Мухамед Сухарта

(Пасля перасылкі з Сухарта)

Мухамед Хаджы Сухарта (8 чэрвеня 1921 - 27 студзеня 2008) — інданезійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Генерал. Прэзідэнт Інданезіі з 1968 па 1998 год.

Мухамед Сухарта
індан.: Haji Muhammad Soeharto
яв.: Haji Muhammad Soeharto
16-ы генеральны сакратар Руху недалучэння[d]
7 верасня 1992 — 20 кастрычніка 1995
Папярэднік Добрыца Чосіч
Пераемнік Ernesto Samper[d]
2-і прэзідэнт Інданезіі
12 сакавіка 1967 — 21 мая 1998
Папярэднік Сукарна
Пераемнік Бухарудзін Юсуф Хабібі
міністр абароны Інданезіі[d]
28 сакавіка 1966 — 25 ліпеня 1966
міністр абароны Інданезіі[d]
25 ліпеня 1966 — 17 кастрычніка 1967
міністр абароны Інданезіі[d]
17 кастрычніка 1967 — 6 чэрвеня 1968
міністр абароны Інданезіі[d]
6 чэрвеня 1968 — 9 верасня 1971
Нараджэнне 8 чэрвеня 1921(1921-06-08)[1][2][…]
Смерць 27 студзеня 2008(2008-01-27)[3][2][…] (86 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Kertosudiro[d]
Маці Sukirah[d]
Жонка Tien Soeharto[d]
Дзеці Tutut Soeharto[d], Sigit Harjojudanto[d], Bambang Trihatmodjo[d], Titiek Suharto[d], Tommy Suharto[d] і Mamiek Soeharto[d]
Веравызнанне суніты
Партыя
Дзейнасць палітык, ваенны
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Indonesian Army[d]
Званне Jenderal Besar[d]
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 8 чэрвеня 1921 года ў сям'і дробнага чыноўніка ў вёсцы Кемусук султанату Джак'якарта (Цэнтральная Ява). Працаваў клеркам ў банку.

Прэзідэнт правіць

Скарыстаўшыся антыкамуністычнымі дэманстрацыямі студэнтаў, Сухарта ў сакавіку 1966 года ўзяў на сябе кіраўніцтва ўрадам, у сакавіку 1967 года быў абвешчаны выконваючым абавязкі прэзідэнта, а ў сакавіку 1968 года абраны прэзідэнтам. У 1973, 1978, 1983, 1988, 1993 і 1998 гадах пераабіраўся на пасаду кіраўніка дзяржавы. У 1974 годзе Сухарта стаў заснавальнікам кіруючай партыі Галкар, быў старшынёй кансультатыўнага і апякунскага саветаў партыі. На парламенцкіх і мясцовых выбарах Галкар нязменна атрымлівала большасць галасоў. У краіне фактычна ўсталяваўся рэжым аўтарытарнай улады з дамінаваннем ваенных ва ўсіх галінах грамадскага жыцця. Ва ўнутранай палітыцы Сухарта вітаў прыток замежных інвестыцый, а ўжо ў пачатку 1970-х гадоў яму ўдалося спыніць інфляцыю і дамагчыся станоўчых зрухаў у эканоміцы. Інданезія вярнулася ў ААН, у 1967 годзе стала членам-заснавальнікам АСЕАН. У канцы 1975 года інданезійскія войскі акупавалі Усходні Тымор, былую партугальскую калонію, на якую прэтэндавала Інданезія, якая лічыла яе сваёй спрадвечнай правінцыяй.

У 1976 годзе Сухарта сышоў у адстаўку з інданезійскай войска па дасягненні 55 гадоў, але паводле канстытуцыі захаваў за сабой пасаду вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі краіны.

Зноскі

  1. Сухарто // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б Suharto // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://news.bbc.co.uk/2/hi/asia-pacific/7211565.stm

Літаратура правіць