснаваны пасёлак Падвілле. Народнае вучылішча пераўтворана ў школу 1-й ступені, у 1922 годзе было 35 вучняў. У 1933 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Світанак камуны», была кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У траўні 1944 года вёска была часткова спалена[5]. Пасля вайны вёска адноўлена.
Насельніцтва
правіць- 1800 год — 31 двор, 221 жыхар
- 1858 год — 363 жыхары
- 1897 год — сяло, 88 двароў, 647 жыхароў; маёнтак, 6 двароў, 51 жыхар; урочышча, 8 жыхароў
- 1908 год — сяло, 83 двары, 502 жыхары; маёнтак, 1 двор, 9 жыхароў
- 1917 год — сяло, 100 двароў, 502 жыхары; маёнтак, 64 жыхары
- 1960 год — 229 жыхароў
- 2002 год — 39 двароў, 74 жыхары
- 2009 год — 43 жыхары
- 2019 год — 26 жыхароў
Страчаная спадчына
правіць- Царква Святога Яна Златавуста, або Іаана Прадцечы (1857, месцілася на могілках, разабрана паміж 2005 і 2008 гадамі[6])
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ SgKP 1889, с. 721.
- ↑ Памяць 2003, с. 98.
- ↑ ГВБ 2013, с. 182.
- ↑ Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны . db.narb.by. Праверана 6 чэрвеня 2024.
- ↑ Скрыльская Слобода . globustut.by. Праверана 9 чэрвеня 2024.
Літаратура
правіць- Скрыль // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 182. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Jelski A. Skryl // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. — S. 721.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Скрыль