Станіслаў Мірскі
Станіслаў Войцех Мірскі (польск.: Stanisław Wojciech Mirski; 1756—1805 ці 1815) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Станіслаў Мірскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 кастрычніка 1756 |
||||||
Смерць |
1805 ці 1815 |
||||||
Род | Род Святаполк-Мірскіх | ||||||
Бацька | Цыпрыян Святаполк-Мірскі[d] | ||||||
Маці | Марыя з Білевічаў[d] | ||||||
Жонка | Станіслава з Кошчыцаў[d] | ||||||
Дзеці | Марыя са Святаполк-Мірскіх[d] | ||||||
Член у | |||||||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Капітан былога Войска Польскага. Пад час паўстання 1794 г. — сябра Найвышэйшай (Літоўскай) рады, дзе ўваходзіў у дэпутацыю Публічнай бяспекі. Пазней быў сябрам Цэнтральнай дэпутацыі Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі з 10 студзеня 1791 года. Маёнтак Манковічы ў Дзісненскім павеце (92 душы) канфіскаваны.
Член масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, пасведчаны каля 1810, суддзя ў 1818, масон 3-й ст. у 1820.
Разам з жонкай Станіславай фундаваў касцёл у Слабодцы, пабудаваны ў 1806 г.
УзнагародыПравіць
У 1791 годзе адзначаны ордэнамі Белага Арла і Святога Станіслава.
Сям’яПравіць
У шлюбе са Станіславай з Кошчыцаў (каля 1780—1835), дачкой Антонія Тадэвуша Кошчыца. Дзеці:
- Эвеліна, у шлюбе з Антоніем Храпавіцкім;
- Марыя (каля 1790—1821), у шлюбе са Станіславам Шумскім (1790—1871) мела толькі толькі адну дачку Марыю, якая ў 1846 годзе выйшла замуж за Ігната Лапацінскага;
- Напалеон Адам (каля 1801—1861), у шлюбе з Людвікай з Гадлеўскіх (каля 1830—1859);
- Анэля, у шлюбе з Генрыкам Саўндэрсам.
- Станіслава, у шлюбе з Аляксандрам Вольскім.
У Нацыянальным музеі у Варшаве захоўваецца твор Яна Рустэма «Партрэт Станіславы Мірскай» (каля 1815), які знаходзіўся спачатку ў валоданні сям’і Мірскіх, потым Шумскіх і Лапацінскіх у Сар’і. У віленскай сядзібе ўдавы і таксаму ў маёнтку ў Завер’і часта гасціў мастак.
У Каралеўскі замак у Вавелі захоўваецца групавы партрэт «Марыя Мірская, Адам Напалеон Мірскі і Барбара Шумская» (каля 1808) Яна Рустэма, які таксама знаходзіўся ў валоданні Мірскіх, Шумскіх і Лапацінскіх. Партрэтаваныя, у антычных строях, сімвалізуюць музы і Купідона.
ЛітаратураПравіць
- Швед, В. В. Мірскі Станіслаў // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
СпасылкіПравіць
- Станіслаў Мірскі на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»