Каліна звычайная

Від раслін

Калі́на звыча́йная[1][2] ці Калі́на чырво́ная (Viburnum opulus) — лістападны куст, від роду Каліна (Viburnum) сямейства Адоксавыя (Adoxaceae). Плады ядомыя, але гаркаватыя на смак (асабліва да першых замаразкаў). Кара і плады выкарыстоўваюцца ў навуковай і народнай медыцыне. Каліна цэніцца як дэкаратыўная расліна. Распаўсюджана ва ўмераным клімаце Еўропы і Азіі. Сустракаецца па ўсёй Беларусі.

Каліна звычайная

Агульны выгляд квітнеючай дарослай расліны, Карлсруэ, Германія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Viburnum opulus L. (1753)

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35270
NCBI  85293
EOL  488690
IPNI  326268-2
TPL  kew-2458547

У культуры і народнай творчасці многіх славянскіх народаў (у тым ліку і беларусаў) каліна сімвалізуе дзявочую прыгажосць і нявіннасць. Каліна з’яўляецца частым матывам народных песень, вясельных абрадаў.

Каліна звычайная, каліна[3][4][5][6][7][8], калін-дзерарава[9].

Батанічнае апісанне

правіць
 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Каліна звычайная — куст[10], радзей дрэва, з шаравата-бурай карой[11], пакрытай падоўжнымі расколінамі, вышынёй 1,5-4 метра. Дажывае да 50 гадоў і больш[12].

Парасткі і пупышкі

правіць

Парасткі круглявыя, часам рабрыстыя, голыя, месцамі шаравата-белыя, а наогул жаўтлява-бурыя, часам з чырванаватым адценнем. Чачавічкі  (руск.) буйныя, да 57 мм. Стрыжань бялёсы з рудаватым адценнем, прыкладна шасціграннай формы.

Пупышкі з дзвюма зрослымі вонкавымі лускавінкамі, яйкападобныя, трохі завостраныя, чырванавата-зялёныя. Лускі ля асновы зеленаватыя ці шэрыя, зверху чырвона-бурыя, слаба бліскучыя, безвалосыя, часам клейкія. Бясплодныя парасткі заканчваюцца адной канцавой пупышкай, а пладовыя — дзвюма ілжыва-канцавымі пупышкамі (паміж пупышкамі відаць канец парастка). Бакавыя пупышкі прыціснутыя. Ліставыя рубцы ліставых пупышак цалкам злучаюцца[13].

Лісты чаранковыя, супраціўныя, шырокаяйкападобныя або круглявыя, даўжынёй 5-8 (10[14]) см і 5-8 см шырынёй[14], трох-пяцілопасцевыя[10], востраканцовыя, з круглявым клінаватым неглыбока-сэрцападобным аснаваннем, з трыма галоўнымі пальчата разыходнымі жылкамі, зверху цёмна-зялёныя, голыя, маршчыністыя, знізу шаравата-зялёныя[10][11], больш-менш мякка і густа бархаціста апушаныя, радзей амаль голыя, акрамя бародак у кутах жылак; лопасці лісця завостраныя або адцягнутыя ў кароткае вастрыё, сярэдняя лопасць няроўна чатырохвугольная, з больш-менш паралельнымі бакамі, трохі звужаная ля асновы, радзей, гэтак жа, як і бакавыя, яйкападобная; па краі сярэдняя ўверсе, а бакавыя галоўным чынам з вонкавага боку, з буйнымі няроўнымі астраватымі або завостранымі зубцамі, радзей цэльнакрайнія; хвосцікі 1-2 см даўжынёй, пакрыты бароздамі, ля асновы з дзвюма прырослымі рэшткамі прылісткаў, наверсе з дзвюма — чатырма дыскападобнымі залозкамі. Увосень лісце набывае яркую афарбоўку — ад аранжава-чырвонай да пурпурнай.

Суквецці і кветкі

правіць
 
Кветкі з тычынкамі буйным планам

Кветкі гетэраморфныя, з падвойным калякветнікам, сабраныя ў плоскія парасонападобныя 6-8 прамянёвыя мяцёлкі 5-8 см у дыяметры[14], на кветканосе 2,5-5 см даўжынёй[14]; усе часткі суквецця голыя або з рассеянымі вельмі дробнымі залозкамі; краявыя кветкі на кветаножках 1-2 см даўжынёй[14], бясплодныя[10], плоскія, белыя, духмяныя[10][11], у 4-5 разоў буйнейшыя за ўнутраныя, 1-2,5 см у папярочніку[14], з пяццю няроўнымі адваротнаяйкападобнымі долямі вяночка; сярэднія — двухполыя, сядзячыя або амаль сядзячыя, белыя ці ружавата-белыя, каротка-званочкавыя[10], каля 5 мм у дыяметры, з шырокімі тупымі лопасцямі, у 1,5 раза даўжэйшымі за трубачку. Суквецці размешчаны на верхавінах маладых галін. Тычынак пяць, яны ў 1,5 раза даўжэйшыя за вяночак, з жоўтымі пыльнікамі. Песцік з ніжняй трохгнёздавай цыліндрычнай завяззю, з вельмі кароткім канічным слупком і трохраздзельным рыльцам. Цвіце ў канцы мая — пачатку чэрвеня[10][11] на працягу 10-14[15] (15—25) дзён[16].

Пылковыя зёрны трохбарознава-оравыя, шарападобнай або эліпсаідальнай формы. Даўжыня палярнай восі 24,2-25,3 мкм, экватарыяльны дыяметр 19,8-25,3 мкм. У абрысе з полюса круглява-трохлопасцевыя, з экватара — круглявыя, радзей эліптычныя. Разоры шырынёй 4-5,5 мкм, доўгія, з роўнымі бакамі, з адцягнутымі завостранымі канцамі. Поры круглявыя, дыяметрам, роўным шырыні разор, або трохі шырэйшыя. Мембрана баразён і пор гладкая або дробназярністая. Таўшчыня экзіны 2,8-3 мкм. Стрыжанькі тонкія, шчыльнастаячыя, з круглявымі галоўкамі, даўжыня стрыжанькоў 1,5-2 мкм. Скульптура сеткаватая, вочкі сеткі вуглаватыя, часта выцягнутыя, з найбольшым дыяметрам 2-2,5 мкм, каля баразён ячэйкі зменшаны да 0,5-0,6 мкм. Пылок жоўтага колеру[15]. Формула сярэдніх кветак:   [17], краявых —  [18].

 
Плады каліны
 
Плады

Плады — авальныя або шарападобныя ярка-чырвоныя касцянкі дыяметрам ад 8 да 10 мм[11], з афарбаванай чырвоным сокам, буйной пляскатай шырокасэрцападобнай, амаль круглай цвёрдай костачкай[10] даўжынёй 7-9 мм, на верхавіне коратка завостранай, з трохі няроўнай паверхняй. Костачка займае вялікую частку плода[11]. Вага 1000 семачак 21-31 г, па іншых дадзеных 46 г[16].

Плады сакавітыя, але з гаркаватым даўкім смакам[10], пасля першых маразоў гарката знікае або становіцца меншай. Плады спеюць у жніўні — верасні[10]; у Батанічным садзе АН РФ — у канцы верасня — пачатку кастрычніка[16]. Застаюцца на галінах вельмі доўга, нават зімой[10].

Тэрмін захоўвання насення — 24 месяцы[16].

Распаўсюджанне і экалогія

правіць

Каліна непатрабавальная да ўмоў, лёгка пераносіць засухі і маразы, аднак, найбольш распаўсюджана ва ўмераным клімаце Еўропы[10] і Азіі. Сустракаецца паўсюль у Еўрапейскай частцы Расіі, акрамя поўначы і паўднёвага-ўсходу, на Каўказе і ў Крыме[10], у Заходняй Сібіры на поўдзень ад 61° паўночнай шыраты[11], ва Усходняй Сібіры (у басейнах рэк Енісея і Ангары, у паўднёва-заходнім Прыбайкаллі), у Казахстане (ізаляваныя месцазнаходжанні ў Заходнім і Паўночным Казахстане, Саур, Тарбагатай), у Сярэдняй Азіі (адзінкава ў Джунгарскім і Заілійскім Алатау і ў Чу-Ілійскіх гарах  (руск.)), у Заходняй Еўропе, у Малой Азіі, Паўночнай Афрыцы.

У Беларусі сустракаецца паўсюдна як дзікарослы куст, разводзіцца ў садах і парках дзеля прыгожых, духмяных кветак і дэкаратыўных пладоў[10].

Святлалюбная расліна, але выносіць некаторае зацяненне. У цені звычайна не плоданасіць. Мезафіт, мікратэрм, мезатроф. У стэпавых раёнах расце звычайна ў вусцях рэк, у лясной зоне аддае перавагу ўвільготненым глебам, сустракаецца як на берагах вадаёмаў, так і на лясных палянах  (руск.), узлесках, на высечках, уваходзіць у склад падлеску, ніколі не дамінуючы ў ім[11]. Сустракаецца ў падлеску сярэдня- і паўднёватаёжных лясоў: на захадзе Рускай раўніны — з елкі звычайнай (Picea abies), у Перадураллі — з Picea obovata і Abies sibirica, а таксама ў цёмнахваёвых лясах Кузнецкага Алатау. Уваходзіць у падлесак шыракаліста-яловых лясоў Эстоніі, дубова-хваёвых лясоў Палесся, дубова-піхтава-яловых лясоў Паўднёвага Урала, шыракалістых лясоў Украіны, Каўказа, дубова-грабавых і грабіннікава-дубовых лясоў Крыма. Расце ў падлеску пойменных лясоў: чорнаальховых; радзей у пойменных дубняках; у тапалёўніках у поймах рэк Паўночнага Каўказа. На Калхідскай нізіне сустракаецца ў падлеску альшаннікаў з чорнай вольхі. У Калхідзе багатая на лясных балотах з тарфяным грунтам у падлеску Pterocarya і вольхі чорнай[19].

На Алтаі заўважана ў бярозава-асінавых лясах. У лесастэпу і на поўначы стэпу стварае пойменныя хмызняковыя зараснікі.

Насякомаапыляемая расліна. Функцыю прыцягнення насякомых у суквецці выконваюць краёвыя бясплодныя кветкі. Асноўнымі апыляльнікамі з’яўляюцца жукі, а таксама тыя віды двухкрылых і перапончатакрылых, якія сілкуюцца пылком[20].

Заахор. Плады да самай глыбокай восені застаюцца на галінках і разносяцца птушкамі. Сухія плады і насенне разносяцца ветрам. Размнажаецца каліна таксама парасткамі і каранёвымі атожылкамі[20].

Раслінная сыравіна

правіць

У якасці лекавай сыравіны  (руск.) выкарыстоўваюць плады каліны (лац.: Fructus Viburni) і кару каліны (Cortex Viburni)[11].

Плады збіраюць у перыяд поўнай спеласці, зразаючы разам з пладаножкай. Сушаць у сушылках пры тэмпературы 60-80 °C або на паветры пад навесамі, на гарышчах, падвешваючы іх пучкамі. Пасля сушкі пладаножкі аддзяляюць[21]. Ураджайнасць пладоў у Кіраўскай вобласці ў ельніку-зеленамошніку 18-23 кг/га[22].

У пладах маюцца вугляводы: цукроза, фруктоза, глюкоза, маноза  (руск.), галактоза, ксілоза, рамноза  (руск.), арабіноза  (руск.), поліцукрыды; пекцінавыя рэчывы, арганічныя кіслоты: ізавалерыянавая і воцатная (да 3 %); трыцерпеноіды: алеанолавая і хедэрагенавая кіслоты і іх ацэцільныя вытворныя, урсолавая кіслата; стэроіды, вітамін C (да 0,09 %) і карацін; фенолкарбонавые кіслоты і іх вытворныя: хларагенавая, неахларагенавая, вытворныя n-дыгідраксікарычной кіслаты; дубільныя рэчывы (да 3 %), кацехіны, флаваноіды, самбуцын; вышэйшыя тлустыя кіслоты: мірысцінавая, пальміцынавая, сцеарынавая, алеінавая, лінолевая, ліналенавая, арахінавая, бегенавая, лігнацерынавая, цэрацінавая. Плады багатыя солямі калію[21].

Карані

правіць

Карані ўтрымліваюць эфірны алей, трытэрпеноіды, вітамін C і вітамін K  (руск.).

Галіны, драўніна і кара

правіць

Галіны ўтрымліваюць эфірны алей, у яго складзе саліцын  (англ.), дубільныя рэчывы.

Кару збіраюць вясной падчас руху соку да распускання пупышак, падвяльваюць, затым сушаць у сушылках пры тэмпературы 50—60 °C або ў памяшканнях з добрай вентыляцыяй[21]. Ураджайнасць кары — 250—600 г/м², з адной расліны можна атрымаць 45—140 г[11].

Кара ўтрымлівае вугляводы і роднасныя злучэнні: цэлюлозу, пекцін, смолы (да 6,5 %), флабафен, фітастэрыны  (руск.), мірыцылавы спірт; эфірны алей, у яго складзе арганічныя кіслоты: валерыянавая  (руск.), мурашыная, воцатная, капрылавая  (руск.), капронавая  (руск.), ліналенавая  (руск.); трытэрпеноіды, ірыдоіды  (руск.) 2,73—5,73 %, сапаніны, алкалоіды, вітамін C, фенолкарбонавыя кіслоты і іх вытворныя: хларагенавая, неахларагенавая, кафейная  (руск.), вытворныя о-дыгідраксікарычнай кіслаты, лігнін, дубільныя рэчывы, катэхіны  (руск.); кумарыны: скапалетын, эскулетын, скапалін, эскулін; флаваноіды, антрахіноны, гліказід вібурнін[11], лейкаантацыяніны; вышэйшыя тлустыя кіслоты: мірысцінавая  (руск.), пальміцынавая  (руск.)), стэарынавая, алеінавая, лінолевая, арахінавая  (руск.), бегенавая  (руск.), лігнатэрынавая  (руск.), церацінавая  (руск.).

Драўніна змяшчае дубільныя рэчывы.

Кветкі і лісце

правіць

Кветкі ўтрымліваюць урсолавую кіслату, вітамін C, флаваноіды[23]: астрагалін, пеаназід, 3-глюказід, 3-рамназід і 3,7-дыглюказід кверцэцін, кемпферол, 3-глюказід і 3,7-дыглюказід кепферола.

Лісце ўтрымлівае віяпурыдаль, урсолавую кіслату, ірыдоіды, стэроіды, алкалоіды, вітамін C; фенолы і іх вытворныя: арбуцін  (руск.), фуркацін, саліцын, складаныя эфіры саліцына; фенолкарбонавыя кіслоты і іх вытворныя: хларагенавую, неахларагенавую, кававую, вытворныя о-дыгідраксікарычнай кіслаты; дубільныя рэчывы, катэхіны; кумарыны: скапалетын, эскулетын, скапалін, эскулін; флаваноіды: астрагалін, 3-галактазід, 3-рамназід і 3,7-дыглюказід кверцэцін, 3-глюказід і 3,7-дыглюказід кемпферолу; антацыяны: 3-глюказід, 3-арабіназілсамбубіязід цыянідзіна, пеанідзін; вышэйшыя тлустыя кіслоты: мірысцінавая, пальміцынавая, сцеарынавая, алеінавая, лінолевая, ліналенавая, арахінавая, бегенавая, лігнацерынавая, цэрацінавая.

Насенне

правіць

Насенне ўтрымлівае тлусты алей (20 %), вышэйшыя тлустыя кіслоты: мірысцінавая, пальміцынавая, сцеарынавая, алеінавая, лінолевая, ліналенавая, арахінавая.

Вырошчванне

правіць

Від вырошчваюць амаль выключна як дэкаратыўную расліну. Сыравіну траў і пладоў для вытворчасці прадуктаў харчавання ў асноўным атрымліваюць з дзікіх раслін. У 1974 годзе спробы ўвесці каліну ў культуру як пладовае дрэва былі зроблены ў СССР. Яна былі шырока распаўсюджана ад Уральскіх і Каўказскіх хрыбтоў да Далёкага Усходу. Сёння сады гэтага віду яшчэ захаваліся на Салавецкіх астравах, у непасрэднай блізкасці ад горада Архангельска, Котласа, Салікамска і Усурыйска.

Агратэхніка пры пасадцы насення

правіць

Насенне мае патрэбу ў двухэтапнай стратыфікацыі  (руск.): першы этап — пры 30°, а лепш пры 20° (18 гадзін) і 30° (6 гадзін) або пры ўздзеянні зменнай тэмпературы 10° і 30° (6-15 месяцаў) для даразвіцця зародка  (руск.), прарастання і развіцця каранёвай сістэмы; другі этап — пры 5-10° на працягу 2-4 месяцаў для ліквідацыі спакою эпікаціля і ўтварэння парасткаў[24].

Пасеў насення ў гадавальніках адбываецца ў кастрычніку наступнага за іх зборам года[16].

Значэнне і ўжыванне

правіць

Плады даюць чырвоную фарбу, кара — чорна-зялёную фарбу для воўны, лісцем афарбоўваюць тканіны па пратравы ў розныя тоны.

На працягу паўтара месяца (пачынаючы з чэрвеня) дае меданосным пчолам нектар і пылок[25]. Прадуктыўнасць нектара 15 кг/га[26].

Каштоўнае дрэва ў меліярацыйных насаджэннях як глебаахоўная расліна.

 
 
 
Каліна звычайная. Злева направа: суквецце; гронка спелых ягад; гронка з ягадамі пад снегам

Ужыванне ў кулінарыі

правіць

Плады маюць своеасаблівы араматычны букет і горкі прысмак, які пасля замаразкаў знікае. Ягады выкарыстоўваюцца для падрыхтоўкі сокаў, налівак, настоек, він, кісялёў, экстрактаў, якія адрозніваюцца вострым кіслым смакам. З іх рыхтуюць таксама начынку для пірагоў, прыправы да мясных страў[11].

Дзякуючы высокаму ўтрыманню пекцінаў плады выкарыстоўваюць для гатавання мармеладу і пасцілы[11].

З соку робяць воцат.

Пры ўжыванні насенне аказвае танізуючае дзеянне, часам яго выкарыстоўваюць як заменнік кавы[19].

Ужыванне ў медыцыне

правіць

Кара, якую нарыхтоўваць у красавіку — маі, выкарыстоўваецца ў медыцыне[11]. Яна выкарыстоўваецца для памяншэння і спынення матачных крывацёкаў  (руск.), а таксама пры балючых менструацыях  (руск.). Вібурнін, які ўтрымліваецца ў кары, узмацняе тонус маткі і аказвае некаторае сасудазвужальнае дзеянне[11]. У практычнай медыцыне кара выкарыстоўваецца:

Працяглы прыём прэпаратаў кары каліны зніжае ўтрыманне халестэрыну ў крыві і паказаны пры гіпертанічнай хваробе, атэрасклерозе[38].

У гамеапатыі выкарыстоўваецца эсэнцыя кары пры альгадысменарэі і як спазмалітычнае[39][40].

Свежыя плады і настой пладоў выкарыстоўваюцца як агульнаўмацавальны, патагонны, слабільны сродак; пры ацёках сардэчнага і нырачнага паходжання, гіпертанічнай хваробе, неўрозах, антацыдных гастрытах, калітах, захворваннях печані, дэрматытах; экстракт аказвае раназажыўляльнае дзеянне. Плод у выглядзе збору ўжываюць як вітамінавы сродак, а таксама як сродак, які ўзмацняе скарачэнне сардэчнай мышцы, дыўрэтычны і патагонны[21].

У народнай медыцыне шырока выкарыстоўваюцца ўсе часткі каліны. Адвар кары памяншае і спыняе розныя ўнутраныя крывацёкі, асабліва матачныя, узмацняе тонус маткі, звужае крывяносныя сасуды і аказвае проціспазматычнае, супрацьсутаргавае і заспакаяльнае дзеянне.

Каліну звычайную шырока ўжывалі ў народнай медыцыне розных краін:

Сок свежых пладоў у мінулым ужывалі для вывядзення вяснушак і выдаленні вугроў, для адбельвання скуры.

Адвар кары выкарыстоўваецца ў ветэрынарыі як гемастатычнае і паляпшальнае для стрававання. Адвар, настой кветак — пры катаральным запаленні, для лячэння яшчуру ў буйной рагатай жывёлы.

У дэкаратыўным садаводстве

правіць
 
Восеньская афарбоўка каліны

Каліну вырошчваюць у садах і парках як дэкаратыўную расліну. Выведзены садовыя формы і сарты, якія адрозніваюцца вышынёй расліны, колерам і формай лісця, тэрмінамі і інтэнсіўнасцю цвіцення і так далей. Сярод іх, напрыклад, Viburnum opulus f. roseum L., (Viburnum opulus f. sterilis DC.), ці 'Буль-дзе-неж', ці 'Снежны ком (шар)', дзе ўсе кветкі буйныя, бясплодныя, сабраны ў шарападобнае воблака суквеццяў.

Марозаўстойлівы куст: вытрымлівае доўгае паніжэнне тэмпературы да −25 — −35 °C і ніжэй[16]. Ценевынослівая[16]. Да ўрадлівасці глебы сярэднепатрабавальная, расце на параўнальна небагатых супясчаных і падзолістых глебах[16]. Каліна амаль не пашкоджваецца прамысловымі газамі і не пакутуе ад дыму[15].

Некаторыя сарты

правіць

Дэкаратыўныя

правіць
 
Viburnum opulus 'Roseum'
  • 'Compactum' ('Кампактум'). Вышыня кустоў 1-1,5 м. У Маскве 7-гадовыя расліны маюць вышыню 1,5-2 м. Дыяметр кроны 1,4-1,6 м. У Галоўным батанічным садзе імя М. В. Ціцына РАН  (руск.) у 5 гадоў вышыня 0,8 м, дыяметр кроны 80 см. Цвіце ў канцы вясны — пачатку лета на працягу 2 тыдняў. Кветкі духмяныя, белыя або белыя з ружаватасцю. Плады ярка-чырвоныя. Тэмп росту павольны. Цвіце і пладаносіць багата, з 4-5 гадоў. Месцазнаходжанне: сонца, паўцень[49][50]. Зона зімаўстойлівасці (USDA-зона): 4—8[51].
  • 'Roseum' ('Разеум', 'Бульдзенеж'). Найбольш распаўсюджаны сорт каліны звычайнай. Атрыманы ў Францыі селекцыянерам Лемуанам. Вышыня кустоў 2,5-4 м. Крона шырокараскідзістая. У Маскве 50-летнія расліны дасягаюць вышыні 5-6,3 м, дыяметр кроны 3,8-4,6 м. У Галоўным батанічным садзе імя М. В. Ціцына РАН  (руск.) у 25 гадоў вышыня 4,0 м, дыяметр кроны 300 см. Суквецці шарападобныя, складаюцца з бясплодных кветак, спачатку зеленаватых, затым ярка-белых. Пры адцвітанні кветкі ружавеюць. Цвіценне ў чэрвені — пачатку ліпеня, багатае, працягласць — больш за два тыдні. Тэмп росту сярэдні. Узімку часткова абмярзае. Укараняецца да 100 % вясновых і летніх чаранкоў[50]. Зона марозаўстойлівасці (USDA-зона): 4—8[52].

Пладовыя

правіць
 
Шэраг калінавых кустоў

Селекцыі УНДІС імя І. В. Мічурына[53]:

  • 'Красный коралл' ('Чырвоны карал') — сорт сярэдняга тэрміна паспявання. Спелыя плады ярка-чырвоныя, круглявай формы, масай да 0,9 г са слабагоркім смакам, вельмі духмяныя. Сорт адрозніваецца кампактнай формай сярэднерослага куста, высокай шчыльнасцю гронак і ўраджайнасцю, нярэдка перавышае 10 кг з куста. Мае працяглы тэрмін захоўвання і высокую транспартабельнасць пладоў універсальнага выкарыстання. Атрыманы пасевам насення ад вольнага апылення.
  • 'Гранатовый браслет' ('Гранатавы бранзалет') — cорт універсальнага прызначэння з цёмна-бардовымі пладамі авальнай формы, са шчыльнай скуркай. Маса ягады часта перавышае 1 г. Плады з прыемным, слабагоркім густам прыдатныя для ўжывання ў свежым выглядзе. Пэндзаль вельмі шчыльная, шарападобнай формы. Ураджайнасць высокая, у асобныя гады можа дасягаць 15 кг пладоў з куста. Адметнай асаблівасцю сорту з’яўляецца яго ўстойлівасць да тлі, раскідзістая форма сярэднерослага куста. Атрыманы пасевам насення ад свабоднага апылення.

Селекцыі НДІ садаводства Сібіры імя М. А. Лісавенкі:

  • 'Таежный рубин' ('Тайговы рубін') — сорт сярэдняга тэрміна паспявання, універсальнага прызначэння, самабясплодны. Куст высокі, да 3,5 м, з акругла-авальнай кронай. Плады масай 0,5-0,6 г, шарападобнай формы, цёмна-вішнёвыя, слаба-горкія, з невялікай саладосцю, прыемныя на смак. Сярэдняя ўраджайнасць 9,5 кг з куста. Зімаўстойлівы, вільгацелюбівы, не пашкоджваецца вясновымі замаразкамі. Устойлівы да шкоднікаў і хвароб.
  • 'Зарница' ('Зарніца') — сорт тэхнічнага прызначэння, з горка-кіслым смакам пладоў. Саспелыя плады светла-чырвоныя эліпсаідальна-завостранай формы. Маса пладоў сярэдняя, трохі перавышае 0,5 г. Куст сярэдняй велічыні, з ураджайнасцю не вышэй за 5 кг з куста.

Селекцыі УНДІГ і СПР  (руск.):

  • 'Красная Гроздь' ('Чырвоная Гронка') — сорт з выдатным кісла-салодкім смакам са слабай горыччу, прыдатны для ўжывання ў свежым выглядзе. Маса пладоў 0,74 г, агульная ўраджайнасць 4 кг з куста.

Шкоднікі

правіць
 
Ліст каліны, пашкоджанай Pyrrhalta viburni
 
Бураковая тля на маладых парастках расліны

Каліна даволі ўстойлівая да хвароб і шкоднікаў, але расліны, якія растуць у неаптымальных арэалах, напрыклад, у сухіх раёнах, могуць пашкоджвацца тлёй (Aphidoidea)[54], такімі відамі, як бураковая тля (Aphis fabae), Aphis viburni і Ceruaphis eriophori, у выніку чаго скручваецца і дэфармуецца лісце[55]. Чорная тля і звязаныя з ёю мурашкі збіраюцца ў верхняй частцы маладых парасткаў, псуючы эстэтычнае ўражанне. Сілкуюцца лісцем лічынкі і дарослых асобін Galerucella viburni, якія выгрызаюць ліставыя пласцінкі, часта да самых жылак[55]. Гэты від родам з Еўропы і Азіі, але ў другой палове XX стагоддзя трапіў за акіян і стаў сур’ёзным шкоднікам паўночнаамерыканскай каліны. Заражаныя расліны патрабуюць распылення інсектыцыдаў[56]. Лісце схільнае да грыбковых захворванняў. Erysiphe sparsa прыводзіць да пачырванення лісця. Ascochyta viburni прыводзіць да ўтварэння яркіх плям дыяметрам каля 1 см з чырвонымі палямі. Пад уплывам інфекцыі Stigmina tinea з’яўляюцца карычневыя плямы на абодвух баках ліста.

Сярод шкоднікаў таксама можна назваць Acleris schalleriana, гусеніцы якой жывуць у згорнутым лісці некаторых відаў каліны, у тым ліку Viburnum lantana і каліны звычайнай.

Цікавыя факты

правіць

У Нагорным Карабаху горцы ўжывалі галінку каліны з развілкаю ад «сурокаў»[57].

Інфравідавыя таксоны

правіць
  • Viburnum opulus var. calvescens (Rehder) H.Hara
    syn. Viburnum opulus f. puberulum (Kom.) Sugimoto, Viburnum opulus var. sargentii (Koehne) Takeda, Viburnum pubinerve Blume ex Miq., Viburnum pubinerve f. calvescens (Rehder) Nakai, Viburnum pubinerve f. puberulum (Kom.) Nakai, Viburnum sargentii var. calvescens Rehder, Viburnum sargentii f. calvescens (Rehder) Rehder, Viburnum sargentii f. glabra Kom., Viburnum sargentii f. puberula Kom., Viburnum sargentii var. puberulum (Kom.) Kitag.
  • Viburnum opulus subsp. trilobum (Marshall) R.T.Clausen
    syn.: Viburnum trilobum Marshall[58].

Каліна ў культуры

правіць

Беларуская культура

правіць
 
Плады каліны

Каліна ў беларускім фальклоры — сімвал цнатлівасці, чысціні, прыгажосці[59].

Так, у беларускім фальклоры маладая дзяўчына параўноўваецца з вярбой, калінай, рабінай, бярозай[59]. У беларусаў быў звычай: калі бацькі аддавалі дачку замуж далёка ад дому, маці каля хаты саджала каліну і па яе росце, квітненні меркавала, як жывецца дачцэ ў далёкай старонцы[59]. Вобраз каліны як маладой дзяўчыны выкарыстоўвалі многія беларускія паэты і пісьменнікі. Напрыклад, у вершы Я. Купалы «Над ракою ў спакою» можна бачыць:

Над ракою ў спакою
Зацвітала каліна;
У сяле за ракою
Вырастала дзяўчына.

Яркі чырвоны колер ягад каліны традыцыйна асацыяваўся з крывёй[60][61]. У замовах на спыненне крыві часта гаворыцца пра чырвоную ружу ці каліну: «як расліны не прымаюцца, так і кроў не з’яўляецца».

Па старажытных павер’ях, чырвоны колер валодаў вялікай сілай, таму паўсюдна лічылася, што ягады каліны ахоўваюць ад нячыстай сілы і сурокаў[60].

11 верасня на Беларусі святкаваўся Калінавік (Іван Калінавік, Ян, Галавасек, Іван Крываўнік, Галаварэз), у гэты дзень збіралі ягады каліны[62]. Ужо сама назва свята падказвала паклапаціцца і пра ўласную галаву. А каб яна не балела, ламалі на Галавасека каліну, што якраз паспявала, і варылі з яе кісель ці кашу з аржаной мукой і цукрам[63].

Немагчыма выключыць прысутнасць каліны ў абрадах сямейнай накіраванасці. Напрыклад, у вясельным абрадзе каліна павінна была забяспечыць маладым шчаслівае сямейнае жыццё. Часам у вясельных песнях сваты, калі сустракалі гасцей на вяселле, «рабілі мост з каліны». У адной з песень дзяўчына просіць «пракласці да яе калінавы масток», г. зн. прыслаць да яе сватоў[60].

Сяброўкі нявесты запляталі ягады каліны ў вясельны вянок нявесты, у косы замест чырвоных стужак. Па народных уяўленнях, каб маладыя кахалі адно аднаго ўсё жыццё, каліна павінна быць абавязкова ў вясельным вяночку маладой[60].

Галінкі каліны з яркімі чырвонымі ягадамі вешалі на сцены хаты, дзе спраўлялі вяселле. На поўдні Беларусі галінку каліны вешалі на хаце як знак, што ў гэтай хаце дзяўчыну выдаюць замуж[60].

Ягадамі каліны ўпрыгожвалі вясельны каравай[60].

Калінай называлі «прыгажосць» невесты (яе цнатлівасць). Нездарма ў вясельных песнях пяецца пра тое, што «хадзіць за калінай, браць, ламаць, секчы яе» значыць выдаваць дзяўчыну замуж[60].

У пахавальнай абраднасці каліна прысутнічае як праваднік у іншы свет. Устойлівае спалучэнне «калінаў мост  (руск.)»[64] — адзін з шырока распаўсюджаных вобразаў у славянскім фальклоры — пераход праз багну, мяжу на месца сустрэчы чалавека з той, пабочнай, магічнай сілай. Каліна расце ў нізкіх месцах, а значыць, побач з «падземным царствам». У шматлікіх славянскіх баладах у каліну ператвараецца нявестка, якую пракляла свякроў; дзяўчынка, якую сілай выдалі замуж, і г.д.

У шматлікіх народных песнях чалавек, які загінуў на чужыне, просіць, каб птушкі аднеслі вестку на бацькаўшчыну[60]. Таксама часта спалучаецца вобраз магілы і каліны:

У вершы М. Багдановіча «Краю мой родны! Як выкляты Вогам…»:

Там дзе панура схілілась каліна,
Беднаго хлопца магіла.

У яго ж вершы «Над магілай»:

На магіле адзінока
Каліна расце;

Польская культура

правіць

Каліна займае асаблівае месца ў традыцыі і мастацтве палякаў. Як сімвал дзявоцкай некранутасці каліна абавязковае ўпрыгожанне вясельных каравая і вянкоў, ёй прысвячаюцца многія вясельныя песні[65]. Каліна таксама была крыніцай натхнення для пісьменнікаў і аўтараў народных песень. У 1952 годзе, у цыкле «Курпіёўскія песні» (польск.: Pieśni kurpiowskie) кампазітар Казімір Сікорскі  (руск.) адну з іх прысвяціў каліне[66].

Тэафіл Ленартовіч напісаў верш, прысвечаны каліне, спасылаючыся, у прыватнасці, на цыкл развіцця гэтай расліны ў розныя сезоны і тыповыя месцы вырастання. Верш паклаў на музыку Ігнацій Камароўскі  (руск.), на магільнай пліце якога на Варшаўскіх могілках зроблены надпіс «Песняру Каліны землякі» (польск.: Śpiewakowi Kaliny ziomkowie)[67].

Расла каліна з лісцем шырокім,
Над сінім у гаю расла патокам,

У даўняй галіцкай песні таксама знаходзім спасылку на месца росту каліны[55]:

Ты пойдзеш гарой, ты пойдзеш гарой, а я далінай.
Ты заквітнееш ружай, ты заквітнееш ружай, а я калінай

Часта матыў каліны, які звычайна пазначае дзяўчыну, сустракаецца ў творах Юльюша Славацкага[68]. У «Баладыне  (польск.)» каліна згадваецца пяць разоў, таксама яна ўспамінаецца ў паэме «Бянёўскі»:

Ой! накармілі горкаю калінаю(…)
Добра? сарвана — ха? кветкі каліны, (…)
А цяпер чырвоная як каліна.

На Падляшшы каліну садзяць на магілах дзяўчат і юнакоў, як сімвал чысціні і смутку[69], прычым гэтыя кусты былі амаль недатыкальнымі. Злом ці выкопванне такога кустоўя былі такім цяжкім грахом, што злачынцаў чакала немінучая кара[68]. Здаралася так, што на могілках ад водару кветак шматлікіх калін можна было страціць нюх[70].

У Галіцыі галінкі каліны з фруктовымі букетамі былі часткай святкавання 15 жніўня Успення Багародзіцы  (руск.)[65].

Каліна як сімвал маладой дзяўчыны таксама сустракаецца ў адной з прыказак, сабраных Самуэлем Адальбергам  (польск.). Яе кажуць пасля смерці старой жонкі[68]

Пан Бог за глінай, я за калінай.

Каліна сыграла важную ролю ў польскім серыяле 1981 года «Ян Сэрца  (польск.)». Галоўны герой шукае чырвоную каліну, плады якой павінны вылечыць хворую маці. Выпадкова ён сустракае сваё каханне ў асобе жанчыны, якая носіць імя Каліна  (польск.)[71].

Украінская культура

правіць
 
Залатая памятная манета  (руск.) НБУ, прысвечаная каліне

Каліна звычайная — вельмі папулярная ў народзе, апетая ў народных песнях расліна. Калісьці ў старажытнасці яна звязвалася з нараджэннем Сусвету, вогненнай тройцы: Сонца, Месяца і Зоркі. Таму і назву сваю атрымала ад старажытнай назвы Сонца — «Кола»[72]. Часам яе лічаць сімвалам Украіны  (укр.)[73].

Яе значная распаўсюджанасць на тэрыторыі Украіны, спалучанасць з сямейна-бытавымі, каляндарнымі абрадамі (вяселле, пахаванне, восеньскі абрад «паход на каліну» і інш.) абумовіла сімвалізм каліны, якая стала мастацкім вобразам. Найбольш гэты старажытны фальклорны вобраз выступае словам-сімвалам як дамінанта ў асацыятыўнай сувязі каліна — дзяўчына (маці), каліна — Украіна, каліна — кроў. Дамінуе агульнараспаўсюджаная блізкасць «каліна — дзяўчына». Гэтую ўстойлівую асацыяцыю разглядалі выдатныя фалькларысты Мікалай Кастамараў, Аляксандр Весялоўскі, Аляксандр Пацябня  (укр.)[74].

Мноства народных легенд і казак складзена пра каліну. Сярод іх такія вядомыя як «Калінавая жалейка», «Калінавы мост», «Пра Каліну і Кілімку».

Таксама каліна лічылася «вясельным дрэвам» і была абавязковай удзельніцай вясельнага абраду. Галінамі каліны ўпрыгожвалі сталы, вясельныя караваі, дзявочыя вянкі і падарункі.

Другі від сімвалічнай блізкасці каліна — Украіна ўласцівы больш стралецкім і паўстанцкім песням. Плады каліны сталі сімвалам мужнасці людзей, якія аддалі сваё жыццё барацьбе за Украіну. Для ўкраінцаў, якія адстойвалі агульнанацыянальныя інтарэсы, вялі непрымірымую барацьбу з прыгнятальнікамі ўкраінскага народа, дэвізам сталі варыянты песні С. Чарнецкага  (укр.), Р. Труха  (укр.) «Ой у лузе чырвоная каліна  (укр.)»[74]:


 
Плады каліны
…А мы тую чырвоную каліну падымем,
А мы нашу слаўну Украіну, гэй, гэй, гэй, павесялім…

Дзякуючы чырвоным ягадам, якія нагадваюць кроплі крыві, каліна ва ўкраінскай мове стала сімвалам пралітай казацкай крыві. Гэтая архаічная сувязь слоў каліна — кроў па традыцыі захоўваецца і ў песнях ваеннай тэматыкі новага часу:

У дуброве пры даліне вецер павявае,
Там над стральцом каліна слёзанькі глытае.
Ой чырвоны тыя слёзы ў стралецкай ране,
Упаў бедны пры даліне, больш ужэ не ўстане

Гэтак жа і выраз «каліна на магіле» мае ўстойлівае сімвалічнае значэнне: тужлівая памяць па памерламу на чужыне маладому казаку або хлопцу, сыну, брату:

А на той магіле чырвоная каліна,
Па стральцу рыдае малада дзяўчына.

Ва ўсходне-цэнтральнай частцы канадскай правінцыі Альберта, дзе пражывае вялікая колькасць этнічных украінцаў і маецца шмат украінскіх цэркваў, а таксама таму, што ў лесастэпавай зоне расце каліна, група энтузіястаў, навукоўцаў і этнографаў, пры падтрымцы мясцовых адміністрацый заснавала ў гэтым месцы эка-турыстычны музей Каліна-кантры  (руск.), дзе знаходзіцца буйнейшая ў свеце пісанка.

Каліна ў мастацтве

правіць

Дэкаратыўнасць кветак каліны адлюстравана ў працах такіх мастакоў, як Сесіль Мэры Баркер  (руск.), Макс Штрэкенбах, Эдуар Вюяр, Таццяна Пата  (укр.) і іншых.

Зноскі

правіць
  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 140. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Назва Каліна звычайная згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  3. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  4. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  5. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  6. Рытов М. В.  (руск.) Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  8. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  9. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  10. а б в г д е ё ж з і к л м н Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.
  11. а б в г д е ё ж з і к л м н о Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Калина обыкновенная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 58-60. — 200 с. — 130 000 экз.
  12. Древесные породы мира. //Том 3/ Lhtdtcyst gjhjls CCCР / Под. ред. Калуцкого К. К.. — М.: Лесная промышленность, 1982. — С. 205. — 264 с.(недаступная спасылка)
  13. Проф. доктор с.-х. наук Новиков А. Л. Определитель деревьев и кустарников в безлистном состоянии. — Минск: Высшая школа, 1965. — С. 379. — 408 с.
  14. а б в г д е Соколов С. Я., Стратонович А. И. Род 2. Viburnum opulus L. — Калина // Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов. — 1962. — Т. VI. Покрытосеменные. Семейства Логаниевые — Сложноцветные. — С. 340—341. — 380 с. — 2 400 экз.
  15. а б в Бурмистров А. Н., Никитина В. А. Медоносные растения и их пыльца: Справочник. — М.: Росагропромиздат, 1990. — С. 77. — 192 с. — ISBN 5-260-00145-1.
  16. а б в г д е ё ж Соколова Т. А. Декоративное растениеводство. Древоводство. — М.: Издательский центр «Академия», 2004. — С. 29. — 352 с. — ISBN 5-7695-1771-9.
  17. Барабанов Е. И. Ботаника: учебник для студ. высш. учеб. заведений. — М.: Издат. центр «Академия», 2006. — С. 317. — 448 с. — ISBN 5-7695-2656-4.
  18. Сербин А. Г., Серая Л. М., Ткаченко Н. М., Слободянюк Т. А. Медицинская ботаника / Под ред. Серой Л. М.. — Харьков: Издательство НФаУ, 2003. — С. 182. — 364 с.
  19. а б в г Елина Г. А. Аптека на болоте. — Санкт-Петербург: Наука, 1993. — С. 236−239. — 496 с. — ISBN 5-02-026709-0.
  20. а б Жизнь растений// Том 5. Часть 2. Цветковые растения / Под. ред. Тахтаджяна А. Л.. — М.: Просвещение, 1981. — С. 375—378. — 512 с.
  21. а б в г Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь: Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — М.: Высш. шк., 1990. — С. 193. — ISBN 5-06-000085-0.
  22. Губанов И. А., Крылова И. Л., Тихонова В. Л. Дикорастущие полезные растения СССР. — М.: Мысль, 1976. — С. 310—312. — 360 с.
  23. Лікарські рослини: Енциклопедичний довідник/ Відп. ред. А. М. Гродзінський.—К.: Видавництво «Українська енциклопедія» імя М. П. Бажана, Український виробничо-комерційний центр «Олімп», 1992.—544с. ISBN 5-88500-055-7
  24. Seeds of woody plants in the United States. — Washington, 1974. — 883 с.
  25. Абрикосов Х. Н. и др. Калина // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 137. Архівавана 7 студзеня 2012.
  26. Глухов М. М. Медоносные растения. — М.: Колос, 1974. — С. 207. — 304 с.
  27. Машковский М. Д. 1 // Лекарственные средства: в двух частях. — Изд. десятое. — М., 1986. — 624 с.
  28. Машковский М. Д. 2 // Лекарственные средства: в двух частях. — Изд. десятое. — М., 1986. — 575 с.
  29. Михайленко Е. Т., Радзинский В. Е., Захаров К. А. Лекарственные растения в акушерстве и гинекологии. — Изд. второе. — К., 1987. — 191 с.
  30. Сендерихин М. А. Об использовании наших лекарственных ресурсов для практической гинекологии // Врачебное дело : часопіс. — 1937. — № 4. — С. 307—310.
  31. а б в Соколов С. Я., Замотаев И. П. Справочник по лекарственным растениям. — М., 1985. — 464 с.
  32. Шасс Е. Ю. Фитотерапия. — М., 1952. — 216 с.
  33. Завражнов В. И., Китаева Р. И., Хмелев К. Ф. Лекарственные растения Центрального Черноземья. — Изд. второе. — Воронеж, 1977. — 448 с.
  34. Лагерь А. А. Фитотерапия некоторых заболеваний. — Красноярск, 1986. — 112 с.
  35. Лекарственные растения в стоматологии. — Кишинёв, 1981. — 190 с.
  36. Кит С. М., Турчин И. С. Лекарственные растения в эндокринологии. — К., 1986. — 77 с.
  37. Лекарственные растительные средства в оториноларингологии. — К., 1983. — 64 с.
  38. Лавренов В. К., Лавренова Г. В. Современная энциклопедия лекарственных растений. — М.: ЗАО «ОЛМА Медиа Групп», 2009. — С. 103. — 272 с. — ISBN 978-5-373-02547-8.
  39. Гомеопатические лекарственные средства. — М., 1967. — 373 с.
  40. Boros G. Heil- und Teepflanzen. — Stuttgart, 1980. — 224 с.
  41. Антонов А. А. О врачебных растениях, растущих в Витебской губернии. — Витебск, 1888. — 43 с.
  42. Стоянов Н., Китанов Б. Диви полезни растения в България. — София, 1960. — 480 с.
  43. а б Дерябина Ф. И. Лекарственные растения и сборы, применяемые в народной медицине Коми-Пермяцкого национального округа // Вопросы фармакогнозии : журнал. — Л.: 1965. — № 3. — С. 215—224.
  44. Минаева В. Г. Лекарственные растения Сибири. — Новосибирск, 1970. — 272 с.
  45. Партанский Н. П. Практическая ботаника флоры Европейской России. — Курск, 1894. — 483 с.
  46. Йорданов Д., Николаев П., Бойчинов А. Фитотерапия. — Изд. третье. — София, 1976. — 352 с.
  47. Голышенков П. П. Лекарственные растения и их использование. — Изд. четвёртое. — Саранск, 1985. — 311 с.
  48. Gessner O. Die Gift- und Arzneipflanzen von Mitteleurope. — Heidelberg, 1953. — 804 с.
  49. Guelder rose на сайце BBC
  50. а б Виды калины на сайце Энциклопедия декоративных садовых растений
  51. Viburnum opulus (Compactum European Cranberry Bush) Архівавана 7 кастрычніка 2013. на сайце Backyard Gardener
  52. Viburnum opulus (Roseum European Cranberry Bush) Архівавана 7 кастрычніка 2013. на сайце Backyard Gardener
  53. Попова Е. И., Винницкая В. Ф., Хромов Н. В. Перспективы использования калины для производства продуктов функционального питания / Вестник МичГАУ, № 1 (руск.)
  54. Sarwa Andrzej J.: Mała encyklopedia doniczkowych roślin ozdobnych. Tarnów: Oficyna Wydawnicza Karat, 1994. ISBN 83-85601-39-2.
  55. а б в Seneta Włodzimierz, Dolatowski Jakub: Dendrologia. Warszawa: Wydawnictwa Naukowe PWN, 1997. ISBN 83-01-12099-1.
  56. Bugała Władysław: Drzewa i krzewy dla terenów zieleni. Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 1991. ISBN 83-09-00013-8.
  57. Федотов Г. Я. Древесная пластика. — М.: ЭКСМО, 2003. — С. 17. — 176 с. — (Академия мастерства). — ISBN 5-699-02802-1.
  58. Viburnum opulus на сайте The Plant List Архівавана 23 мая 2019.
  59. а б в Фалькларыстычныя даследаванні. Зборнік артыкулаў. В.6. Пад навуковай рэдакцыяй В. В. Прыемка, Т. А. Марозавай(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2016. Праверана 29 жніўня 2013.
  60. а б в г д е ё ж Каліна чырвоная
  61. Каліна Архівавана 4 сакавіка 2016.
  62. Верасень Архівавана 13 лютага 2016.
  63. 11 верасня — Калінавік (Іван Калінавік, ЯН, Галавасек, Іван Крываўнік, Іван Посны, Галаварэз, Сцянце
  64. Каліна(недаступная спасылка)
  65. а б Paluch Adam. Świat roślin w tradycyjnych praktykach leczniczych wsi polskiej. «Acta Universitatis Wratislaviensis». 752, 1984. Wrocław.
  66. Sikorski Kazimierz, Kalina : melodia kurpiowska : na chór mieszany a cappella. Biblioteka Polskiej Piosenki (польск.)
  67. Фота магілы І. Камароўскага
  68. а б в Ziółkowska Maria: Gawędy o drzewach. Warszawa: Ludowa Spółdzielnia Wydawnicza, 1983. ISBN 83-205-3485-2.
  69. Mamčur Fedor I., Gładun J.: Rośliny lecznicze w ogródku. Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Rolnicze i Leśne, 1988. ISBN 83-09-01356-6.
  70. Anna Mazerant: Mała księga ziół. Warszawa: Inst. Wyd. Zw. Zawodowych, 1990. ISBN 83-202-0810-6.
  71. Jan Serce (польск.)
  72. http://vyshyvanka.blox.ua/2008/06/Znaki-starodavnih-vishivanok.html Архівавана 13 студзеня 2010. «Знаки стародавніх вишиванок»] (укр.)
  73. Божок, О. П. 'Дерева, оспівані народом', Символ дерева ў світовій культурі та художній творчості, Науковий вісник НЛТУ України — Львів: НЛТУ України. — 2006. — Вип.16.4. — 284 с.
  74. а б Кузьменко, О. М. 'Дерева, оспівані народом', Символіка калини в українських піснях національно-визвольних змагань XX ст., Науковий вісник НЛТУ України — Львів: НЛТУ України. — 2006. — Вип.16.4. — 284 с.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць