Суднаходства ў Беларусі
Суднаходства ў Беларусі ажыццяўляецца толькі па рэках і азёрах, так як краіна не мае выхаду да мора. Даўжыня водных шляхоў Рэспублікі Беларусь складае каля 2,5 тысяч кіламетраў.
Аднак выкарыстоўваць гэтыя шляхі для ўнутраных перавозак у многіх выпадках немэтазгодна. Гэта абумоўлена тым, што на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца як правіла толькі вярхоўі буйных рэк (напрыклад, Днепр, Заходняя Дзвіна, Нёман і інш.). Па-першае, не ўсе яны з'яўляюцца суднаходнымі (толькі на самых буйных водных артэрыях глыбіні дасягаюць 1,5 метраў). Па-другое, засяроджаныя яны як правіла па перыметры рэспублікі (Днепр — усходняя і паўднёва-ўсходняя, Прыпяць — паўднёвая, Буг — паўднёва-заходняя, Нёман — паўночна-заходняя, Заходняя Дзвіна — паўночна-ўсходняя часткі Беларусі), у той жа час у цэнтральнай частцы суднаходныя ўнутраныя водныя шляхі практычна адсутнічаюць.
Водныя шляхі Беларусі ніяк не звязаныя паміж сабой (за выключэннем Дняпра, Прыпяці і Буга).
Невялікія памеры дзяржавы і досыць развітая сетка аўтамабільных дарог, не спрыяе росту аб'ёмаў ўнутраных перавозак рачным транспартам.
Тэарэтычна магчыма выкарыстанне ўсіх буйных водных шляхоў рэспублікі (Днепр, Прыпяць, Буг, Заходняя Дзвіна, Нёман) для міжнароднага рачнога суднаходства. У цяперашні час у Беларусі існуе толькі адзін эксплуатуемы ў адным кірунку водны шлях — гэта сістэма Буг — Прыпяць — Днепр — Чорнае мора. У канцы 1950-х гадоў з'явілася ідэя аб стварэнні магістральнага воднага шляху поўнач-поўдзень, якая ўключае Віслу, Буг, Прыпяць, Днепр (т.зв. шлях E 40), з магчымым далучэннем да яго (праз р. Ясельда, Агінскі канал і р. Шчара) Нёмана, уключана Еўрапейскай эканамічнай камісіяй у праект Еўрапейскага пагаднення аб важнейшых унутраных водных шляхах міжнароднага значэння.
Вядуцца праектныя працы. Безумоўна, будаўніцтва гэтага магістральнага шляху запатрабуе вельмі значных выдаткаў. Прычым асноўная частка з гэтых выдаткаў неабходна для тэрыторый, дзе глыбіні на большасці участкаў Віслы і Буга ледзь дасягаюць аднаго метра, тады як згодна з патрабаваннямі да водных шляхоў катэгорыі Е мінімальная глыбіня павінна быць не ніжэй за 1,2 метра. Беларускі адрэзак, за выключэннем некалькіх участкаў, адпавядае гэтым патрабаванням. У 2002 быў выкапаны абвадны канал вакол дамбы ў раёне Брэста, што ліквідавала перашкоды на шляху суднаходства па р. Буг.
Рачныя парты і прыстані
правіцьУсяго ў краіне налічваецца 10 рачных партоў. Рачныя парты Гомель, Бабруйск, Мазыр маюць чыгуначныя пад'язныя шляхі і прыстасаваны для апрацоўкі грузаў, якія ідуць у змяшаным кірунку. Партовая гаспадарка абсталявана плывучымі і партальных кранамі, грузавымі механізаванымі лініямі хуткаснай апрацоўкі суднаў.
Парты
правіць- Гродна (порт на Нёмане)
- Віцебск (порт на Заходняй Дзвіне)
- Магілёў (порт на Дняпры)
- Мінск (порт на Бярэзіне)
- Рэчыца (порт на Дняпры)
- Гомель (порт на Сожы)
- Брэст (порт на Заходнім Бугу)
- Пінск (порт на Прыпяці)
- Мікашэвічы (порт на Прыпяці)
- Мазыр (порт на Прыпяці)
Прыстані
правіць- Полацк (Заходняя Дзвіна)
- Верхнядзвінск (Заходняя Дзвіна)
- Мінск (пасажырскія перавозкі на вадасховішчах ў раёне горада)
- Беразіно (Бярэзіна)
- Быхаў (Днепр)
- Жлобін (Днепр)
- Светлагорск (Бярэзіна)
- Кобрын (Дняпроўска-Бугскі канал)
- Валянскія масты (Дняпроўска-Бугскі канал)
- Тураў (Прыпяць)
- Петрыкаў (Прыпяць)
- Нароўля (Прыпяць)
- Лоеў (Днепр)
Транспарт
правіцьНа рэках рэспублікі эксплуатуецца каля 700 суднаў транспартнага, тэхнічнага і дапаможнага флоту.
Асноўным перавозчыкам грузаў з'яўляецца РГУП «Беларускае рачное параходства», якое ажыццяўляе як перавозкі грузаў, так і іх апрацоўку ў партах. Тэхнічныя магчымасці порта дазваляюць перавозіць больш за 8 млн тон і апрацаваць 15 млн тон грузаў у год.
Літаратура
правіць- Суднахо́дства // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 254. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- Рачны транспарт у Беларусі Архівавана 29 студзеня 2012.
- Aquatic Invaders of Belarus Database Архівавана 4 ліпеня 2010.
- Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь / Транспарт Архівавана 17 кастрычніка 2011.