Рудзенск (станцыя)

(Пасля перасылкі з Станцыя Рудзенск)

Ру́дзенск (трансліт.: Rudziensk, руск.: Руденск)[1] — станцыя Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Размешчана ў гарадскім пасёлку Рудзенск.

Станцыя
Рудзенск
Беларуская чыгунка
Аддзяленне чыг. Мінскае аддзяленне
Дата адкрыцця 1873
Код у «Экспрэс-3» 2100671
Рудзенск (Беларусь)
Рудзенск
Рудзенск
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У пачатку XX стагоддзя з чыгуначнай станцыі штогод адпраўлялася каля 1 млн. пудоў груза, пераважна дровы, піламатэрыялы, будаўнічы лес.

У Першую сусветную вайну ў жніўні-верасні 1915 года адбыліся хваляванні салдат Заходняга фронту і ў першай палове жніўня 1915 года адбыўся пагром, учынены навабранцамі рускай арміі, да якіх далучыліся чыгуначныя служачыя[2].

У снежні 2013 года была праведзена рэканструкцыя вакзала станцыі[3].


Зноскі

  1. Рудзенск (станцыя) на сайце Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь
  2. РУДЕНСК
  3. Дым, М., Зеневіч, М. Рудзенск у мроях: Штрых-партрэт аднаго з гарадоў-спадарожнікаў Мінска / Мікалай Дым, Мікалай Зеневіч // Народная воля. — 2017. — № 17 (4166). — 28 лютага. — С. 3.

Спасылкі правіць

Панарама чыгуначнага вокзала.