Экслібрыс
Экслі́брыс (ад лац.: ex libris — з кніг) — кніжны знак, ярлык, які наклейваецца на ўнутраны бок вокладкі або пераплёту (форзац) кнігі і паказвае яе ўладальніка. Мастацкія экслібрысы выконваюць пераважна ў тэхніках лінагравюры, афорта, цынкаграфіі, літаграфіі і ксілаграфіі. Вылучаюць некалькі тыпаў мастацкіх экслібрысаў:
- гербавыя (характэрныя галоўным чынам для XVI—XVIII стст.) узнаўляюць герб уладальніка;
- вензелевыя адлюстроўваюць арнаментальна ці каліграфічна распрацаваныя ініцыялы;
- сюжэтныя (найбольш пашыраны ў XX ст.) уключаюць архітэктурныя і пейзажныя матывы, эмблемы, якія ў вобразнай форме прадстаўляюць прафесію, густы, склад бібліятэкі ўладальніка, а таксама выявы саміх асоб пісьменнікаў, мастакоў і інш.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e5/%D0%AD%D0%BA%D1%81%D0%BB%D1%96%D0%B1%D1%80%D1%8B%D1%81_%D0%9D%D1%8F%D1%81%D0%B2%D1%96%D0%B6%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D0%B1%D1%96%D0%B1%D0%BB%D1%96%D1%8F%D1%82%D1%8D%D0%BA%D1%96.jpg/220px-%D0%AD%D0%BA%D1%81%D0%BB%D1%96%D0%B1%D1%80%D1%8B%D1%81_%D0%9D%D1%8F%D1%81%D0%B2%D1%96%D0%B6%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D0%B1%D1%96%D0%B1%D0%BB%D1%96%D1%8F%D1%82%D1%8D%D0%BA%D1%96.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/37/Coats_of_arms_book_d%27Albert_de_Luynes.jpg/220px-Coats_of_arms_book_d%27Albert_de_Luynes.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/77/%D0%9B%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%B5%D1%80%D1%8D._%D0%AD%D0%BA%D1%81%D0%BB%D1%96%D0%B1%D1%80%D1%8B%D1%81_%C2%AB%D0%92.%D0%9A._%D0%A7%D0%B5%D1%85%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87%D1%8A%C2%BB._1901.jpg/220px-%D0%9B%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%B5%D1%80%D1%8D._%D0%AD%D0%BA%D1%81%D0%BB%D1%96%D0%B1%D1%80%D1%8B%D1%81_%C2%AB%D0%92.%D0%9A._%D0%A7%D0%B5%D1%85%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87%D1%8A%C2%BB._1901.jpg)
Экслібрысы з’явіліся з узнікненнем кнігадрукавання. Да XIX ст. былі пашыраны суперэкслібрысы — адбіткі на пераплёце або на карашку кнігі. Сярод майстроў экслібрыса — О. Бёрдслі, Ф. Бушэ, А. Дзюрэр, М. Клінгер, Л. Кранах, Ф. Мазерэль, А. Матыс, У. Хогарт, Г. Гольбейн Малодшы. У Расіі экслібрысы з’явіліся ў пачатку XVIII ст. Сярод рускіх майстроў экслібрыса — А. Бенуа, Я. Лансерэ, У. Фаворскі.
Беларусь
правіцьНа Беларусі прататыпам экслібрыса быў друкарскі знак з выявай сонца і месяца ў кнігах Ф. Скарыны. Шырока вядомы экслібрысы ў XVII—XVIII стст. у бібліятэках беларускіх магнатаў — Сапегаў, Радзівілаў і інш.
Экслібрыс пашырыўся ў 1920-я гг.: творы З. Гарбаўца, А. Грубэ, П. Гуткоўскага, Г. Змудзінскага, Я. Мініна, А. Тычыны, С. Юдовіна. Уклад у мастацтва сучаснага экслібрыса зрабілі У. і М. Басалыгі, А. Кашкурэвіч, Я. Красоўскі, Я. Кулік, М. Купава, Г. Паплаўскі, У. Савіч, М. Селяшчук, В. Славук, Г. Ціхановіч і інш.
Літаратура
правіць- М. А. Гугнін. Экслібрыс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Минаев Е., Фортинский С. Экслибрис. М., 1970;
- Тычына А., Шматаў В. Беларускі кніжны знак. Мн., 1975;
- Ивенский С. Г. Книжный знак: История, теория, практика худож. развития. М., 1980.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Экслібрыс