Адкрыць галоўнае меню

Суплоддзе (лац.: infructescentia) — сукупнасць спелых пладоў, якія ўтварыліся ў межах аднаго суквецця, выразна адасобленая ад пабегаў і іншых суплоддзяў.

Суплоддзі могуць быць як досыць друзлымі, калі плады сядзяць на адасобленай пладаножцы (вінаград, рабіна, каліна і інш), так і больш кампактызаванымі — з сухіх свабодных аднанасенных пладоў, акружаных абгорткай (астракветныя) або сакавітым ёмішчам (інжыр). Пры далейшай спецыялізацыі суплоддзі зрастаюцца голыя плады (панданус, ліквідамбар) або навакольныя калякветнікі — сакавітыя (шаўковіца) ці сухія (бурак). Буйныя суплоддзі ўтвараюць ананасы, хлебнае дрэва, маклюры, пры гэтым плён зрастаюцца з воссю і іншымі элементамі суквеццямі.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).