Смаленскі партызанскі полк
Смаленскі партызанскі полк — партызанскі полк, створаны ў ліпені 1942 года на базе групы партызан, вылучаных з партызанскага злучэння «Баці» і арганізатарскай групы І. Ф. Садчыкава. Дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Смаленскай (Касплянскі і Дзямідаўскі раёны), Віцебскай (Сенненскі, Чашніцкі, Талачынскі і Ушацкі раёны) і Вілейскай (Куранецкі раён) абласцей, на тэрыторыі Беларусі дзейнічаў з сакавіка 1943. 3 ліпеня 1944 полк (942 партызаны, 4 батальёны, 14 атрадаў) злучыўся з Чырвонай Арміяй.
Смаленскі партызанскі полк | |
---|---|
Гады існавання | 1942—1944 |
Краіна |
РСФСР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Колькасць | 942 партызаны (3 ліпеня 1944) |
Дыслакацыя | |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | І. Ф. Садчыкаў |
Склад
правіцьКамандаванне
правіцьКамандзір
правіцьКамісар
правіцьНачальнікі штаба
правіць- Г. П. Дамарацкі;
- П. Г. Міняеў.
Гісторыя
правіцьПартызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках Смаленск — Орша, Віцебск — Смаленск, Віцебск — Орша, Лепель — Орша, Полацк — Маладзечна. Разбілі гарнізоны ў вёсках Латыгаль (красавік 1943), Гарывец (жнівень 1943) Сенненскага, Чарэя (кастрычнік 1943) Чашніцкага раёнаў, разам з іншымі брыгадамі авалодалі горадам Чашнікі, удзельнічалі ў Лепельскай аперацыі. У красавіку — маі 1944 года ўдзельнічалі ў баях супраць карнай экспедыцыі на тэрыторыі Полацка-Лепельскай партызанскай зоны на рубяжы вёсак Заскаркі, Касарэва, Белы Двор, Кунцэвічы, утрымлівалі абарону ў раёне азёр Канашы — Усомля, вёсак Труды — Хоццевічы Ветрынскага раёна. У маі прарвалі нямецкую абарону на рубяжы вёсак Матырына — Новае Сяло — Паперына, разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Новае Сяло і Паперына Ушацкага раёна. У ноч на 26 чэрвеня 1944 года на чыгунцы Полацк — Маладзечна ў раёне станцый Будслаў — Крывічы падарвалі і папсавалі больш за 1 тысячу рэек. Перад наступленнем Чырвонай Арміі кантралявалі дарогі Куранец — Нарач, Вілейка — Нарач, перакрылі шлях праціўніку, які адступіў да возера Нарач. У ліпені 1944 разграмілі нямецкі абоз, на рэках Нарач і Вілія аднавілі пераправы для савецкіх войск.
Памяць
правіцьПолк увекавечаны ў мемарыяльным комплексе «Прарыў» у ліку 16 партызанскіх брыгад.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.