Смаўг (Міжзем’е)
Смаўг (англ.: Smaug, транскр.: [smaʊg][2]; часам выкарыстоўваецца Смог, у беларускім перакладзе Драк) — агнядышны крылаты цмок у легендарыуме Дж. Р. Р. Толкіна, галоўны антаганіст у рамане 1937 года «Хобіт, або Туды і назад». Вядомы тым, што ў 2770 годзе Трэцяй Эпохі Серадзем’я знішчыў горад Дэйл і авалодаў скарбамі гномаў Адзінокай Гары. У 2941 годзе, разгневаны з’яўленнем у яго ўладаннях атрада пад кіраўніцтвам Торына Дубашчыта (гэта былі трынаццаць гномаў і хобіт Більба Торбінс), Смаўг вырашыў знішчыць Эсгарат — горад людзей на Доўгім возеры, але быў забіты Бардам Лучнікам.
Смаўг | |
---|---|
МФА | smaʊɡ |
Месца смерці | |
Забойца | Бард Лучнік[1] |
Валодае | Arkenstone[d] |
Выканаўца/артыст | Бенедыкт Камбербэтч, James Horan[d], Francis de Wolff[d] і Richard Boone[d] |
Колер | чырвоны[1] і залаты колер[1] |
Прадстаўлена ў працы | Хобіт, або Туды і назад, Хобіт: Бітва пяці войскаў і Хобіт: Спусташэнне Цмока |
З мастацкага твора | легендарыум Толкіна[d] |
Вораг | Торын Дубашчыт і Гэндальф |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пры стварэнні вобразу цмока Джон Р. Р. Толкін выкарыстаў матывы са скандынаўскай міфалогіі і англасаксонскай літаратуры . Даследчыкі адзначаюць яго падабенства з Фафнірам , персанажам «Сагі пра Волсунгаў », і цмокам з паэмы «Беавульф».
У «Хобіце» Смаўг апісаны як «асабліва хцівы, моцны і зламысны»[3]. Смаўг непасрэдна звязаны з адной з асноўных тэм рамана Толкіна — сквапнасцю, якую выклікае ахоўнае ім золата.
Імя
правіцьТолкін адзначыў, што «дракону ў якасці імя — ці, хутчэй, псеўданіма — дасталася форма мінулага часу старажытнагерманскага дзеяслова „smugan“, „працісквацца ў дзіру“: філалагічны жарт нізкага кшталту»[4]. Па меркаванні Томаса Шыпі , гэтае імя магло быць узята з таямнічага выразу «sm’eah-wyrm» (стар.-англ.: «пранікаючы чарвяк»), якое прысутнічае ў англасаксонскім тэксце X стагоддзя «Bald's Leechbook »[5], і старажытнаанглійскага заклінання «wið sméogan wyrme» — «ад чарвяка пранікаючага»[6]. Слова «sméogan» роднаснае старажытнаскандынаўскаму дзеяслову «smjúga», формай мінулага часу якога з’яўляецца «smaug», «ён поўзаў»[7]. Шыпі дадае, што гэтае імя адлюстроўвае розум дракона, бо старажытнаанглійскае слова «sméagan» таксама азначае «ўнікаць», а ў форме прыметніка — «дасведчаны, умелы», што адпавядае Смаўгу, які, «у параўнанні з астатнімі персанажамі „Хобіта“, найбольш хітрамудры»[6].
Па словах амерыканскага лінгвіста Марка Хукера, яшчэ да таго, як ён азнаёміўся з тлумачэннем Толкіна, ён сфармуляваў уласны варыянт этымалогіі імя — ад праіндаеўрапейскага кораня «smeug(h)-/smeuqh-», ад якога ўзніклі словы на розных мовах індаеўрапейскай сям’і, што азначаюць «дым» (англ.: smoke, прагерм. smauk, сярэдневерхненямецкае smouch, старажытнагаландскае smooc, старажытналітоўскае smáugiu) і «дракон» (царк.-слав: смокъ, старажытначэшск. і польск.: smok)[8].
Пытанне аб правільным вымаўленні імя цмока на англійскай мове з’яўляецца прадметам дыскусіі[9][10]. Марк Хукер адзначае, што Крыстафер, сын Дж. Р. Р. Толкіна, вымаўляе яго як [smowg][8].
Згадкі ў творах
правіць«Хобіт»
правіцьДрак быў адным з астатніх вялікіх цмокаў Серадзем'я. Пра яго стала ўпершыню вядома пасля яго нападу на Дол і захопу Адзінокай гары з усімі яе скарбамі. Гэта адбылося прыкладна за 150 гадоў да падзей «Хобіта», і дагэтуль Смог ужо меў узрост некалькі стагоддзяў. У «Хобіце» распавядаецца пра выправу гномаў і хобіта Більба Торбінса да Гары, каб забіць цмока і вярнуць гномам іх каралеўства.
За стагоддзі, што Драк правёў лежачы на золаце і каштоўных камянях у сваіх уладаннях, гэтыя каштоўнасці ўпіліся ў скуру на яго бруху, зрабіўшы і без таго непранікальную браню з лускі яшчэ крапчэйшай. Аднак Більба, убачыўшы цмока ў яго логаве, угледзеў на левых грудзях маленькі неабаронены лапік скуры. Яго расповед пра гэта падслухаў дрозд і распавёў Барду Лучніку з Эсгарота. Калі Смог заатакаваў горада, Бард забіў цмока трапным выстралам у яго неабароненую кропку.
Сярод нарабаванага Смогам былі выяўлены Аркенстон і некалькі міфрылавых кальчуг, адну з якіх Торын Дубашчыт падараваў Більба. Праз некалькі дзесяцігоддзяў гэтая кальчуга не раз уратоўвала Більбавага пляменніка Фрода ад пагібелі.
«Вяртанне караля»
правіцьУ дадатку A, секцыі III «Вяртання караля» Смог згаданы як «найвялікшы з цмокаў свайго часу», які, пачуўшы пра багацці Эрэбора, «паўстаў і без папярэджання напаў на караля Трора, накінуўшыся на гару ў полымі». У гэтым тэксце сцвярджаецца, што цмокі жылі ў пустцы (Ссохлая Пустэча) па-за Шэрымі гарамі, «абвясціўшы вайну гномам і рабуючы іх майно». Можна меркаваць, што і Смог з'явіўся адтуль.
«Няскончаныя казанні»
правіцьУ аповедзе «Паход на Эрэбор» (англ.: The Quest of Erebor) Гандальф кажа, што ён чакаў, што Смог можа ўяўляць сур'ёзную пагрозу, калі яго скарыстае Саўран, які тады знаходзіўся ў Дол-Гулдуры ў Цемналессі. Гэта і стала матывам удзелу Гандальфа ў выправе Торына з кампаніяй дзеля адваявання іх радзімы.
Вобраз Смога ў кіно
правіцьУ экранізацыі кнігі «Хобіт, або Туды і назад» рэжысёра Пітэра Джэксана — «Спусташэнне Цмока» 2013 года вобраз цмока стварыў англійскі акцёр Бенедыкт Камбербэтч з дапамогай тэхналогіі «захопу руху і мімікі» і агучвання персанажа[11].
Зноскі
правіць- ↑ а б в Tolkien J. R. R. The Hobbit: or There and Back Again — United Kingdom: George Allen & Unwin Limited, Allen & Unwin, 1937. — 310 p.
- ↑ J. R. R. Tolkien. Appendix E — Writing and Spelling: I. Pronunciation of Words and Names // The Lord of the Rings.: «All these diphthongs were 'falling' diphthongs, that is stressed on the first element, and composed of the simple vowels run together. Thus … au (aw) as in loud, how and not laud, haw.»
- ↑ Джон Рональд Руэл Толкін. 1. Нечаканая вечарынка // Хобіт, або вандроўка туды і назад = The Hobbit or There and Back Again. — 2002. — 264 с. — ISBN 978-985-7916-41-7.
- ↑ The Letters of J. R. R. Tolkien 1981.
- ↑ Shippey, Creation from Philology 1979, p. 301.
- ↑ а б Shippey, The Road to Middle-earth 2005.
- ↑ Shippey, Tolkien and Iceland 2007, p. 196.
- ↑ а б Hooker, Tolkien Through Russian Eyes 2003.
- ↑ Jonathon Owen. The Pronunciation of 'Smaug' (англ.). Сайт «The Huffington Post» (17 студзеня 2014). Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ Fugelso, K., Ferré, V., Montoya, A. C. Medievalism on the Margins (англ.). — Cambridge: Boydell & Brewer Ltd, 2015. — С. 198. — 258 с. — ISBN 1843844060.
- ↑ Mike Fleming. Benedict Cumberbatch To Voice Smaug in ‘The Hobbit’ (англ.)(недаступная спасылка) (16 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2014. Праверана 27-12-2011.
Літаратура
правіць- Humphrey Carpenter. Tolkien: A Biography (англ.). — New York: Ballantine Books, 1977. — ISBN 978-0-04-928037-3.
- John Garth. Tolkien and the Great War (англ.). — Harper-Collins, 2003. — ISBN 978-0-00-711953-0.
- Mark T. Hooker. Tolkien Through Russian Eyes (англ.). — Walking Tree Publishers, 2003. — 320 p. — (Cormarë series). — ISBN 9783952142479.
- Tom Shippey. Creation from Philology in The Lord of the Rings // J.R.R. Tolkien, Scholar and Storyteller (англ.) / Eds. M. Salu, R. T. Farrell. — London; Ithaca (N.Y.): Cornell University Press, 1979. — P. 86—316. — 325 p. — ISBN 080141038X.
- Tom Shippey. The Road to Middle-earth (англ.). — Third edition. — Houghton Mifflin Company, 2005. — ISBN 978-0-618-25760-7.
- Tom Shippey. Tolkien and Iceland: The Philology of Envy // Roots and Branches: Selected Papers on Tolkien (англ.). — Zurich: Walking Tree Publishers, 2007. — P. 187—202. — 417 p. — ISBN 9783905703054.
- The Letters of J. R. R. Tolkien (англ.) / Eds. Humphrey Carpenter, Christopher Tolkien. — London: George Allen & Unwin, 1981. — ISBN 978-0-04-826005-5.
Спасылкі
правіць- Вікі-энцыклапедыя (англ.)
- Tolkien Gateway (англ.)