Сукнаробства
Сукнаро́бства[1] — адзін з відаў заняткаў і хатняга рамяства ў многіх народаў свету па вырабе сукна, тканіны з ваўняных нітак.
Сукнаробства | |
---|---|
![]() | |
Вырабляе | сукно[d] і сукно |
Каго/чаго (САСТАРЭЛА) | адзенне і абутак |
У Англіі ў XVI стагоддзі сукнаробства было галоўнай галіной прамысловасці[2]. У паўднёвых раёнах Башкартастана сукнаробства заставалася звыклым заняткам жанчын і ў пачатку XX стагоддзя[3]. Промысел быў распаўсюджаны ў заўральскіх, арэнбургскіх башкір, у Цэнтральная і Сярэдняя Азія (калмыкі, кіргізы, туркмены і інш.), у Казахстане, Паўднёвай Сібіры, на Паўночным Каўказе і ў іншых рэгіёнах з развітай авечкагадоўляй.
У Беларусі
правіцьНа тэрыторыі сучаснай Беларусі з сукна рабілі рознае адзенне, анучы, шыты абутак і інш. Найбольш якаснай сыравінай лічылася воўна старых авечак, стрыжаных увосень. Воўну сартавалі, мылі, сушылі, скублі, часалі на грабянях ці ваўначосках, пралі. Сукно ткалі на кроснах пераважна ў 4 ніты. Колер сукна залежаў ад колеру воўны. Белае сукно часам фарбавалі.
Сукно белага колеру традыцыйна было распаўсюджана на Магілёўшчыне, ва ўсходніх паветах Віцебскай губерні і на поўдні Мінскай губерні[1]. Шэрае сукно было найбольш распаўсюджана ў паўночна-заходніх рэгіёнах[1]. Фарбавалі расліннымі, а з пачатку XX стагоддзя і хімічнымі фарбавальнікамі. Пры фарбаванні ў карычневы колер месцамі выкарыстоўвалі торф. У Мінскай губерні, каб атрымаць чорны колер, сукно клалі ў настой іржавага жалеза[1].
Сукно абавязкова валялі, валілі, білі, мялі нагамі або ў спецыяльных валюшнях[1] (валю́шах[4]). З другой паловы XIX стагоддзя пачало пашырацца валянне на механічных валюшнях (фолюшах) з прыводам ад вадзянога кола або паравой машыны.
З сярэдзіны XX стагоддзя саматужнае сукнаробства на тэрыторыі Беларусі не існуе, а адраджаецца і бытуе ў выглядзе мастацкага промыслу (выраб дываноў, посцілак, дарожак і інш.)[1].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Буракоўская Н. І. Сукнаро́бства // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 260. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 372—373. — 663 с.
- Буракоўская Н. І. Сукнаробства і шапавальства // Промыслы і рамёствы Беларусі // [В. К. Бандарчык, В. С. Цітоў, Л. І. Мінько і інш.]. — Мн.: Навука і тэхніка, 1984 — С. 163—167. — 192 с.: іл. — 1550 экз.
- Шитова С. Н. Башкирская народная одежда / С. Н. Шитова; Отв. ред. Н. В. Бикбулатов. — Уфа : Башк. изд-во «Китап», 1995. — 237,[2] с. : ил.; 27 см. — ISBN 5-295-01204-2. (руск.)
- Сванидзе А. А. Деревенские ремёсла в средневековой Европе: Учеб. пособие для студ. вузов, обучающихся по спец. «История». — М.: Высшая школа, 1985. — 176 с.— (Б-ка историка). — 9000 экз. (руск.)
- Буракоўская Н. І. Сукнаро́бства // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 482. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.